Белорусские сочинения - Яўгенія Янішчыц - Зборнік Яўгеніі Янішчыц «Снежныя грамніцы»

Зборнік Яўгеніі Янішчыц «Снежныя грамніцы»

Умоўна творчасць Яўгеніі Янішчыц можна падзяліць на тры перыяды. Першы завяршаецца выхадам у свет зборніка «Снежныя грамніцы» ў 1970 годзе. Голас паэткі гучаў у гэты час на высокай хвалі. Яна была зачаравана прыродай роднага краю, сярод якой адчувала сябе «Непрыручанаю птушкай», вольнай душою і сэрцам. Яе захапіла і павяла за сабой мова, што, «як сонца... беларускае», свеціцца «словам кожным», якую праз гора данеслі да нас, «родную, цёплую, жывую і непаўторную», нашы продкі («Мова»), Летуценніца, рамантычна настроеная асоба, яна вышэй за музыку Бетховена і Баха ставіла песні, што «буйна зацвіталі» (якая слаўная метафара!) «у сялянак на губах» («Славянскае застолле»), Родны край паэтызуецца ў ранніх вершах узнёсла, радасна, на высокай рамантычнай хвалі, бо душа паэткі, «як чуйнае карэнне, зноў адчула родную зямлю...» («Не шукаю гаманлівай славы...»):

«Я люб-лю!» — пацвердзілі дубровы,

Светлыя, як лебедзя крыло.

I для песні падказала словы

Роднае палескае сяло.

Побач з матывам любві да роднага краю, што выразна выявілася

і ў назве першага зборніка — «Снежныя грамніцы», у паэзіі Яўгеніі Янішчыц разгортваецца і матыў светлага юнацкага кахання. Найбольш выразна пазіцыя паэтэсы ў гэтым пласце лірыкі выявілася ў вершы «Ты пакліч мяне. Пазаві...», у якім сцвярджаецца не меншая, чым любоў да роднага краю, першаснасць кахання, як бы замацаваная, «сцэментаваная» радком-рэфрэнам «Пачынаецца ўсё з любві...». Канцоўка верша вытрымана ў стылі па-максімалісцку настроеных аўтараў-рамантыкаў, гучыць катэгарычна і неабвержна, аднак мы не заўважаем гэтай катэгарычнасці, бо паэтка зараней падвяла (давяла!) нас да яе прызнання радкамі:

Пачынаецца ўсё з любві,

А інакш і жыць немагчыма.

На апошняй пазіцыі ў творы стаяць сэнсава важныя словы пазаві, любві, не крыві (душой), салаўі, якія павязваюць у цесныя сэнсавыя адзінствы астатнія — травах, ява, шырокай, крокі, краявіды, агіда, плячыма, немагчыма, дамінуюць над імі.
Верш «Чаму ніколі не баюся я...», а’яўляецца медытацыяй. разважаннем паэткі сама з сабой пра лінію сваіх паводзяін, пра прыярытэты мастацкай творчасці. Аўтарка тлумачьшь прычыну сваёй духоўнай ураўнаважанаесці, смеласці, «напоўненасці» адданасцю роднай зямлі, любоўю, як і ў многіх іншых творах, да малой радзімы.

Як часта бывае ў філасофскай медытацыі, ужо у самым пачатку твора вызначаны двума лакапічнымі радкамі ў форме пытальнага сказа прадмет размовы:

Чаму ніколі не баюся я

Агіусташэння галавы і сэрца?

Верш сведчыць пра ўменне Яўгеніі Янішчыц ужо ў ранні перыяд творчасці стрымліваць пачуцці, асэнсоўваць іх і прыводзіць у стройную сістэму ўдумлівай і шчырай разважлівасню: -

Чаму ніколі не баюся я

Апусташэння галавы і сэрца?

Ёсць у мяне зялёная зямля,

Яна магутней слабасні і смерці.

Ёсць у мяне глыбінная туга

На далавых і ціхіх берагах.

Есць ў мяне на пальцах мазалі

Таксама ад любові да зямлі.