Белорусские сочинения - Максім Багдановіч - Аналіз творчасці Максіма Багдановіча

Аналіз творчасці Максіма Багдановіча

Нарадзіўся 9 снежня 1891 г. у Мінску ў сям'і настаўніка, фалькларыста і этнографа. У ліпені 1892 г. сям'я Багдановічаў пераехала ў Гродна, дзе і прайшлі раннія дзіцячыя гады паэта. Калі Максіму было 5 гадоў, памерла яго маці, і ў лістападзе 1896 г. бацька Адам Ягоравіч з дзецьмі пераехаў у Ніжні Ноўгарад. У 1902 г. Максім паступіў у Ніжагародскую мужчынскую гімназію. У сувязі з пераводам бацькі на новае месца працы Багдановічы пераехалі ў Яраслаўль, дзе Максім прадоўжыў навучанне ў гімназіі. Летам 1911 г. па запрашэнні братоў I. іА. Луцкевічаў прыязджаў у Беларусь, адпачываў у Ракуцёўшчыне, наведаў Вільню, рэдакцыю «Нашай нівы». У тым жа годзе паступіў у Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй (Яраслаўль), пасля заканчэння якога пе раехаў у Мінск, працаваў сакратаром харчовага камітэту. У лютым 1917 г., цяжка хворы на сухоты, выехаў на лячэнне ў Ялту, дзе і памёр. Там жа і пахаваны на гарадскіх могілках.

Калі паміраюць паэты,
Што ІІі перад кім не гнуцца, —
У чалавецтва прасветы
На ўсе вякі застаюцца.
Яны эабіраюць з сабою
Талент свой адмысловы,
Кінуўшы ў мора людское
Свае нссмяротныя словы.
А. Грачанікі

У кожнай літаратуры ёсць паэты і пісьменнікі, якімі ганарацца іх нашчадкі. У беларускай літаратуры такімі былі Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч. Апошняму з іх — М. Багдановічу — лёс адмераў толькі дваццаць пяць вёсен і зім. I за гэты кароткі жыццёвы шлях ён паспеў напісаць «Вянок», споведзь яго душы. Кветкі, трапятліва сабраныя М. Багдановічам для «Вянка», не завялі, а, наадварот, вабяць, прыцягваюць да сябе ўсё болып і болын чытачоў.

Жыццё паэта так склалася, што на Беларусі жыць яму давялося толькі першыя пяць год у маленстве і некалькі месяцаў у сталым узросце. Беларускай мовай авалодваў самастойна, апіраючыся на выданні бацькавай бібліятэкі, а таксама на газеты «Наша доля» і «Наша ніва». Аддзелены ад Беларусі тысячамі вёрст, паэт выразна ўяўляў краіну па легендах, народных павер'ях і паданнях. Любоў да яе была самым трапяткім, самым гарачым пачуццём Багдановіча. Родны край здаваўся яму дзівоснай казкай, поўнай незвычайных таямніц. Але М. Багдановіч добра ведаў, што ў краіне казачных бароў і пушчаў, азёр і рэк гаруе і пакутуе працоўны народ. Таму так адчайна гучаць яго словы:

Крвю мой родііы! Як выкляты богам —
Столькі ты зносіш нядолі.
Хмары, баяоты... Над збожжам убогім
Всцер гуляе на волі.
(«Краю мой родны! Як выкляты богам„» )

Паэту балюча бачыць бедныя хаткі, убогія палі, абяздоленых людзей. Ён разважае над лёсам свайго народа і радзімы і бачыць прычыну ўсіх няшчасцяў і бед народных у сацыяльнай няроўнасці, драпежніцкай палітыцы прыгнятальнікаў. Так, у вершы «Мяжы» ён гаворыць аб «нязмерных вольных прасторах», падзеленых межамі, перакапаных канавамі і равамі. Гэтыя межы створаны з мэтай зрабіць людзей ворагамі, каб адны знемагалі ад сытасці, а другія паміралі з голаду:

Так многа ёсць паўсюль багацтва і красы,
А людзі нішчацца ў голадзс, у зморы
Ад беднаты, аД цемнаты,
Во скрозь — мяжы, бо скрозь — ллаты.

Але разам з тым паэт бачыць моц і красу беларускай прыроды: бяскрайняе мора збажыны, густыя лясы, духмяныя лугі і палі. Ен чуе, як «дрыжаць ад ветру зоркі», «расце ў цішы трава», як «срэбрам грукае крыніца». Казачнаму беларускаму краю, населенаму лесунамі, вадзянікамі, русалкамі і іншымі міфічнымі істотамі, прысвяціў паэт цыкл вершаў «У зачарованым царстве» («Вадзянік», «Лясун», «Змяіны цар», «Возера»). У вершах гэтага цыкла спалучыліся вобразы народнай фантазіі і паэтычныя ўяўленяі М. Багдановіча, злілася душа паэта з царствам светлай прыроды. Аўтар перадае шматколернасць летняга дня, змену фарбаў пры наступленні вечара і ночы, вітае жыццё, славіць яго красу і мнагастайнасць:

Прывет табе, жыццё на воліі
Над галавой — дубоў навець,
Віднеюць неба, горы, поле
Праз лісцяў ссць.
(гПрывет таве, жыццё на валі!.»)

Паэт верыць у сваю радзіму і яе лепшую будучыню. Яна бачыцца яму шчаслівай, светлай, радаснай:

Беларусь, твой парод дачакаецца
Залацістага, яснага дня.
Паглядзі. як усход раэгараецца,
Сколькі ў хмарках залстпых агня...
(*Беларусь, твой народ дачакаецца—*)

Верай у гістарычную перспектыву беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і лепшую будучыню народа прасякнуты верш «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...», дзе аўтар паказаў сябе выдатным майстрам санета. У першых васьмі радках расказваецца пра зярняткі, якія знайшлі ў Егіпце. Яны праляжалі ў магіле некалькі тысяч гадоў, але не загінулі. Жыццёвая сіла іх нібы драмала на працягу многіх стагоддзяў. Трапіўшы ў вільготную глебу, зярняткі далі багатую рунь. У другой частцы санета паэт параўноўвае зерне э беларускім народам, які прыгнечаны, спіць, але і пад прыгнётам захаваў сваю жыццястойкасць. Паэт верыць, што духоўныя сілы народа праб'юцца на шырокую дарогу, пераадолеюць на сваім шляху ўсе перашкоды. Аўтар сцвярджае ідэю вечнасці, неўміручасці жыцця:

Вось сімвал твой, забыты краю родны!
Зварушаны, нарэшце, дух народпы,
Я верую, бясплодна нс заснс,
А ўпсрад рынецца, маўляў крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.

Спяшаючыся, прадчуваючы, што вельмі мала часу адмерана яму, каб нязгасна запалаў яго паэтычны талент, М. Багдановіч сеяў промні жыватворнага святла. I самы яркі з іх, які ззяе і праз тры чвэрці стагоддзя, безумоўна, «Пагоня»:

Толькі ў сзрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах, —
Успомню Вострую Браму святую
I ваякаў на грозных канях.

Верш народжаны зацяжным і шчымлівым болем паэта за Беларусь. Воіны «Пагоні» — змагары супраць нацыянальнай здрады, супраць нявер'я ў народ. Непераможныя «коні» імчацца з далёкай мінуўшчыны на дапамогу сённяшняму беларусу, каб змог адчуць ён сябе вялікім:

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срзбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Грозны прысуд здраднікам, адшчапенцам, тым, хто выракаецца сваёй бацькаўшчыны, кідае яе, гучыць і ў вершы «Эмігранцкая песня». У ім расказваецца пра гістарычны лёс Беларусі, якой гандлявалі не толькі чужынцы, але і родныя сыны. Яны адракліся ад веры бацькоў, матчынай мовы, апалячыліся, абруселі. Асуджаючы гэтых людзей, паэт са спачуваннем адносіцца да тых беларусаў, якія па волі лёсу, а не па ўласным жаданні вымушаны былі пакінуць Радзіму. М. Багдановіч спачувае ім, спадзеючыся, што ў шумных замежных гарадах ім будзе «маячыцца» родная вёсачка, рзчка, бацькоўскі дом. Чытаеш апошнія радкі верша, і перад вачамі ўстаюць велічныя постаці Ігнація Дамейкі, Наталлі Арсенневай, Міхася Забэйды-Суміцкага, Ларысы Геніюш, Уладзіміра Жылкі, якія як бы ўсклікаюць:

Не рассталіся б мы з нашым краем,
Каб было дзеля нас у ім хлеба.

Паэта глыбока хвалююць і лёсы людзей, што загінулі ў час імперыялістычнай вайны на чужыне. У вершы «Як Базыль у паходзе канаў...» М. Багдановіч расказвае аб салдаце, які, паміраючы на чужой зямлі, з любасцю ўспамінае сваю старонку, развітваецца з яе прасторнымі лугамі, чыстым полем, дрымучай пушчай. Ён развітваецца з блізкімі, родньші, вернымі таварышамі. Першыя і апошнія яго словы — пра Радзіму:

Як Баэыль у паходэе канаў, Усё старопку сваю спамінаў.

3 роднай зямлёй, з краем белых буслоў Багдановічу па-сапраўднаму давялося сустрэцца толькі ў дваццацігадовым узросце (у 1911 г.). Каля двух месяцаў жыў і працаваў Максім у фальварку Ракуцёўшчына. Тут па сутнасці ён па-сапраўднаму адчуў «смак» беларускай мовы, вельмі ахвотна гаварыў на ёй. Праз мову ён пазнаў душу беларускага народа і на яе высокі, прыгожы лад настроіў сваё маладое сэрца. Вынікам творчай працы на Беларусі з'явіўся цыкл вершаў «Старая Беларусь». Сюды ўвайшлі вершы «Летапісец», «Перапісчык», «Кніга», «Слуцкія ткачыхі», «Безнадзейнасць», «Ціхі вечар», «Па ляду, у глухім бары», у якіх знайшлі сваё паэтычнае адлюстраванне здабыткі нацыянальнай культуры, старажытная гісторыя беларускага народа. Перад намі паўстаюць велічныя вобразы летапісца, што, як «рупная пчала», хоча данесці да нашчадкаў «усю праўду пра жыццё у наш і пройшлы час, пра войтаў, лаўнікоў, і райцаў, і паспольства, пра розных каралёў, і бітвы, і пасольства», перапісчыка, які «на чыстым аркушы, прад вузенькім акном, прыгожа літары выводзіць», Скарыны, які «ў доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры».

Адзін з вершаў гэтага цыкла — «Слуцкія ткачыхі» — асабліва кранае сваёй чалавечнасцю, задушэўным лірызмам. Твор раскрывае адну са старонак феадальнага мінулага Беларусі, калі ва ўсёй Еўропе былі вядомы залататканыя слуцкія паясы. 3 роднага дому забіраюць прыгонных сялянак на радзівілаўскую фабрыку. Адарваныя ад «родных ніў», яны нудзяцца ў панскай няволі, сумуюць па роднай хаце, іх думкі «мкнуцца мімаволі туды, дзе расцвіла вясна; дзе блішча збожжа ў яснай далі, сінеюць міла васількі, халодным срэбрам ззяюць хвалі...». А таму

I тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага уэора,
Цвятак радзімы васілыса.

Творчасць М. Багдановіча — гэта цэлае жыццё. У зборніку «Вянок» выявіліся мары, спадзяванні паэта, яго інтымныя пачуцці, прызнанні ў любові да роднай зямлі, адносіны да паэта і паэзіі. Яго цікавяць агульначалавечыя пытанні вечнага і часовага, праблемы жыцця і смерці. У вершы «Жывеш не вечна, чалавек...» аўтар сцвярджае, што чалавечае жыццё (у параўнанні з вечнасцю) вельмі кароткае, і пражыць яго трэба з высокім напалам, ярка, хвалююча. Пасля сябе чалавек павінен пакінуць след, добрую памяць:

Жывош не вечна, чалавск,
Перажыві ж у момант век!
Каб хвалявалася жыццё,
Каб больш разгону ў ім было,
Каб цераз край душы чуццё
Не раз, не два пайшло.
Жыві і цэльнасці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай.

Немалаважнае месца займае ў творчасці М. Багдановіча інтымная лірыка. У такіх вершах пачуццё паэта сагрэта цеплынёй, шчырасцю. Сімвалам кахання становіцца самая яркая зорка на небасхіле — Венера. У рамансе «Зорка Венера» юнак засмучаны тым, што павінен расстацца з любай дзяўчынай. Ён абяцае, што ў далёкім краі, куды ён едзе, усё сваё жыццё будзе помніць каханую. Пра яе будзе напамінаць і Венера, якой, безумоўна, вядома пра пакуты разлучаных сэрцаў. Пра першае пачуццё і верш «Іэноў пабачыў я сялібы...». Лірычны герой верша вяртаецца ў тыя мясціны, дзе прайшлі яго маладыя гады, дзе пазнаў ён першае каханне. «Там сцены мохам параслі», у садзе ўсё зарасло травою. Адзівы надпіс «Вераніка», выразаны калісьці на ліпе, напамінаў аб былым шчасці:

Чым болі сходзіць дзён, начэй,
Тым Імя мілае вышэй.

М. Вагдановіча вельмі цікавіла таксама тэма паэта і паэзіі, латаратуры і мастацтва. На яго думку, паэт не можа быць абыякавы да гора, няшчасця народа. Прызванне паэта — служыць свайму народу, «будзіць людзей к свету, праўдзе, брацтву і свабодзе». Гэту думку аўтар выказаў у апавяданні «Музыка». Музыка валодаў чароўнай сілай, скрыпка яго не толькі плакала, а і грозна будзіла ад сну, клікала народ на барацьбу. Для песняра-музыкі лепш загінуць, чым здрадзіць свайму народу, прадаць свой талент. Такія ж погляды на мастацтва і паэзію М. Багдановіч выяўляе ў вершах «Ліст да Ластоўскага» і «Песняру». Паэзія, паводле М. Багдановіча, павінна кранаць чалавечыя душы, вучыць людзей быць чулымі, смелымі, павінна быць зброяй у іх барацьбе за вызваленне:

Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,
Абрабіць яго трэба з цярпеннем.
Як ударыш ты ім, — ёп, як эвон, эаэвініць,
Брызнуць іскры з халодных каменняў.

М. Багдановіч, прадаўжаючы і развіваючы традыцыі класічнай паэтыкі, адзін з першых у беларускай літаратуры пачаў распрацоўку такіх складаных вершаваных форм, як санет, трыялет, актава, тэрцына, рандо, пентаметр, рондэль і інш. («Я тайну ў глыбіні душы хаваю», «Мне доўгае расстанне з Вамі», «Як птушка ў гібкіх трасніках», «Ёсць чары ў забыўным, старадаўнім», «На могілках», пераклад верша П. Верлена «Рыцар Няшчасце»). У іх паэт імкнуўся сцвердзіць вялікія вобразна-выяўленчыя магчымасці беларускай мовы.

Максіма Багдановіча часта называюць зоркай беларускай паэзіі. Яго параўноўваюць з метэарытам, які, згараючы, асвятляе ўсё вакол сябе. «Надтрэснутае сэрца» яго да канца заставалася мужным, гераічным, бо паэт бясконца верыў у народ і родны край. Паэзія вялікага чалавека сагравае і сённяшняе наша жыццё, трывожнае і неспакойнае. Затое заўсёды ціха і спакойна на Ауцкіх могілках у далёкай Ялце, дзе побач з магілай М. Багдановіча растуць два кіпарысы — сімвал вечнай журбы, сімвал вечнай маладосці. I даносіцца адтуль, з пачатку XX стагоддзя, малады і задорны голас М. Багдановіча пра маладосць — самую прыгожую і радасную пару чалавечага жыцця:

Маладыя гады,
Маладыя жадання!
Н1 жуды, ні нуды,
Толькі шчасця кахашія.
Будзь жа, все малады,
Поўны светлымі днямі!
Пралятайце, гады,
Залатымі агнямі!