Хто такі Сын Буры?

Пасля начной размовы, раніцай, калі толькі праз імглу пачало прабівацца сонца, паміж Завальняй і сляпым Францішкам адбыўся дыялог пра розных людзей, розныя адносіны да жыцця. Першы і паскардзіўсяі што мясцовыя паны здольцыя на размовы «толькі пра сабак і коней», што сумна слухаць людзей, якія жывуць сярод вясёлых забаў, і, наадварот, «кранаюць сэрца і надоўга застаюцца ў памяці» размовы тых, хто пакутуе. У адказ на гэтыя словы Завальні Францішак распавядаў гісторыю пра пакутніка, вельмі падобнага да адзінокай істоты — міфалагічнага Дэмана сваім вечным адзіноцтвам, пошукам нейкага высокага ідэалу недасяжнага шчасця, але адрознага ад яго тым, што ён не чыніць зла іншым, з’яўляецца добрым і няшчасным.

Адказваючы на пытанне Францішка, калі паміж імі адбылася выпадковая сустрэча ў лесе ў час навальніцы, з якіх ён краёў і як яго завуць, пакутнік гаворыць: «Я — Сын бацькоў, гнаных Бураю і Неспакоем». Ён паведамляе, што бацька яго «не разарваў кайданаў, якія колькі год упіваліся ў яго рукі і ногі», што яго маці ліла слёзы і наракала на свой лёс, калі ён быў яшчэ ў яе ўлонні. Гэта сялянскі сын, што нарадзіўся ў хаце «пад саламянай страхою». Сын Буры спачувае Сынам Цярпення, якія жылі і жывуць у пахілых хатках, працуюць на паноў — Сыноў Шчасця — «ясных і халодных, як золата», што з пагардай на іх глядзяць.

Такім чынам, Сын Буры - пакутнік і абаронца інтарэсаў працоўных, якія (тут ужыты ў тэксце яскравы вобраз-параўнанне) «мусяць, як пчолы», дзеля «выгоды і ўцехі» багацеяў «збіраць на лугах мёд». I гэтай місіяй сваёй ён роднасны Плачцы.

Не выпадкова, што Сын Буры згадвае ў размове са сляпцом Францішкам якраз яе, што яна( «цудоўная багіня» ) некалі натхніла яго на пошук нечага высокага і светлага, калі паказала з гары «далёкі свет, над якім пад аблокамі луналі арлы». 3 часу сустрэчы з Плачкай Сын Буры і вандруе па свеце ў пошуках яе і цуду, «блукае па волі буры».

Споведзь Францішка пра Сына Буры падсумоўвае шляхціц Завальня: «Нешчаслівае стварэнне! Будзе туляцца па ўсім свеце і ўсюды пакутаваць. Чаму ж ён не прыйдзе да Бога: заступніцтва Божае ўваскрашае надзеію Госпад супакоіў бы ягоны смутак».

На маю думку, фантастьічны герюй-твора Баршчэўскага адначасова з’яўляецца і трагічнай, адзінокай істотай, пазбаўленай прара на шчасце і спакой, і шукальнікам большага, чым зямное існаванне, зямны дабрабыт, шчасця. Як і Плачка, ён — прарок чалавецтва, якое прымірылася з думкай, што яно падзяляецца на Сыноў Шчасця і Сыноў Цярпення. Сын Буры цярпець не хоча і ідзе насустрач навальніцы. Ён увесь — у руху да змен.

Твор гэты алегарычны. Яго герой сімвалізуе непакору і пратэст. Бура і навальніца сімвалізуюць барацьбу, непрыманне зла. Пазней (мне пра гэта гаварылі бацькі) літаратары напоўняць вобраз буры рэвалюцыйным зместам (Максім Горкі, Цётка).