Белорусские сочинения - Янка Брыль - Вобраз галоўнай гераiнi ў апавяданні Янкі Брыля "Галя"

Вобраз галоўнай гераiнi ў апавяданні Янкі Брыля "Галя"

Задумай аўтара ў апавяданні «Галя» было паказаць не столькі тагачасную рэчаіснасць — гады напярэдадні аб'яднання Усходняй і Заходняй Беларусі і пасля яго — колькі пранікнуць ва ўнутраны свет свайго героя, паказаць, чым ён жыве, аб чым думае, як перажывае, пра што марыць, на што спадзяецца.
     Сваю задуму Янка Брыль увасобіў у вобразе галоўнай гераіні апавядання — маладой жанчыны Галі. Цяжкім было Галіна жыццё. У дзіцячыя і юнацкія гады была парабчанкаю, бо жылі ў беднасці. Потым давялося выйсці замуж за нялюбага чалавека і жыць з ім на хутары ў яго бацькоў, прывыкаць да укладу жыцця, заведзенага тут. Жыццё на хутары было невыносным, бо яно не гарманіравала з унутраным светам Галі. Янка Брыль не перадае, не апісвае ўсе падзеі адну за другой — пра іх мы даведваемся з успамінаў Галі. Толькі з сабою можа падзяліцца гэтая жанчына перажываннямі і марамі. Сціпласць і сарамлівасць не дазваляюць ей расказаць пра самае інтымнае, патаеннае Каму-небудзь яшчэ. Гэтае патаемнае — адзіны тыдзень з Галінага жыцця. Яна была тады яшчэ незамужняй, калі да іх у вёску прыйшлі краўцы, сярод якіх быў Сяргей. З першай сустрэчы з Сяргеем Галя пакахала яго, і ён яе таксама. Што гэта былі за дні! Шчасцю, здавалася, не будзе канца, але толькі здавалася: праз тыдзень паліцыя за падпольную дзеинасць пасадзіла хлопца ў турму. А Галю абставіны прымусілі выйсці за нялюбага. Ужо колькі гадоў прайшло з таго часу. У Галі ўжо двое дзяцей, а яна толькі тым і жыве, што ўспамінамі пра Сяргея — свае першае і апошняе каханне. Толькі адно гэта сагравае яе збалелую душу і дае сілы жыць далей. Галіны ўспаміны падганяя роў трактара, які даносіцца з поля. Жанчына ведае, што гэта яе Сяргей. Трактар працуе да самай ночы, і Галя не можа заснуць. Яна ціхенька, каб не разбудзіць дзяцей, выходзіць з хаты: душа яе парываецца насустрач гэтаму гулу. Роў трактара на двары чуецца яшчэ мацней. Ён успрымаецца жанчынай як найпрыгажэйшая і наймілагучнейшая музыка. Галя не траціць надзею злучыць калі-небудзь свае жыццё з жыццём каханага, і адначасова яна разумев, што занадта шмат часу пралягло паміж імі.
     У вобразе Галі Янка Брыль паказаў працавітую, сумленную, шчырую жанчыну заходнебеларускай вёскі, з чыстай душой і багатым унутраным светам. У адрозненне ад яе мужа і мужавай сям'і грошы і багацце для Галі — не галоўнае, дзеля чаго павінен жыць чалавек, што робіць яго шчаслівым. У творы добра адчуваецца любоў аўтара да сваей гераіні. Шсьменнік як бы перажывае разам з ею, супакойвае яе: «За шпаніцай, за пахам ільну спыніўся недзе ў полі трактар. Спі, маладзіца, не паспееш адпачыць, пакуль паблекне месяц. Спі, спяшайся заснуць, пакуль трактарыст і прычэпшчык закурваюць».