Белорусские сочинения - Янка Брыль - Праблема чалавечага шчасця i сэнсу жыцця ў апавяданнi Янкi Брыля "Галя". Асаблiвасцi прозы Янкi Брыля (2)

Праблема чалавечага шчасця i сэнсу жыцця ў апавяданнi Янкi Брыля "Галя". Асаблiвасцi прозы Янкi Брыля (2)

Народны пiсьменнiк Беларусi Янка Брыль - мастак са своеасаблiвым успрыманнем рэчаiснасцi, свету, чалавека. Асноўнай стыхiяй творчасцi пiсьменнiка з'яўляецца лiрычная проза.

Падзеям Вялiкай Айчыннай вайны прысвяцiў Я.Брыль зборнiкi "Неманскiя казакi", "Ты мой лепшы друг", "Надпiс на зрубе", раман "Птушкi i гнезды". У апавяданнi "Мацi" расказваецца пра сцiплую i мужную беларускую жанчыну-мацi. Шмат гора зведала яна на сваiм вяку: парабкоўства, смерць мужа, вайну, трывогу за сыноў Уладзiка, Сцяпана i Васiля. У хаце мацi ў вайну знайшлi кавалак хлеба, шклянку малака i мацярынскую пяшчоту байцы, што ўцяклi з фашысцкага лагера. За гэты ўчынак мацi расплачваецца жыццем. Iдучы "ад роднай хаты да свежай ямы ў лапухах", яна думае не пра сябе i не пра непазбежнасць смерцi. Мацi молiцца за сыноў, i за сваiх, i за чужых.

Дзеянне ў апавяданнi "Mementi mori" адбываецца ў 1943 г. На адным з перагонаў беларускай чыгункi ўзарваўся фашысцкi эшалон. Праз дзень карнiкi сагналi жыхароў адной з навакольных весак у адрыну i спалiлi. Ад смерцi мог бы ўратавацца стары вясковы пячнiк, якога пазнаў зондэрфюрэр (пячнiк некалi ўдала змайстраваў у камендатуры плiту i галанку). Але ен не прыняў выратавання, просячы вызвалення з адрыны "усiх добрых людзей". "i ен згарэў - адзiн, хто мог бы ў той дзень не згарэць. i ен жыве", - такiмi жыцце сцвярджальнымi словамi заканчваецца апавяданне.

Апавяданне "Галя" напiсана ў 1953 г. Пачынаецца яно з апiсання былога хутара, дзе жыве Галя з дзецьмi (сынам Антосем i дачкой Сонечкай). Пад гул трактара на калгасным полi гераiня з жалем i болем успамiнае свае мiнулае жыцце. Калiсьцi была яна шчаслiвай, кахала Сярожу. Праўда, шчасце гэта было нядоўгiм: каханага за рэвалюцыйную дзейнасць пасадзiлi ў турму, а лес прымусiў яе пайсцi замуж за багатага Мiколу Хаменка. Пакутлiвым было жыцце Галi ў доме кулака-хутаранiна, дзе ўсе жылi "для гумна". Пасля смерцi свекра i свекрывi гаспадарыць на хутары стаў Мiкола, якому генетычна перадалiся вечная панурасць, незадаволенасць жыццем i сквапнасць. У гады вайны ен "захварэў" ("прастрэлiлi троху руку") i адсядзеўся дома, спекулюючы самагонам. У канцы апавядання Галя вырашае назаўседы пакiнуць ненавiсны хаменкаўскi хутар, што засланiў ад яе вольны свет, змянiць прозвiшча i пачаць новае жыцце. У душы жанчыны яшчэ не згасла надзея на шчасце, на новую сустрэчу з Сяргеем. Гiсторыя спакутаванай душы Галi i яе нязгаснага пачуцця да Сяргея раскрывае драматызм часу, калi разбуралiся каноны старага жыцця i нараджалiся новыя прынцыпы маралi, дабраты, чалавечнасцi.