Белорусские сочинения - Васіль Быкаў - Памяць сэрца: пра аповесць В. Быкава «Жураўліны крык»

Памяць сэрца: пра аповесць В. Быкава «Жураўліны крык»

Васіль Быкаў — класік беларускай літаратуры, вядомы далёка за Межамі нашай роднай краіны: у Расіі, Украіне, Прыбалтыцы, многіх краінах Заходняй Еўропы. Настаўніца расказвала, ды і самі мы чыталі, што пражыў ён нялёгкае жыццё: з пачатку да канца прайшоў сцежкамі вайны, апошняя з якіх пралегла каля Ціхага акіяна, на Далёкім Усходзе. Там ён адсвяткаваў перамогу над Японіяй. У мірны час яго жыццё было таксама нямірным, бо крытыкі лічылі, што ў сваіх творах ён няправільна паказвае мінулыя падзеі, згушчае змрочныя фарбы, мала увагі надае паказу гераізму народа. Асабліва ўражвае факт з біяграфіі Пісьменніка: гусеніцы нямецкага танка падцягнулі пад сябе крысы яго шыняля, да смерці будучага пісьменніка заставалася доля секунды. I толькі кінутая камандзірам часці звязка гранат спыніла страшыдла. Пад Кіраваградам на абеліску ў памяць пра гёрояў, што загінулі ў баях за Радзіму, доўга значылася прозвішча лейтэнанта Васіля Быкава, а яго маці і сястры нават прыслалі пахавальны ліст. Перажыўшы такое, убачыўшы на свае вочы ўсемагчымыя жахі эпохі, В.Бышкаў не мог пісаць іначай пра вайну, чым як пра вялікую трагедыю для чалавека і чалавецтва ў цэлым. Вайна паўстае ў яго творах страшэннай пачварай, якая парушае звыклы рытм жыцця, калечыць людскія душы, ставіць кожнага чалавека перад выбарам — застацца
сумленным і загінуць ці выжыць цаной здрады блізкім, родным, сбрам.

Аповесць Жураўліны крык дыла напісана ў 1959 годзе, а выдадзена ў асобным зборніку на год пазней. Яе змест нечаканы для тагачаснай літаратуры нра Вялікую Айчынную вайну. Каротка перакажу яго...

На глухім чыгуначным перездзе невялікая грукпа чырвонаармейцаў у складзе старшыны Карпенкі, Фішара, Віцькі Свіста, Пшанічнага, Аліка Аўсеева і зусім яшчэ маладога хлопца Глечыка павінна стрымаць націск фашысцкай арміі каб нашы часці маглі спакойна адступіць на новыя пазіцыі. Фактычна гэта смяротнікі, якія маюць загад - стаяць насмерць , але не прапусціць ворага. Каб не такія людзі, вораг шоў бы да Масквы, узяў бы іншыя гарады і святкаваў перамогу. Але лес воінаў-смяротнікаў да канца 50-х гадоў XX стагоддзя не цікавіў пісьменнікаў. Аўтар «Жураўлінага крыку» паставіў роспавед пра яго ў цэнтр твора, падкрэсліў веліч і бясстрашша адных (Фішар>Карпенка, Свіст, Глечык) і духоўную мізэрнасць другіх (Пшанічны, Аўсееў). Аповесць з першага і да апошняга эпізоду з’яўляецца твоворам праўдзівым. Праўдзіва аўтар паказвае, як байцы займаюць абарону, капаюць траншэі, уладкоўваюць побыт. Не менш праўдзіва паказана і першая сустрэча з фашысцкімі разведчыкамі-матацыклістамі Фішара — вучонага, кандыдата мастацтвазнаўства, да таго ж са слабым зрокам.

Глыбока, пераканальна паказвае пісьменнік перажыванні Пшанічнага, які бяжыць здавацца ў палон да немцаў, а тыя раўнадушна расстрэльваюць яго з кулямёта.

У творы даецца падрабязнае апісанне даваеннага жыцця кожнага героя аповесці. Так, пра Віцьку Свіста мы даведваемя, што ён быў зняволены ў турму. Глечык пакутна перажываў сіроцтва, несправядлівыя адносіны да сябе. Пшанічны - сын так званага кулака (а імі называлі ўсіх заможных сялян). Перад ім быў закрыты шлях да вучобы, і сгаў ён чужым сярод людзей, шо будавалі сацыялізм, раззлаваўся на савецкую ўладу. Алік Аўсееў выхоўваўся ў раскошы, быў пестуном. У ім бачылі надзвычай таленавітага чалавека і перахвалілі, выхавалі індывідуалістам, які спалохаўся смерці, пакінуў пазіцыю і быў забіты Глечыкам у канцы аповесці.

Твор заканчваецца лірычнаій .замалёўкай: над акопам, у якім адзін-адзіны (усе таварышы загінулі) юнак Глечык змагаецца з ворагам ляціць клін журавоў. Хвіліны, зямнога жыцця падлічаны. Душу ж Гледчыка клічуць да сябе, за сабой у далёкі паход журавы. I падобны ён
сам на жураўку, што адстаў ад жураўлінага кліна, ад сваіх сяброў, але, высільваючыся, стараецца дагнаць іх. Там, над зямлёй, у вышыні.

Аповесць «Жураўліны крык» уражвае веданнем ваеннага побыту, псіхалогіі людзей, уменнем пісменніка аздабляць суровыя карціны драматычнага чалавечага жыцця цёплым пачуццём, спачуваць героям, Аўтар не ўмешваецца ў падзеі, але праз іх паказ прасвечваецца яго гуманістычная пазіцыя.

Пісалі пра Вялікую Айчынную вайну і да Быкава, але так, як ён, мала хто пісаў.

Твор Быкава вучыць нас і сёння быць сумленнымі, любіць сваю Радзіму, думаць не толькі пра сябе, але і пра свой род, свой народ.