Белорусские сочинения - Васіль Быкаў - Аповесць Васiля Быкава "Аблава" (1)

Аповесць Васiля Быкава "Аблава" (1)

У тысяча дзевяцьсот восемдзесят восьмым годзе ў Мінску было створана гісторыка-асветніцкае таварыства памяці ахвяр сталінізму «Мартыралог Беларусі». Адным з ініцыятараў стварэння гэтага таварыства з'яўляўся Васіль Быкаў. Выступаючы перад аўдыторыяй, пісьменнік сказаў: «Мабыць, найбольшае зло ў нашым жыцці — спрадвечнае наша бяспамяцтва... Але мы болей не хочам жыць, каб не памятаць як аб нашым гонары, так і аб нашых ахвярах, нашых пакутніках. Урэшце прыйшоў час сказаць людзям праўду і зрабіць з яе пэўныя высновы...» I Васіль Быкаў сказаў. Праз год ён напісаў аповесць «Аблава», прысвечаную менавіта гэтай тэме. Праўда, «Аблава» — не перпіы твор, у якім аўтар выкрывае сталінскія часы, але ў адрозненне ад іншых, гэты твор цалкам прысвечаны страшным старонкам з жыцця нашага народа ў перыяд сталіншчыны.
     У цэнтры ўвагі адзін герой — Хведар Роўба, раскулачаны беларускі селянін, які пахаваў у мёрзлай зямлі пад Котласам каханую жонку Ганулю і любімую дачушку Волечку. Знясілены і знявечаны, у адных лахманах Хведар уцёк з лагера і, хаваючыся ад людзей, прыйшоў на радзіму. Не вярнуцца сюды ён не мог: занадта нястрымным было жаданне яшчэ раз пабачыць свае Нядолішчы.
     У сю дарогу Хведар думае аб сваім жыцці, стараецца зразумець, што дрэннага ён зрабіў для ўладаў, якія так жорстка расправіліся з яго сям'ёй? Але адказу не знаходзіць. Селянін упэўнены, што заўсёды стараўся жыць сумленна. З дзяцінства быў батраком. Потым, калі савецкая ўлада дала яму кавалачак зямлі, працаваў не пакладаючы рук і не разгінаючы спіны. Зразумела, і ўраджай атрымліваў някепскі. Гаспадарка яго пабагацела. Але пачалася калектьівізацыя, і Роўбу палічылі за кулака. Усё нажытае цяжкай працай адабралі, а самога з сям'ёй выслалі на поўнач. I гэта за тое, думае чалавек, што ён болып чым хто любіў і шанаваў зямлю, не быў злодзеем і п'яніцам.
     Адказ на Хведарава пытанне выразна гучыць з вуснаў аўтара. Быкаў абвінавачвае сталінскую сістэму, калі паўсюль вышукваліся ворагі, пісаліся даносы. Сістэму, якая не шкадавала нават дзяцей.
     Вяртаючыся дадому, Хведар не разлічваў, што яго будуць радасна сустракаць, бо ведаў, што амаль усе людзі запалоханы, баяцца, каб самім не трапіць у пастку. Аднак надзея, што хоць адзіны чалавек яму будзе рады, не пакідала Хведара. Гэты адзіны — яго сынок Міколка.
     Ды толькі таго, што здарылася, не мог прадбачыць і Хведар. Міколка, якога ён любіў і шкадаваў, стаў ініцыятарам аблавы на яго, свайго бацьку.
     Цяжка ўявіць сабе ўчынак больш жахлівы і бесчалавечны. I самае страшнае ў тым, што Міколка быў упэўнены, што робіць правільна. Бо гэта загад тых, каму ён верыў.
     У гэтым эпізодзе, на мой погляд, уся сутнасць тагачаснай сістэмы. Васіль Быкаў выкрывае яе, асуджае, заклікае людзей у любой сітуацыі заставацца найперш людзьмі.