Белорусские сочинения - Генрых Далідовіч - Чаму нас вучыць твор Генрыха Далідовіча "Губаты"

Чаму нас вучыць твор Генрыха Далідовіча "Губаты"

Калi хочаш добра жыць i мець на планеце Зямля свой куточак радасцi, жывi ў гармонii з прыродай, паважай яе жыхароў. Мне здаецца, што ў гэтых словах — асноўная думка твора Г. Далiдовiча.
     Аўтар у сваiм апавяданнi расказаў пра жыццё маленькага ласяняцi, якога ляснiк выратаваў ад смерцi. Губатаму вельмi падабалася ў леснiка. У хляве, дзе ён жыў, было цёпла i ўтульна. Шмат радасцi ласянятку прыносiла i гульня з дзецьмi свайго гаспадара, з якiмi ён пасябраваў. Менавiта з-за дзяцей i застаўся Губаты ў леснiка. Дзецi не хацелi разлучацца з маленькай жывёлiнай, да якой яны прывыклi i якая прывыкла да iх. Аднак з гадамi прырода дзiкай жывёлiны брала свае, клiкала Губатага на волю. Разумеючы гэта, ляснiк адвёз цяпер ужо дарослага лася ў лес. Але доўга радавацца волi жывёлiне не давя лося: у хуткiм часе лось стаў здабычай браканьераў.
     Чаму гэта адбылося? Адказ ясны. Не прыстасаваная да жыцця на волi жывёлiна не ведала суровых лясных законаў. Не ведала, як здабываць сабе корм, дзё спаць, а самае галоўнае — не ведала, нiто трэба баяцца людзей, бо сярод iх сустракаюцца не толькi добрыя i клапатлiвыя.
     Твор Г. Далiдовiча вучыць нас многаму. Самае галоўнае — любiць i шанаваць прыроду, заўсёды прыходзiць на дапамогу братам меншым. Калi патрэбна, дапамагчы параненаму звярку, у халодную зiму падсыпаць корму птушачкам, але нi ў якiм разе нельга iх прывучаць да сябе, бо гэтым мы толькi iм нашкодзiм. А калi ўжо прыручыў жывёлiну — будзь у адказе за яе.