Белорусские сочинения - Віцэнт Дунін-Марцінкевіч - Жанр твора В.Дунiна-Марцiнкевiча "Пiнская шляхта". Характарыстыка дзеючых асоб п'есы (2)

Жанр твора В.Дунiна-Марцiнкевiча "Пiнская шляхта". Характарыстыка дзеючых асоб п'есы (2)

Камедыя "Пiнская шляхта" - выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургii - пiсала пасля рэформы 1861 г. i паўстання пад кiраўнiцтвам К.Калiноўскага 1863 г., у час чорнай рэакцыi, калi на Беларусi гаспадарылi царская ваеншчына i чыноўнiцтва. У камедыi аўтар выкрывае паразiтычную сутнасць чыноўнiкаў, якiя iмкнулiся нажыцца за кошт падману i хабарнiцтва, высмейвае абмежаванасць шляхты.

Дзеянне ў "Пiнскай шляхце" адбываецца ў адным з глухiх палескiх засценкаў Пiнскага павета, дзе ўсе лiчаць сябе шляхцiцамi, дваровымi. Двое "шляхцiчаў" - Iван Цюхай Лiпскi i Цiхон Пратасавiцкi пасварылiся i нават пабiлiся з-за таго, што першы другога абазваў мужыком. За гэту вялiкую "абразу" Лiпскi падае на Пратасавiцкага ў суд. На разгляд справы ў закiнуты мядзведжы куток прыязджае станавы прыстаў Кручкоў з пiсарам Пiсулькiным.

Каб больш яскрава паказаць тыповыя рысы "судовых людзей", В.Дунiн-Марцiнкевiч уводзiць у пьесу сцэну судовага пасяджэння, якая ўспрымаецца як вострая пародыя на царскi суд.

Прыстаў, надзелены ўладай, сярод цемнай i забiтай шляхты не лiчыць патрэбным нават захоўваць знешнюю форму правасуддзя. Ен аб'яўляе вiнаватымi тых, хто нiякiх адносiн да справы не мае: "Сведкi, каторыя бачылi, а не абаранiлi,- па 9-цi рублеў, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракi, за тое, што не бачыла,- па 3 рублi". Кручкоў выкарыстоўвае любую магчымасць "садраць" грошы. Аднаму з шляхцiцаў ен прысуджае пакаранне ў 25 лоз без дывана, на голай зямлi. Добра ведаючы, што такое пакаранне лiчылася мужыцкiм, "нечуваным унiжэннем", ен тым самым вытрасаў з кiшэняў шляхцюкоў апошнiя грошы.

Вобраз Кручкова пададзены ў п'есе ў сатырычнай форме. Аб гэтым сведчаць блытанiна ў фактах i законах, яго знешнi выгляд, мова, падобная да страшэннай мешанiны слоў, розных выразаў, запазычаных з судовых дакументаў, тыпу "лiчнасць падвергнецца апаснасцi", "пусць выступят вперод","в пользу врэменнага прысуцтвiя".

Двайнiком свайго непасрэднага начальнiка, яго верным слугою i надзейным памочнiкам з'яўляецца пiсар Пiсулькiн. Ен як i Кручкоў, займаецца хабарнiцтвам. З вялiкiм задавальненнем пiсар прызнаецца: "Харашо быць пiсьмавадзiцелем у разумнага чалавека, маляваныя госцiкi (грошы) самi ў карман лезуць, не нада i рук выцягваць".

В. Дунiн-Марцiнкевiч у вобразах станавога прыстава Кручкова i яго памочнiка Пiсулькiна па-мастацку дасканала i знiшчальна высмеяў царскае чыноўнiцтва Расii, для якога характэрнымi былi хцiвасць, хабарнiцтва, грубасць.