Белорусские сочинения - Віцэнт Дунін-Марцінкевіч - “Шлях першапраходцы”(пра творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча)

“Шлях першапраходцы”(пра творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча)

Асоба В. Дуніна-Марцінкевіча доўно вядома ў гісторыі родная літаратуры.Ён па праву лічыцца заснавальнікам новай беларускай літаратуры.Зразумець значэнне дейнасці пісьменніка можна толькі склаўшы ў адзінае цэлае ўсё, што стварыў ён як першы беларускі прафесійны літаратар XIX ст., драматург,перакладчык, публіцыст і асветнік.

Творчы метад пісьменніка, як і светапогляд, напачатку быў даволі супярэчлівы. У сваіх творах В. Дунін-Марцінкевіч ішоў ад жыцця, але да рэалістычнага яго адлюстравання прыйшоў не адразу.На пачатку ён знаходзіўся пад уплывам рамантычных традыцый.Адсюль схільнасць паэтызаваць народны побыт.Рысы рамантызіу спалучаліся з сентыменталізмам.Гэта выяўляецца ў павышанай увазе да душэўных перажыванняў сваіх герояў,асабліва такіх, як як сялянская дзяўчына, пакрыўджаная жыццёвым лёсам сіраціна.

Такі падыход да адлюстравання жыцця абумоўлівае светапоглядам пісменніка.В. Дунін-Марцінкевіч не падтрымліваў прыгоннага ладу з яго жорсткімі адносінамі да сялян.Ён хацеў, каб адносіны паміж мяшчанамі і сялянамі грунтаваліся на брацкім узаемаразуменні, павазе.

В. Дунін-Марцінкевіч займаўся распрацоўкай і ўзбагачэннем новых жанравых форм-вершаваных апавяданняў, аповесцей, балад, драм.Яго камедыі “Пінская шляхта” і “Залёты” ставяцца на сцэнах многіх тэатраў краіны і карыстаюцца папулярнасцю ў гледачоў.Адной з галоўных рыс камедый з’яўляецца тое, што пісьменнік увёў на тэатральныя падмосткі сялянства.

З творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча мы бачым, што ён глыбока сімпатызаваў сялянству.Сваімі творамі ён імкнуўся дабіцца больш гуманных адносін да народа,сялянскім дзецям вучыцца, даць народу кнігу на роднай мове.

Многія сюжэты і вобразы твораў пісьменніка запазычаны з беларускага фальклору, з народных казак, паданняў і легендаў.гэта было характэрна для пісьменнікаў-рамантыкаў.У духу рамантызму В. Дунін-Марцінкевіч называе адзін са сваіх збонікаў “Дудар беларускі”.

Дзейнасць В. Дуніна-Марцінкевіча мае многа станоўчага і прагрэсіўнага.Пісьменнік жадаў дабра для працоўных мас беларускага народа, шукаў шляхоў паляпшэння яго становішча,аддаваў яму свой талент мастака.

Даючы ацэнку творчасці, нельга прайсці міма фактаў, якія -- на адносіны пісьменніка да царскага самаўладзя, да народа.Вядома, што ён абвінавачваўся царскім урадам у распаўсюджаванні сярод сялян “шкодных ідэй” у час паўстання, у напісанні “абураючых сачыненняў на простанароднай мове”.За антыўрадавую дзейнасць Дунін-Марцінкевіч сядзеў некалькі месяцаў у турме, а затым быў аддадзены пад строгі погляд у паліцыю.

Негаданымі і даволі супярэчлівымі былі творчы шлях і творчы метад В. Д.-М.
У творах ён выяўляў высокае разуменне рэчаіснасці, востра крытыкаваў адмоўныя з’явы жыцця.Гэта вызначыла яго месца ў беларускай літаратуры як буйнага мастака слова, творчасць якога заключала аснову літаратуры новага часу.