Белорусские сочинения - Максім Гарэцкі - Вайна і мір на літоўскім хутарку: пра апавяданне Максіма Гарэцкага «Літоўскі хутарок»

Вайна і мір на літоўскім хутарку: пра апавяданне Максіма Гарэцкага «Літоўскі хутарок»

Максім Гарэцкі пайшоў на фронт у 1914 годзе вольнапісаным (добраахвотнікам), перанёе жахі вайны, быў паранены. Пра гэта напісана ў дакументальнай аповесці «На імперыялістычнай вайне». У той аповесці апавяданне вядзецца ад імя Лявона Задумы і ўяўляе сабой ланцуг трагічных, блізкіх да дакументальных, падзей і фактаў; дзеяенне адбываецца на шырокім фоне — у акопах Заходняга фронту, у шпіталях, у вёсцы і г.д.; пераважаюць філасофскія разважанні, роздум над вечнымі праблемамі чалавечага існавання; усё падпарадкавана асэнсаванню працэсу станаўлення характару чалавека, які імкнецца дайсці да высвятлення сутнасці вечных ісцін, вызначыць сваё месца ў розных абставінах. У дадзеным выпадку можна гаварыць пра тое, што тнор «На імперыялістычнай вайне», як і раман-эпапея «Вайна і мір» Л. М. Талстога, — узор філасофскага асэнсавання паняццяў «вайна» і «мір» сродкамі мастацтва, у вобразнай форме.

Апавяданне «Літоўскі хутарок» таксама пра імперыялістычную вайну і мірнае жыццё, але агульная філасофская ідэя раскрываецца ў ім на звужаным плацдарме — на замкнёным, аддаленым літоўскім хутары і навакольнай тэрыторыі, на прыкладзе жыцця хутараніна-літоўца (а больш правільна — беларуса з заходняй часткі краіны, якая іменавалася царскім урадам Паўночна-Заходнім краем) Яна Шымкунаса і яго сямейнікаў — жонкі-гаспадыні Даміцэлі, старэйшай дачкі Монці — бялявай прыгажуні, яе сястры — весялунні Ядвісі, сын вайскоўца Блажыса, які толькі пад канец дзеяння, калі руская армія адступала, забег адведаць родных на хвіліну.

Акрамя таго, што гаварылася пра твор на уроку: адлюстраванне жахаў вайны, супрацьпастаўленне яе мірнаму, спакойнаму жыццю, паказ чалавечнасці і высакародства гаспадара хутара, які па-бацькоўску клапоціцца пра рускіх салдат, частуе іх тьм, што мае, перажывае лёс сям’і, дакладнасць і лаканізм пісьма, майстэрства партрэта, дэталі і словатворчасці хачу адзначыць яшчэ, на мой погляд, незаўважнае іншымію

Па-першае, вайны (батальных сцэн) у творы няма. Ёсць толькі сляды, якія яна пакідае пасля сябе. Гэта найперш апісанне падзін жанчын, маці, якія выпраўляюць сыноў і мужоў на крывавую бойню. Трагічнай сцэнай провадаў на вайну твор пачынаецца: «А на другі дзень, як свет, пацяклі па ўсёй ваколіцы жаночыя слёзы, было хліпанне і выццё, малітвы і кляцьба». Слёзы жанчын у першым раздзеле зліваюцца з плачам бажніцы і боскага служкі — сівенькага кунігаса і сімвалізуюць сабой пратэст супраць антыгуманных дзеяў людзе. «Плакаў зморшчаны сівенькі кунігас, благаслаўляючы духоўных людзей на шлях брані, заказуючы храбрасць у баі і літасцівасць зможанага ворага; плакала, уздрыгваючы ўся, колькі было людзей, бажніца».

Не менш уражвае і апісанне заможнага хутара, дзе некалі ў міры і згодзе жыла сям’я Шымкунаса, які ператварыўся ў цяжкапараненю істоту. Цяпер тут гасцюе бяда чалавечая. Вось якая карціна паўстае перад батарэйцам феерверкерам Сініцам, што другі раз, у час чарговага адступлення рускай арміі, завітаў сюды: «Няможна пазнаць, што той самы. Палова будоўлі згарэла, толькі хата дзівам уцалела. На двары,сярод абгарэлага, чорнага збудавання, — здохлая, забітая сучачка. Страха ў хаце прабіта. На печы сядзіць саўсім ужо сляпая Даміцэля. Яна разгарнула на нагах, як дзіцёнак, ліст з Масквы ад раненага сына Блажыса. Дзіра ў столі вялікая, адтуль свеціць. Хата сцюдзёная, як пуня. Тут жа дзядзька Ян. Сядзіць ля стала на шклянках ад пабітага акна, папраўляе саламянае заткала ў акне і сапе ў піпку, дзе замест табакі — хлоп са сцяны. Даўно ён не галіўся, не часаўся, змарнеў». Такая сумная карціна вынікае з апошняга, сёмага раздзела твора. Яна «замацоўваецца» восеньскім пейзажам: згадваннем замёрзлага возера, акалелай вароны (варона ўвогуле сімвал няшчасця, бяды), калоны адступаючай арміі, што, «як нейкая шэрая ўстужка, толькі трапечацца і безупынна паўзе». Апошні сказ апавядання — «Хутарок цямнеючаю плямкаю астаецця далеку адзадзі» - наводзіць на роздум пра будучую трагедыю, якая спасцігне гэты агеньчык жыцця пасярод бязлітаснай вайны, пра бездапамонжнасць перад ёю мірных людзей. Маркотныя думкі выклікаюць і словы Яна ў адказ на запытанне Сініцы, дзе дзяўчаты:«Уцяклі ўчора, ды ўжо, мусі, не паспеюць на машыну», і іх вяртанне ў амаль разбураны вайною дом адразу ж пасля іх прамаўлення. Трагедыя людская, відаць, будзее доўжыццаі далей:

Чамусьці на ўроку мала гаварылася, што ў апавяданні закранаецца важная праблема паводзін апраненых у салдацкія шынялі людзей - воінаў. Пісьменнік раз за разам падкрэслівае, што яны былі розныя. Уважліва, па-чалавечы цёпла адносіліся да літоўца, яго дачок рускія салдаты: дапамагалі жаць жыта, забаўлялі жартамі Ядвісю, стараліся раскатурхаць маўклівую Монцю, аддзячвалі за гасціннасць грашыма, хоць тых стары хутаранін не хацеў браць. Выпраўляючыся з хаты ў чарговы паход, яны гаварылі пра Яна і яго сям’ю: «Добрыя людзі... сумленныя людзі». Такія ж словы гучалі пра іх і ў хаце літоўцаў: «Добрыя людзі... вясёлыя». А немцы, наадварот, лічаць хутаран ніжэйшай расай, не саромячыся, гавораць, што яе трэба «дзеля прывіцця высшай культуры» паляпшаць «фізічным шляхам». Яны адразу высяляюць гаспадароў у другі пакой. Адступаючы, заваёўнікі-марадзёры забіраюць з сабой дзяўчат і маладзіц; здзекуюцца з іх, гвалтуюць. Монця вярнулася з палону змучаная, ледзь не страціла розум. Але так паводзілі сябе пераважна афіцэры, салдаты ж спачувальна ставіліся да людзей. Глюкман абараняе іх («Яны простыя лкідзі, яны не разумеюць») ад расправы за супрацоўніцтва з рускімі, вусаты абяцае, што дзяўчат чапаць не будуць. Так пісьменнік намеціў сюжэтную лінію ў літаратуры на ваенную тэму, якую пазней раскрыюць Янка Брыль, Iван Чыгрынаў, Іван Навуменка, Васіль Быкаў і іншыя пісьменнікі: на вайне былі розныя і свае, і чужынцы.

Мова апавядання сакаўная, героі — кожны! гавораць па-свойму, карыстаюцца беларускімі, рускімі, літоўскімі, польскімі словамі: «блізка ўсіх коней» узялі, няможна было, пух абдзіраць, турыце іх нашчэнт, мусі, кітры (хітры) — словы Яна, «Прусы — народ лабай гражус... прыгожы», — прамаўляе Ядвіся. Мова аўтара літаральна перасыпана выразнымі беларускімі слоўцамі — «мяшанка» (макаранічная мова); дзяціна-капрызны са смяшком склад вуснаў (пра Ядвісю аўтар), іногды ўвечары, ночы... прыйшлі, знекуль, зглумуюць, сумятліва бягучы пехатінец, цаліюткі дзень, бутуваўся падпарадкаваць думкі, крывяны тв'ар, пахаць (ворыва), кажучы аб другое... Максім Гарэцкі — майстар, словатворца, пісьменнік-гуманіст.