Белорусские сочинения - Кузьма Чорны - Пра раман Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне"

Пра раман Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне"

Я вельмі люблю чытаць, часта аддаю гэтаму занятку ўвесь вольны час. Сустракаюцца такія праграмныя творы, якія чытаеш не таму, што трэба, а таму, што цікава даведацца, як будзе разготвацца дзеянне, чым усё закончыцца. Раман Кузьмы Чорнага «Трэцяе пакаленне» — з шэрагу такіх кніг.
     Тэты твор не толькі спадабаўся мне, але і абудзіў цікавасць да падзей таго часу, што апісваюцца ў рамане, бо там прадстаўлены не сухія гістарычныя звесткі, а захапляючае апавяданне пра лес людзей, пра жыццё ва ўсёй яго паўнаце і складанасці. Гэты раман — адзін з вялікага цыкла задуманых пісьменнікам твораў пра беларускі народ. Ён ахоплівае вялікае кола падзей, якія адбываюцца ў розны час і ў розных месцах, і вялікую колькасць герояў, якія паказваюцца ў розныя перыяды свайго жыцця.
     Сярод галоўных герояў вылучаецца вобраз Міхала Тварыцкага. Лес гэтага чалавека і яго сям'і пакладзены ў аснову сюжэта рамана. Аўтаршаказвае Тварыцкага ў розныя гады жыцця, у розных абставінах. А жыццё было шматпакутным; прайшло шмат часу, пакуль ён змог асэнсаваць яго, знайсці свае месца пад сонцам.
     Яшчэ хлопчыкам Міхал Тварыцкі зведаў, што такое голад і холад. Хворы, скалечаны бацька не здольны быў карміць сям'ю, таму малому яшчэ хлопчыку давялося ўзяць ролю кармільца на сябе. Працуючы пастушком у заможнага селяніна Скуратовіча, зведаў і прыніжэнне, і ўціск, уладу багатага над бедным; здаралася, што і бітым быў неаднойчы. Выпадкова сталася так, што хлопчык даведаўся пра супрацьзаконныя дзеянні Скуратовіча. Каб дапамагчы галадаючай сям'і (а ў нейкай меры і адпомсціць), Міхалка шантажыруе гаспадара. Той, каб прымусіць хлопчыка маўчаць, задобрывае яго, адшкадоўваючы прадукты харчавання, націскае на пачуцці дзіцяці: «На, сынку, занясі бацьку, няхай ён з гол аду не ўмірае. Дбайце пра хворага бацьку. Хто ж паможа яму, як не дзеці». Скуратовіч убіваў у дзіцячую галаву сваю філасофію «чалавек чалавеку воўк». Выказваючы хлопчыку такія думкі, ён тым самым засяваў дзіцячую свядомасць дрэнным зернем. Скуратовіч пераканаў Тварыцкага ў тым, што трэба збіраць грошы, дабро, хаваць усё ад людзей, бо адбяруць: «Трымай пры сабе і свае думкі, і ўсё, што маеш, бо паразяўляюць горлы і глынуць з табою разам». Усё тэта разам вучыла хлопца жыць толькі для сябе. «Гэтая дзіцячая душа была змучана і разарвана на часткі ўсім тым, што навісла над ею. Тут бы трэба было мець і больш год, і цвярдзейшую натуру, і здаровую руку... якая накіравала б гэтую душу куды трэба».
     З цягам часу бруднае насенне, кінутае яшчэ дзесяць год таму, дае свае ўсходы: выпадкова знайшоўшы банкаўскія грошы, Міхал вырашае пакінуць іх сабе, схаваўшы нават ад Зосі. Праз пэўны час жонка даведалася пра гэта і заявіла на мужа, і ён на некалькі гадоў трапіў у турму. Пакаранне яго было залішне суровым, несувымерным з яго ўчынкам.
     Прайшоў час, і Тварыцкі вяртаецца з турмы зусім іншым чалавекам, чалавекам, які цаной шматлікіх пакутаў змог асэнсаваць свае жыццё, знайсці свае месца ў грамадстве, аб чым сведчыць шматзначны ўнутраны маналог, звернуты да сына Скуратовіча.
     Я лічу, што Міхала Тварыцкага нельга вінаваціць у тым, што ён вырас сквапным, замкнёным чалавекам. Ён — ахвяра абставінаў, людзей, якія дзеля сваіх брудных мэтаў калечылі дупіу дзіцяці. На маю думку, гэты чалавек заслугоўвае не асуджэння, а спачування.