Белорусские сочинения - Кузьма Чорны - Параўнальная характырыстыка вобразаў Мiхала i Зосi (па раману К.Чорнага "Трэцяе пакаленне") (2)

Параўнальная характырыстыка вобразаў Мiхала i Зосi (па раману К.Чорнага "Трэцяе пакаленне") (2)

Мiхал Тварыцкi - адзiн з галоўных герояў рамана. Каб пракармiць сям'ю, Мiхал вымушаны быў працаваць пастушком на хутары Скуратовiча. Тут ен сустрэўся з жосткiмi законамi эксплуатацыi, з прынiжэннем чалавечай годнасцi, з сiлай уласнiцтва i багацця.

Паступова ў душы Мiхала прарастаюць зярняткi эгаiстычнай фiласофii: "Спадзявайся толькi на сябе, бо чалавек чалавеку воук. Трымай пры сабе i думкi, i ўсе, што маеш, збiрай багацце...". I гэта "фiласофiя" засвоеная героем рамана з дзяцiнства, становiцца ў далейшым асновай усяго яго жыцця. Лепшыя якасцi сваей натуры (працавiтасць, практычны розум) Мiхал скiроўвае на адмежаванне ад людзей, у якiх не бачыў нi родных, нi сяброў.

Пасля рэвалюцыi i грамадзянскай вайны Мiхал стаў самастойным гаспадаром, але жыцце па воўчай фiласофii не прыносiць радасцi яго сям'i - жонцы Зосi i дачцэ Славе. Тварыцкi думае толькi аб уласным узбагаценнi.

Прага нажывы, багацця, прысваенне вялiкай сумы дзяржаўных грошай прыводзяць Мiхала на лаву падсудных. Пакутлiва вызваляецца Тварыцкi ад змрочнай фiласофii ўласнiцтва i становiцца на шлях духоўнага разняволення.

Вобраз Зосi, як i Мiхала,пададзены ў развiццi. У пачатку рамана перад намi бясхiтрасная, па-дзiцячы наiўная дзяўчына.

Як i Мiхал, Зося з ранняга дзяцiнства спазнала горыч парабкоўства, смерць родных (бацьку i брата забiлi бандыты на чале са Скуратовiчам), голад i нястачу. Аднак яна не стала памагатым гаспадара, а, наадварот, з нянавiсцю пачала адносiцца да фальшу, жорсткасцi, своекарыслiвага разлiку.

Дабрыня, калектывiсцкае светаадчуванне, бескарыслiвасць - вызначальныя, паводле К.Чорнага, рысы характару Зосi. Стаўшы жонкай Мiхала, яна хоча адрадзiць у iм усе тое добрае, што вынiшчыла прага да нажывы.

Вобраз Зосi Тварыцкай - гэта вобраз жывога чалавека, якi не можа быць iдэальным ва ўсiх адносiнах. Зося жыве цяжка, падчас пакутлiва, але i радасна. Яна актыўна ўдзельнiчае ў грамадскiм жыццi калектыву, усведамляючы сябе яго часцiнкай, выхоўвае дачку, збiваецца ехаць на вучобу ў горад.

Праз узаемаадносiны галоўных герояў твора К.Чорны паказвае складаны працэс перавыхаванне чалавека, згубны уплыў на яго ўласнiцкай фiласофii, духоўны рост цемных i забiтых у мiнулым людзей, дабратворны ўплыў на iх калектыву. Аўтар развенчвае эгаiзм, людскую адасобленасць, сквапнасць – усе тое, што нявечыць душы, калечыць жыцце людзей.