Белорусские сочинения - Мікола Гусоўскі - Літаратура эпохі Адраджэння. Мікола Гусоўскі «Песня пра зубра».

Літаратура эпохі Адраджэння. Мікола Гусоўскі «Песня пра зубра».

...багацце духоўнае — •• злата дзяржавы.
М. Гусоўскі
Эпоха Адраджэння (XIV—XVI ст.) на Беларусі —залаты век нашай Бацькаўшчыны, эпоха, якая вызначалася найперш тым, што беларуская мова ў Вялікім княствс Літоўскім была мовай каралёў і кавалёў —дзяржаўнай мовай, на якой была выдадзена першая Канстытуцыя — Статут Вялікага княства Літоўскага (у трох рэдакцыях: 1529, 1566, 1588 гг), а таксама багаты збор дзяржаўных дакументаў — Літоўская метрыка.
Гэта эпоха дала свету такіх тытанаў беларускай культуры, як Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, палымяных змагароў за нацыянапьныя традыцыі Мікалая Радзівіла Чорнага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, складальнікаў першых грунтоўных граматык і слоўнікаў Мялеція Сматрыцкага і Лаўрэнція Зізанія. Эпоха Адраджэння характарызавалася на Беларусі патрыятычным пафасам, ідэямі Асветніцтва і гуманізмам. У літаратурнай творчасці гэтага перыяду напачатку пераважалі жанры сярэднявечнай літаратуры, творы царкоўна-рэлігійнага зместу: асобныя кнігі Бібліі, жыціі і хаджэнні.
3 жанраў свецкай літаратуры адначаны летапісы, якія адлюстроўвалі гістарычныя падзеі, апісвалі жыццё гістарычных асоб. Летапісы набліжаюцца да мастацкай літаратуры, бо нярэдка летапісцы звярталіся і да вуснапаэтычных крыніц, пераказвалі цікавыя гісторыі, легенды, паданні. Самым значным летапісным помнікам з'яўляецца «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх». У «Беларуска-літоўскім летапісе 1446 года» змешчана «Пахвала вялікаму князю Вітаўту» — панегірык, у якім услаўлялася палітыка гэтага князя, накіраваная на ўзмацненне і ўзвышэнне Вялікага княства Літоўскага як магутнай еўрапейскай дзяржавы.
Выдатным помнікам летапіснай літаратуры з'яўляецца" «Хроніка Быхаўца». Адметная асаблівасць гэтага твора — эмацыянальная, вобразная, займальная форма апісання падзей. У яркіх апавяданнях «Хронікі» расказваецца пра гераічныя паходы і бітвы (бітву пад Грунвальдам у 1410 г. з крыжакамі і ў 1506 пад Клецкам з татарамі). «Хроніка» — твор выразна патрыятычнага гучання, выкліканы быў, відаць па ўсім, глыбокім роздумам аўтара аб лёсе Бацькаўшчыны, калі над ёй навісла пагроза страты самастойнасці і незалежнасці.
«Многія народы Еўропы з удзячнасцю пакланіліся б ад сябе і ад нашчадкаў таму свайму сыну, які б пакінуў ім у спадчыну падобны твор», — так сказаў пра Міколу Гусоўскага і яго геніяльную паэму адзін з яе перакладчыкаў на нямецкую мову. Дзякуючы таму, што напісана яна была не на беларускай, а на лацінскай мове, упершыню ў гісторыі сваёй культуры Беларусь вуснамі свайго сына напрамую гаварыла з іншымі народамі пра сваё жыццё, сваю гісторыю.
Еўрапейскую славу і прызнанне вялікі пачынальнік славянскай літаратуры атрымаў толькі праз 500 год: у 1980 годзе ва ўсім свеце, паводле календара міжнародных дат ЮНЕСКА, адзначаўся яго паўтысячагадовы юбілей.
Творчую спадчыну М. Гусоўскага складаюць акрамя слыннай паэмы «Песня пра зубра» (1523) яшчэ дзве («Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы» (1524), «Жыццё і подзвігі Св.Гіяцынта» (1525)), адзінаццаць вершаў. Менавіта з яго твораў і асабліва з паэмы «Песня пра зубра» і ўзяты звесткі пра жыццё паэта, яго асобу. Мяркуюць, што нарадзіўся Гусоўскі недзе каля 1840 года ў сям'і паляўнічага з дружыны вялікага князя. Жыццё будучага паэта было звязана з лукам, канём, небяспекай палявання: «Змалку ад бацькі вучыўся ў бясконцых паходах», «рэкі лясныя, Дняпра паўнаводнага строму пераплываў я з канём у паходзе за зверам».
Пачатковую адукацыю Мікола набываў дома, на радзіме, на роднай мове: «Свет даўніны вывучаў я па кнігах славянскіх, граматах рускіх кірыліцай пісаных...» Пасля вучыўся ў Польшчы, Італіі. Дасканала валодаў лацінскай мовай, на якой пісаў не толькі свае паэтычныя творы, але і вёў справы на дыпламатычнай службе ў складзе польска-літоўскай місіі ў Ватыкане, калі суправаджаў у Рым палітыка і рэлігійнага дзеяча Эразма Вітэліуса, сакратара вялікакняскай канцылярыі.
Гісторыю напісання паэмы М. Гусоўскі засведчыў у прадмове і першых радках твора.
Неяк у Рыме пры сціжме людзей незлічонай Сведтм відовішча быў я -— бою быкоў на арэне.
Хтосьці параўнаў гэта з зубрынай аблавай, Гусоўскі пагадзіўся з такім параўнаннем і расказаў пра паляванне на зубра ў пушчах роднага краю. «Праслухаўшы ўсё ў захапленні, мне загадалі адразу ж узяцца за працу, каб успаміны свае у памер вершаваны, песняй зрабіць і пра нас, і пра нашы аблавы».
Так, дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму юпьпу паэта, паэма сапраўды стала песняй яго сэрца, гімнам Бацькаўшчыне, летапісам жыцця на зямлі «пад зоркай Палярнай».
Паэма наватарская, незвычайная і па змесце і па форме. У ёй няма звыклай скразной сюжэтнай лініі. Яе змест, сапраўды, як пра тое сведчыць поўная назва твора, — «Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго». Аднак у чытача складваецца ўражанне, што апісанне канкрэтных рэалій, хай сабе і надзвычай напружаных, экзатычных, поўных рызыкі і небяспекі, — гэта толькі «повад», каб расказаць пра не менш важнае, пра тое, што хвалявала і трывожыла аўтара, чым жыла яго душа, — пра Бацькаўшчыну, яе народ, яго звычаі і традыцыі, яго мары і памкненні, пра мінулае і будучае слыннага краю «пад зоркай Палярнай». Таму болыпую частку паэмы складаюць лірычныя і філасофскія адступленні, выяўленне асабістых паэтавых поглядаў на вечныя праблемы, што хвалявалі яго і яго народ.
Праблемы вайны і міру, дабра і зла, жыцця і смерці, духоўнага і матэрыяльнага, адказнасці Асобы перад наро-дам, чалавека і прыроды, дзяржаўнасці і суверэнітэту — вось далёка не ўсе тыя праблемы, якія з незвычайнай мастацкай сілай ставяцца і вырашаюцца паэтам-філосафам.
Гледзячы на сваю Радзіму з далёкай Італіі, паэт бачыў тую небяспеку, якую неслі княству міжусобныя войны, ас-лаблялі яго, спусташалі: «I ад сваіх міжусобіц мы ўсе не дужэем...» Трывогай і болем перапаўняецца яго сэрца ад усведамлення таго, што яго чароўны край з'яўляецца фар-постам барацьбы з залатаардынцамі, тэўтонамі і туркамі, што несупынныя войны каранаваных уладароў віхурай пра-носяцца праз наш край і вынішчаюць генафонд нацыі.
Б'юцца князі-ваяводы, а стогнуць народы:
Воіны ж гінуць у тых і другіх у сутычках,
Што ім той смерд — наша гора і нашы пакуты?
Ім бы скайго дамагчыся, а ты хоць заліся
Ў горкіх слязах. За мурамі рыданняў не чутна —
Значыць, гандлюй і крывёю і лёсам падданых.
Антываенная накіраванасць, гуманістычны пафас паэмы робяць яе надзвычай сучаснай. Па-максімалісцку бунтоўны і катэгарычны паэт, калі гаворыць пра падпальшчыкаў вайны — «зямных уладарцаў», якім не дае спакою «сверб панавання». Надзённа гучыць яго заклік: «Спынім жа войны!» I заклік адрачыся ад спраў, «што нас душаць няшчадна», таксама сучасны.
Адметнай асаблівасцю паэмы і яе кампазіцыі з'яўляюцца рэтраспекцыі (зварот у мінулае) — апісанне княжання Вітаўта і яго «вячыстых» спраў.
Цэнтральнай праблемай твора з'яўляецца праблема дзяржаўнасці і суверэнітэту. Ад чаго залежыць росквіт і моц дзяржавы? На думку Гусоўскага — ад дзяржаўцы. Якім павінен быць дзяржаўца, каб краіна квітнела і была неда сягальнай для ворагаў, была незалежнай? Што павінна быць прыярытэтным у палітыцы такога дзяражўцы? Вобразам князя Вітаўта паэт даў адказ на вечнае і надзённае пытан-не. Свой ідэал дзяржаўцы паэт-філосаф знайшоў у мінулым, у гісторыі Вялікага княства Літоўскага, княжанне Вітаўта для якога было залатым векам.
Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы Росквітам княстеа Літоўстга, нашага краю, I называюць той век залатым.
Нельга не захапляцца мудрасцю нашага слыннага зем-ляка, які паўтысячагоддзя таму нагадаў нам пра галоўны закон вечнасці, «закон прнроженнй», — не хлебам адзіным жыве чалавек. А калі толькі хлебам, то не будзе і яго... Афарыстычна, вобразна сфармуляваў ён гэты закон, папя-рэдзіўшы нас пра бяду, калі той закон парушым:
...Мне так здаецца, што гэтай шаноўнаю назеай Век той названы па простай прычыне: дзяржаўца Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна Стаеіў багацце духоўнае — злата дзяржаеы.
Апісанню «вячыстых» спраў Вітаўта, яго клопатаў пра «багацце духоўнае» як «злата дзяржавы» прысвечана ў па-эме шмат старонак. Пры князю Вітаўту нашы продкі жылі ў прававой дзяржаве. Першай у Еўропе прававой дзяржаве, у якой панавала сіла закона, а не закон сілы, і была гарантавана роўнасць усіх перад сілай закона!
...Прагнасць нажыцца пад шыльдаю варты закона, Сквапнасць — загрэбці кавалак у бліжняга з рота — Ён тыратчнымі сродкамі так пратараніў, Што на вякі нават завад іх вывеўся ў княстве. Кім бы і чым бы ні быў ён пры іншых заслугах, Нават за гэта адно я пяю яліу славу. Густа ён справамі век насяліў свой, і водгук Спраў тых еячыстых патрапіў і ў гэтую песню.
Наватарскай гэта паэма з'яўляецца і паводле галоўнага вобраза. Цэнтральны персанаж — зубр набывае вобразна-сімвалічны сэнс. Ён — вобразнае ўвасабленне роднага краю,
выяўленне характару і ментальнасці народа, яго былой магутнасці, сілы і адвагі. Гусоўскі надзяляе зубра здольнасцю мысліць, чуйна рэагаваць на дабро і зло. Зубр — звер міралюбівы, бяскрыўдны, калі яго не патрывожыць. I ён жа — круты, раз'ятрана-бязлітасны, калі вымушаны абараняцца. I ў статку зубрыным, нібы ў чалавечай Сям'і, пануе згода, узаемаадказнасць і ў той жа час «субардынацыя»:
...Там у іх выручка: гуртпам — за кожнага ў статку, Кожны ж — за гурт і за ўсіх, беспарадкаў — ніякіх. Дужы са слабым уладай дзяліцца не стане...
Твор вылучаецца і сваёй энцыклапедычнасцю, і нацы-янальным каларытам. Тут усё наша і пра нас. Як сказаў Янка Сіпакоў, «гэта нашы вочы ў мінулае. Паэма нібы ма-шына часу дапамагае нам сягаць праз стагоддзі, у даўніну, каб пачуць і нават убачыць, як жылі нашы продкі, чым займаліся, што іх радавала і што засмучала».