Белорусские сочинения - Іншае - Багата, родная ты мова...

Багата, родная ты мова...

Кожная мова жыве ўласным жыццём, развіваецца па пэўных законах, мае сваю гісторыю. Чым больш у мове слоў, тым яна багацейшая.
     Наша родная мова вельмі багатая, бо яна мае вялікі запас слоў — дзесяткі тысяч. Беларускую мову лічаць роднай каля васьмі мільёнаў чалавек. Болыпасць яе носьбітаў жыве на тэрыторыі Беларусі, але ведаюць нашу мову і далёка за яе межамі.
     Беларуская мова з'яўляецца дзяржаўнай, на ёй выдаюцца газеты і часопісы, творы літаратуры, падручнікі, навуковыя артыкулы, працуюць тэатры, школы, вядуцца тэле- і радыёперадачы. Усім вядома, што мова — адзін з галоўных стрыжняў нацыі, тая духоўная тэрыторыя, на якой народ адчувае сябе моцным і стойкім. Але некаторыя беларусы саромеюцца размаўляць на роднай мове. Спачатку я абуралася: ды якія ж яны беларусы?! Але потым зразумела, што саромеюцца яны свайго няведання мовы, няўмення правільна і прыгожа гаварыць, а гэта зусім іншая справа…
     Давайце ж вучыцца сваёй мове! Няхай льецца яна з радыёпрыёмнікаў і тэлеэкранаў, упрыгожвае старонкі газет і кніг, гучыць у нашых з вамі размовах!
     Хто верне роднай мове яе прэстыж, калі не мы самі?