Рысь

Ціха ў лесе. На тоўстым суку сядзіць звер, падобны на вялікага ката рыжаватага колеру з выразнымі плямкамі на спіне. Тулава кароткае, але моцнае. Гэта рысь — асцярожны і хітры звер.
     Вось нешта шорхнула, і доўгія мускулістыя ногі рысі напружыліся. Шырокія кароткія вушкі яе прыліплі да галавы. А нядоўгі, бы абрублены, хвост нібы зліўся з дрэвам. Шчоткі валасоў абапал пысы сталі падобныя на пучкі моху.
     Рысь ніколі не палюе з дрэва. Выбраўшы момант, яна бясшумна апускаецца на зямлю, цярпліва падшлыюўвае сваю ахвяру ў засадзе або падкрадаецца да яе.
     Рысь — драпежны звер, які занесены ў Чырвоную кнігу.