Белорусские сочинения - Іншае - Рэцэнзія на прагледжаны спектакль

Рэцэнзія на прагледжаны спектакль

Знаёмства людзей з тэатрам пачынаецца яшчэ з дзяцінства. Кожны з нас, я думаю, памятае свае першае наведванне дзіцячага тэатра лялек. Асабіста для мяне тэатр тады з'яўляўся маляўнічым, непаўторным, незвычайным светам, які жыў сваім чароўным, цудоўным жыццём. З цягам часу тэатр становіцца для людзей не толькі месцам, дзе можна адпачыць ад сваіх праблем і клопатаў, але і месцам, дзе даведваюцца німат новага, цікавага, павышаюць свой культурны і духоўны ўзровень. У сучасным жыцці тэатр, на жаль, згубіў былую значнасць. Нягледзячы на тое, што тэатр стаў даступным амаль кожнаму, сёння людзі болып заклапочаны сваімі надзённымі турботамі і праблемамі і наведваюць тэатр не часта.
     Часцей за іншыя я наведваю Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Найболын мне запомніўся спектакль «Князь Вітаўт», які я прагледзела летам. У гэтай п'есе адлюстраваны важныя для Беларусі гістарычныя падзеі, у прыватнасці шлях князя Вітаўта да княжацкага трона. Галоўнымі героямі з'яўляюцца князь Вітаўт і яго стрыечны брат Ягайла. Вобразы галоўных герояў паказаны гледачам з усёй гістарычнай праўдзівасцю. Паміж імі ішла барацьба за княжацкі трон. У вобразе Ягайлы мы бачым жорсткага, хітрага чалавека, які незаконным чынам, рознымі сродкамі імкнецца да ўлады. Вітаўт — процілеглы вобраз. Тэта сумленны чалавек, сапраўдны патрыёт і дэмакрат. У выніку ён становіцца князем. Нялёгкім быў шлях Вітаўта да трона, але, як мы ведаем з гісторыі, менавіта час княжання Вітаўта лічаць часам росквіту Вялікага княства Літоўскага. Важную ролю ў спектаклі адыгрываюць дэкарацыі. Яны дапамагаюць гледачам наглядна ўявіць той час, стаць бліжэй да падзей спектакля. Не меншае значэнне ў разуменні ідэі п'есы адыгрывае музыка. Яна акцэнтуе ўвагу гледача на душэўным стане герояў. Усе дзеянні спектакля захапляюць гледача і трымаюць яго ў вялікай напружанасці.
     Мне здаецца, што невыпадкова гэта п'еса была пастаўлена, бо ідэя твора вельмі актуальна менавіта ў сённяшні час.
     Я лічу, што сучасныя людзі павінны больш увагі надаваць свайму культурнаму ўзроўню і часцей наведваць тэатры.