Белорусские сочинения - Іншае - Гуканаўшчына і гарлахваччына (Тэзісы да вуснага роздуму)

Гуканаўшчына і гарлахваччына (Тэзісы да вуснага роздуму)

Ці правамоцнае параўнанне, за якое мы бяромся? Героі ж жылі ў розны час — даваенны і значна пазнейшы, калі народ залячыў нанесеныя вайной раны, адбудаваўся, «сталі на ногі» і прамысловасць, і сельская гаспадарка.
Думаецца, што правамоцнае, бо ў жыцці многае (калі не усе паўтараецца. Асабліва ж паўтараюцца маральна-этычныя канфлікты; дабро і зло, праўда і мана, сціпласць і ўладалюбства, і г. д.

Гарлахвацкі і Гукан амаль равеснікі, па ўзросце: першы праўда , больш вынаходлівы і вопытны, таму яму было, лягчэй прыстасавацца , да абставін...Вось гэты тэзіс і ёсць амаль галоўны ў маім выступленні , абодвух герояў узрост яднае толькі ў пэўнай ступені, усё ж іх дзеянні і ўчынкі абумоўлены прагай прыстасавацца да абставін, выкарыстаць іх для сваёй выгады.

Уменне прыстасавацца і выкарыстаць абставіны ў сваіх мэтах у роўнай ступені ўласціва абодвум героям. Але дзейнічаюць яны па-рознаму.. Больш шырокі спектр прыёмаў выкарыстоўвае Гарлахвацкі: задобрывае цецю Кацю, каб маўчала пра яго флірт з Зіначкай Зёлкінай; запалохвае Тулягу, прыпісваючы яму ўдзел у белагвардзейскім руху; падладжваецца пад сябра ў паводзінах з прафесарам Чарнавусам; Зёлкіна ігнаруе, дэманструе перад ім сваю веліч і ўладу. Разгубленым Гарлахвацкі аказваецца толькі ў фінальнай сцэне.

Гукан дзейнічае амаль адным прыёмам: націскае на людзей сваім аўтарытэтам, выкарыстоўваючы рэпутацыю смелага падпольшчыка, ствараючы імідж абцяжаранага дзяржаўнымі абавязкамі сумленага чыноўніка, абаронцы інтарэсаў народа. 3 гэтай мэтай ён усе ранейшыяі памылкі замоўчвае, выкрэслівае з памяці. Гэта больш просталінейны ў дзеяннях чалавек. Артыстам, як Гарлахвацкага, яго не назавеш.

Мне здаецца, што Гукан у пасляваенны час — гэта Гарлахвацкі, які змог у гады вайны «падчысціць», «абяліць» сваю біяграфію, а пасля віхурных падзей, дзякуючы падтрымцы зверху, а таксама там, што многія сумленныя кіраўнікі загінулі, заняў высокую пасаду. I ніхто не змог бы яго гэтай пасады пазбавіць, каб не XX з’езд КПСС, калі быў выкрыты культ асобы Сталіна і культы меншыя — гуканаў і ім падобных.