Белорусские сочинения - Іншае - «Новыя людзі» ў беларускай літаратуры 1920-х гадоў (Спроба аналітычнага разгляду)

«Новыя людзі» ў беларускай літаратуры 1920-х гадоў (Спроба аналітычнага разгляду)

Літаратура 1920-х гадоў шукала новага героя. Не толькі таго што прымаў удзел у рэвалюцыі. На кані, у скуранцы, з рэвальверам у руцэ вёў «босых» на рэдуты белякоў. Але і таго, хто распачынаў будаўніцтва сацыялізму паводле бальшавіцкіх лозунгаў і ўстановак, Было, што яна ідэалізавала франтавікоў, камісараў, якія вярнуліся з фронту і павялі за сабой народ на поле — араць зямлю, што зачакалася сапраўдных гаспадароў, на луг — касіць траву і сушыць, стаганаць сена, на фабрыкі — стаяць ля станкоў, працаваць так, каб апрануць у паркаль, у «крамнае», як да гэтага часу гавораць у народзе, людзей. Падобную ідэалізацыю ўдзельнікаў сацыялістычнага будаўніцтва кіраўнікоў асабліва, мы бачым і ў рамане Шолахава «Узнятая цаліна», і ў апавяданнях і аповесцях Міхася Чарота, Васіля Сташэўскага, Рыгора Мурашкі, Сымона Баранавых, многіх іншых пісьменнікаў-маладнякоўцаў. Камуністы, камсамольцы паўставалі са старонак многіх твораў ідэальнымі, беззаганнымі героямі.

Чытаючы нават праграмныя творы, напрык раман «Людзі на балоце», я сумнявалася, што ўсе ўдзельнікі даваеннага сацыялістычнага будаўніцтва былі правільнымі, сумленнымі людзьмі. Я ведала, што У даваенны час было людзям нялёгка. Менавіта гэтыя гады сталі гадамі масавых рэпрэсій, разбурэння, распаду сем’яў, высылкі на Поўнач і ў Сібір ні ў чым не вінаватых людзей. Дык няўжо былыя кіраўнікі, камісары ў скуранках не прыклалі да таго, што здарылася, сваіх рук?

I вось, калі мы пазнаёміліся з малавядомымі, некалі адпраўленымі у спецсховы творамі М. Гарэцкага, А. Мрыя, Л. Калюгі, пераканаліся, што была і іншая літаратура, якая не толькі ўхваляла поспехі і дасягненні, не толькі захаплялася разумнымі кіраўнікамі ды маладымі энтузіястамі-камсамольцамі, а старалася глыбей разабрацца ў падзеях, убачыла велізарныя чорныя плямы на намаляванай афіцыёзам светлай карціне. I ў выніку з’явіліся праўдзівыя творы, аўтары якіх не прыхарошвалі рэчаіснасць, а паказвалі яе такой, якая яна была. У гэтх творах: апавяданнях М. Гарэцкага «Апостал», «Незадача», аповееці Л. Калюгі «Ні госць ні гаспадар», апавяданнях А. Мрыя «Калектыў Яўмена», «Камандзір» і іншых — паказаны былі і рэальныя героі, якія хочуць пабудаваць новае жыццё недазволенымі, антыгуманнымі прыёмамі.

У апавяданні М. Гарэцкага «Апостал», напісаным яшчэ ў першай палове 1920-х гадоў, дзейнічае прапаведнік сацыялістычнага будаўніцтва, камуністычных ідэалаў, бязбожніцтва раённы агітатар Курапа (Жабін). Ён едзе на вёску расказваць сялянам, як добра будзе жыць ім за камуністамі. Перажывае, што сядзіць не побач з фурманам, а за яго спінай, як нейкі пан, распытвае невядомага маўклівага чалавека, як жывуць людзі і ён сам. А калі той скардзіцца, што няма каму адпяваць душы нябожчыкаў-каталікоў, разводзіць дэмагогію пра рэлігійнае цемрашальства і г. д. Самае ж цікавае адбываецца тады, калі агітатар-апостал прыязджае ў вёску: людзей няма, усе ад такога агітатара разбегліся, паўцякалі ў лес. I з героя адразу зрываецца маска дабрачыннасці і дэмакратызму: ён загадвае фурману скакаць да лесу, хапаецца за наган і крычыць, што пакажа тым, хто пахаваўся. Новая ўлада — і зброя. Новая ўлада — і сілавыя метады працы з людзьмі. Ці такая яна дэмакратычная, калі свае ідэалы сцвярджае пры дапамозе зброі? Відаць, падобнае пытанне ставіў перад сабой Гарэцкі, калі пісаў цікавы, смелы твор. Я, з пазіцыі чытача з невялікім, праўда, жыццёвым вопытам, хачу адказаць на пастаўленае мастаком слова пытанне прыкладна так... Ніякая ўлада, якой бы дэмакратычнай яна ні была, не можа трымацца на штыках. Падобная ўлада і яе канкрэтныя прадстаўнікі будуць рана ці позна змецены народам. Гарэцкі і паказвае ў сваім апавяданні героя на гадзіну, апостала новага, які сам сябе выкрыў перад народам, схапіўшыся за зброю.
З недаверам крытычна паставіўся да кіраўнікоў новага тыпу, што з'явілася на хвалі рэвалюцыі, Кузьма Чорны. У аповесці «Смага» якую я раіла б пачытаць усім маладым людзям, паказаны кіраўнік раённага маштабу Віктар Лагіза, які адмаўляеца ад бацькі і якога чалавек, дзякуючы каму ён з’явіўся на свет, праклінае перад смерцю. Пачнецца калектывізацыяі, і гэты адрачэнец ад святых чалавечых прынцыпаў пачне абкладваць велізарнымі падаткамі і затым раскулачваць сулмленных гаспадароў, Такіх, як Мікалай Цішкевіч. Пазней Васіль. Быкаў пакажа далейшую эвалюцыю свядомасці падобнага героя Юды ў асобах Міколкі Роўбы («Аблава») і Ягора Азёмава («Сцюжа»). Жах бярэ, калі сёння мы перачытваем творы і даваенныя, і пазнейшыя пра тое, як дзеля «высокіх ідэалагічных прынцыпаў» дзеці ішлі супроць бацькоў, браты супроць сёстраў, «свае супроць свайго» (помнім у сувязі з гэтым крык-выгук Сцепаніды Багацькі з быкаўскай аповесці «Знак 6яды»

I даваенная літаратура паспела паказаць, як сацыялістычнае будаўніцтва па-сталінску паламала даволі гарманічнае сялянскае жыццё, пасварыла пакаленні. 3 абурэннем даведалася (праўда, з крытычнай літаратуры, бо ўсе тэксты пачытаць не мела часу), як заганялі камсамольцы і будучыя партыйцы Бладзік Мотуз і Арсен Анцішэўскі сваіх бацькоў у кут, здзекаваліся з іх веры ў Бога. Апошні «накарміў» аднойчы бацькаў боскі абраз рэшткамі ежы, прыклеіў богу вусы з хлебнага мякішу. Бацька глядзеў на ўсё гэта і перажываў трагедыю страты сына. Вось як каменціруе настрой старога і нямоглага, ды затое справядлівага чалавека пісьменнік: «Злосныя сынавы словы. Нядужага бацьку ражнамі поруць яны». Гэту кароткую цытату з тэксту маладога, высланага і закатаванага затым у Сібіры пісьменніка я запомніла. I буду помніць. Каб не паўтарыць памылак сваіх равеснікаў, што жыля да вайны. Каб не здрадзіць чалавечнасці і святому абавязку шанаваць старэйшых. Дзякуй падобнай літаратуры, што адкрыла нам праўдзівы свет, праўдзівых герояў.