Белорусские сочинения - Іншае - Сучасная беларуская драматургiя, яе тэматыка, (на прыкладзе двух-трох твораў) (2)

Сучасная беларуская драматургiя, яе тэматыка, (на прыкладзе двух-трох твораў) (2)

З iмем Адрэя Макаенка (1920-1982) звязваюць пачатак новага этапу ў развiццi беларускай сатырычнай камедыi.

А.Макаенак выступiў у новым для беларускай драматургii жанры - жанры трагiкамедыi. Адна з першых такiх п'ес - "Зацюканы апостал" - прысвечана замежнаму жыццю з яго надзеннымi праблемамi. Дзецi, не маючы агульных поглядаў з бацькамi, пратэстуюць супраць буржуазна-мяшчанскiх iдзелаў i звычак, бяздушнасцi i жорсткасцi. Аднак пратэст дзяцей сцiхiйны, i ен заканчваецца паражэннем: сын, якi хацеў перабудаваць грамадскiя парадкi наоснове справядлiвасцi, становiцца iдыетам, "зацюканым апосталам", бяздумным выканаўцам загадаў старэйшых , простым вiнцiкам у складанай машыне жыцця. Напiсаная на замежным матэрыяле, трагiкамедыя паказвае калiзii i заганы чалавечага характару любой краiны, у тым лiку i нашай.

Значную вядомасць у рэспублiцы i за яе межамi адтрымалi п'есы М.Матукоўскага "Амнiстыя", "Наследны прынц", "Апошняя iнстанцыя", "Мудрамер". У iх узнiмаюцца праблемы жыцця сучаснай вескi, адказнасцi бацькоў перад дзяцьмi за iх выхаванне, маральнага ўдасканалення чалавека. У адным з апошнiх твораў - камедыi "Мудрамер" (1987)- расказваецца пра вынаходнiка-энтузiяста Мiкалая Мурашку. Ен сканструяваў прыбор, якi вымярае чалавечую дурноту. Калi ў крэсла з рычагом падгалоўнiкам садзiцца таленавiты чалавек, то гучыць арыя князя Iгара, калi дурань-льюцца турботныя гукi паланеза Агiнскага. П'еса выкрывае чыноўнiкаў i функцыянераў, якiя спрабуюць у сучасным жыццi iграць першыя ролi.

Сучасная беларуская драматургiя вызначаецца багаццем i разнастайнасцю тэматыкi, актуальнасцю праблем. Час патрабуе ад драматургаў адлюстравання суровай праўды жыцця, стварэння праўдзiвых характараў нашых сучаснiкаў. Таму лейтматывам многiх п'ес з'яўляецца думка аб складанасцi сучаснага жыцця, месцы i ролi у iм чалавека. Разам з традыцыйнымi тэмамi (подзвiг у Вялiкай Айчыйнай вайне, мiрная стваральная праца, жыцце калгаснай вескi, маральна-этычныя праблемы) у беларускай драматургii ўзнiкаюць новыя. I адна з iх - белыя плямы ў гiстрыi беларускага народа i час змрочных рэпрэсiй. На ўсю моц пачынаюць заяўляць пра сябе i творы аб экалагiчнай сiтуацыi на Беларусi. Сучасная драматургiя, пераасэнсоўваючы факты i з'явы мiнулых часоў, аналiзуе (паказвае) iх з пункту гледжання сенняшняга дня па-новаму яна выходзiць i да складаных.