Белорусские сочинения - Іншае - Квітней мой лес

Квітней мой лес

Калі б мяне папрасілі намаляваць Беларусь,то я згадау бы два колеры . блакітны і зялены.І не таму ,што яны мае любімыя.Проста мая Радзіма – гэта глыбокія азеры і цудоуныя лясы, якія нікога не пакінуць абыякавым. Вось я не магу уявіць сваё жыццё без лесу .А што такое лес Дрэвы,птушкі,трава,лісце.Пра гэта ведаюць усе, але не кожны адчувае ,што лес жыве сваім уласным жыццём .

Колькі радасці можна зазнаць у лесе.Асабліва мне падабаецца лес зімой ,калі стаіць застылы ,нерухомы.На кожным дрэве пераліваецца снег. Ціха навокал .Не зварухнецца ні водная галінка . Толькі вавёрка можа маланкай скакаць па вершалінах , а дзяцел - упарта барабаніць па дрэвах сваёй вострай дзюбай . Адразу забываюцца клопаты і праблемы ,сэрца напауняецца радасцю.Сярод лясных веліканау можна цудоуна адпачыць , асабліва калі пад нагамі скрыпіць снег і нішто не перашкаджае любавацца прыгажосцю.

Але часам прырода змяняе наваколле . Прыходзіць вясна . І тады мауклівы лес ажывае, напауняецца гукамі і фарбамі .Душа таксама поуніцца пачуццямі. Хочацца бегаць, скакаць,гуляць. Хочацца крыкнуць ,,Квітней мой лес. Квітней .’’