Белорусские сочинения - Іншае - Сучасная беларуская драматургія, яе тэ-матыка і асаблівасці (на прыкладзе творчасці двух-трох аўтараў)

Сучасная беларуская драматургія, яе тэ-матыка і асаблівасці (на прыкладзе творчасці двух-трох аўтараў)

Канфлікт — аснова п 'есы. К. Крапіва
Драматургія — самы дасканала распрацаваны з трох родаў сучаснай літаратуры і самы эфектыўны па сіле ўздзеяння, што абумоўлена найперш самой спецыфікай драматычнага твора як факта мастацтва. Прызначаны для пастаноўкі на сцэне, ён вызначаецца маштабнасцю канфлікту, што ляжыць у яго аснове, як пра тое даводзіў яшчэ К. Крапіва. Ды і сама яго бліскучая камедыя «Брама неўміручасці» стала для сучасных драматургаў своеасаблівым праграмным творам, які шмат у чым вызначыў пошукі новых шляхоў і магчымасцей у вырашэнні драматургамі многіх сацыяльных канфліктаў у грамадстве.
Як ніхто іншы, Крапіва сваёй «Брамай неўміручасці» паказаў неабмежаваньш магчымасці фантастычнага, умоўнага ў рэалістычным адлюстраванні тых праблем у грамадстве, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння. Неверагодным, фантастычным у сатырычнай камедыі К.Крапіва дасягае не толькі выключнай займальнасці, што для камедыйнага жанру немалаважна, але і стварае звышэкстрэмальную сітуацыю, якой максімальна дакладна вызначаецца сутнасць кожнага персанажа.
У жыцці ўсе прагнуць неўміручасці, але ўсведамленне яе немагчымасці ўсё ж стрымлівае, утаймоўвае не самыя лепшыя чалавечыя пачуцці і страсці. Фантазія камедыё-графа робіць неўміручасць магчымай і рэальнай для сваіх персанажаў. Вынаходніцтва элексіру неўміручасці прафесарам Дабрыянам стала сітуацыяй, што справакавала герояў на самае ганебнае і выродлівае: неўміручасць —любымі сродкамі! Зло становіцца злом выяўнічым: караўкіны становяцца яшчэ больш каравымі і бруднымі ў сваім нахабстве і цынізме; скараспеі аканчальна выспелі для таго, каб «дапяўшы» вышынь у сваіх кар'ерысцкіх памкненнях, спусціцца з гэтых вышынь і нават лізаць спіну і «лізаць ніжэй» таму, каго ўчора яшчэ і за чалавека не лічылі, бо «корпаўся там са сваімі пацукамі і на табе! — вынайшаў нейміручасць!»
Крапіва — бліскучы майстар стварэння камічных сітуацый, прычым такіх сітуацый, якімі дасягаецца кульмінацыя ў развіцці дзеяння, сітуацый, якімі пісьменнік паказвае ўсю бездань чалавечага падзеяння. Шусцікі і торгалы, якія не могуць спадзявацца на неўміручасць па прычыне свайго маральнага банкруцтва, вырашылі скарыстаць сітуацыю і прадаваць сваю мачу для аналізаў тым, хто па маральных якасцях яшчэ можа і праціснуцца ў вузкую браму неўміручасці, але вось фізічным здароўем не выйшлі. Шусцікі так захапіліся бізнесам, што пачалі гандпяваць конскай мачой, бо сваёй ужо не хапала, а спыніцца не маглі. Канфуз здарыўся, калі Дабрыян у аднаго з моцнай прагай неўміручасці пацікавіўся, яго «бацька мерын ці біцюг».
— Як мерын?! Мой бацька быў чалавекам!
—- А чаму ж тады ў вас мача конская?
Пра ўздзеянне, уплыў гэтага камедыйнага шэдэўра сведчыць і той факт, што пасля яго з'явілася мноства драматычных твораў з фантастычнымі сюжэтамі ці элементамі фантастычнага ў рэалістычных: «Мужчына, будзь мужчынам, або Уваскрашэнне Дон Кіхота» М. Матукоўскага, міфалагічная драма А. Вярцінскага «Хачу быць богам, або 1 ефест—друг Праметэя», п'есыказкі А. Вольскага «Граф І лшскі-Папялінскі» і «Тры Іваны — тры браты». Фанта стычнае, неверагоднае чэрпаецца драматургамі з міфаў, нацыянальнага фальклору, але гэта толькі сродак асэнсавання праблем сучаснасці.
Незвычайнай таленавітасцю і вастрынёй сацыяльных праблем, у ёй узнятых, вызначаецца камедыя Матукоўскага «Мудрамер». Драматург б'е ў набат, што самае страшнае зло — зло, надзеленае ўладай. Выявы зла бываюць розныя, але асабліва небяспечныя для грамадства «аслы на ваяводстве» — дурні, што дапялі пэўных вяршынь улады. Пісьменнік сцвярджае, што для нашага ж выратавання неабходна стварыць сацыяльныя бар'еры для дурняў, што прагнуць улады і могуць яе дасягнуць, патрэбны «дурамеры», якія беспамылкова вызначалі б інтэлектуальны ўзровень кожнага, хто прагне «вялікага хамута». Вынаходства таленавітага інжынера Мурашкі — мудрамер. Здавалася б, усе могуць цяпер уздыхнуць з палёгкай: нарэшце! Аднак і ў творы гэта толькі завязка. Дзеянні ў п'есе не раз дасягаюць момантаў высокага напружання, аднак заканчваецца камедыя... трагічна, што, здавалася б, супярэчыць усім законам жанру сатырычнай камедыі. У фінале п'есы вынаходнік Мурашка даведзены да адчаю ўсведамленнем таго зла, якое натварыў ён сам сваім мудрамерам, бо мудрамер яго скарысталі бюракраты і дурні ва ўладзе, каб яшчэ больш з яго дапамогай умацавацца. Бюракраты павялічылі ўжо і без таго непамерна раздутыя штаты і адкрываюць ужо «інстытут мудраметрыі», заручыўшыся тым, што мудрамер у іх ужо ёсць. I зараз дурні будуць ужо вымяраць мудрасць іншых! У адчаі Мурашка топіць сваё вынаходства, але з вады ўжо нясуцца гукі гімна «Слаўся!», што азначае геніяльнасць яго вынаходніка. Геніяльнае ў нашым грамадстве сёння пакуль што ў адчаі, бо ваяўнічая шэрасць і дурасць правяць баль.
У камедыі «Мудрамер», як і ў камедыі К. Крапівы «Брама неўміручасці», гратэск спалучаецца з фантастыкай. Ад першага ўражання: «Такога не можа быць!» — чытач непазбежна прыходзіць да высновы: «Такое, на жаль было ці бывае», бо яму адкрываецца глыбокі сэнс самых смелых тэскавых збудаванняў. Пра ўздзеянне традыцый і наватарства К. Крапівы сведчаць многія творы сучасных драматургаў, адіін з іх — трагіфарс У. Сауліча «Сабака з залатым зубам, або Сон начальніка выцвярэзніка», сама назва якога ўказвае на сімбіёз умоўнага і рэальнага ў творы.
Сучасныя драматургі даследуюць сівую мінуўшчыну, паказваюць трагедыю народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і твораць «усенародны трыбунал» над злом у розных яго выявах.
I ў драматургіі У. Караткевіч заставаўся верным галоўнай тэме сваёй творчасці. Ім напісана многа п'ес: «Кастусь Каліноўскі», «Маці ўрагану». А пра п'есу «Званы Віцебска» сказаў так: «Я напісаў «Барыса Гадунова». Заслуга Караткевіча-драматурга, што асэнсоўваючы самыя вострыя моманты беларускай гісторыі, рамантычна ўзнаўляючы старонкі гісторыі, ён паказвае самае глыбіннае ў свядомасці народа.
Гістарычнае мінулае даследуюць А. Петрашкевіч («Напісанае застаецца»), Р. Баравікова («Барбара Радзівіл»). 3 вялікім поспехам на сцэнах Купалаўскага і Тэатра юнага гледача ідуць п'есы А. Дудуарава «Князь Вітаўт» і «Палачанка».
I пра Вялікую Айчынную вайну напісана шмат твораў. Трагікамедыя А. Макаёнка «Трыбунал» вылучаецца з усіх перш за ўсё сваім наватарствам у адлюстраванні трагічных падзей, мастацкімі сродкамі ўслаўлення мужнасці і патрыятызму нашага народа ў гады вайны. Нязвыклым падаўся многім і жанр твора пра трагічнае — трагікамедыя. Здавалася б, парадаксальнае спалучэнне неспалучальнага. Неадназначнае ўспрыманне крытыкай гэтага смелага І наватарскага твора тлумачьвдца і сітуацыяй, што складае асноўны змест: «дзеці ледзь не пасадзілі ў пельку свайго бацьку!» Вось гэтым «ледзь» усё і вызначаецца на карысць аутара, бо ён не перабраў меры, як кажуць, што і ў мастацтве і ў жыцці вельмі важна. Што да камічнага і яго назначэння ў творы, то зноў жа на карысць аўтара і тое, самім народам паважаны і любімы такі фальклорны жанр як лубок — разнавіднасць анекдота, у якім якраз і спалучаецца неспалучальнае: камічнае і трагічнае. Бо ў самім жыцці не раз бывае такое, пра што лепш, чым сам народ і не скажаш: і смех і грэх. Дарэчы, сітуацыя, пакладзеная ў аснову сюжэта, пісьменнікам не выдумана, а пачутая ім на кірмашы ў Стоўбцах: дзеці ледзь не ўтапілі свайго бацьку, не ведаючы, што той пайшоў на службу да немцаў па заданні партызан.
Галоўны пафас твора вызначаецца, вядома ж, не словамі «ледзь роднага бацьку не ўтапілі», а ў папярэдніх словах Цярэшкі Калабка: «Ну і патрыётаў я выхаваў!» I гаворыць ён гэта не са скрухай, а з гордасцю. I не толькі гэтымі словамі, а ўсім творам драматург сцвярджае, што ўсё лепшае ў чалавеку, у тым ліку і святое печуццё любві да Радзімы, выхоўваецца менавіта ў сям'і, выхоўваецца найперш ладам і згодай, любоўю бацькоў да дзяцей і адзін да аднаго. Наватарскае і выкарыстанне драматургам дыялога ў творы. Класічнае, традыцыйнае назначэнне дыялога ў драматычных творах — найперш раскрыццё і выражэнне канфлікту паміж дабром і злом.
Кампазіцыя п'есы такая, што болынасць дыялогаў у ёй — размова бацькі са сваімі дзецьмі па чарзе: кожнага Цяоэшка «правярае», угаворваючы развязаць яго. I перад намі паўстае прыгожы вобраз чалавека-патрыёта, клапатлівага бацькі, добрага і вернага мужа. Мы яшчэ раз пераконваемся ў справядлівасці сцверджання, што любоў да Радзімы выяўляецца найперш у клопаце і любові да сваіх родных: бацькоў — да дзяцей, дзяцей — да бацькоў. Сям'я — падмурак людской супольнасці і выток людскасці. Заслуга Макаёнка яшчэ і ў тым, што ім у гэтай камедыі створаны надзвычай прывабны нацыянальны тып беларуса з такой яго якасцю, як здольнасць у небяспечныя моманты сцішыцца, нават прыкінуцца недалёкім, някемлівым, каб выжыць, стаіцца, прытупіць пільнасць праціўніка, які ў гэтым нехлямяжым беларусу не бачыць аніякай для сябе небяспекі. Менавіта праз гэту Цярэшкаву хітрасць І ўзнікае многа камічных сітуацый. Камендант пагардліва кажа: «Ты ест дурань! Ты ест глюпый чэлавек», на што Цярэшка памяркоўна, але з годнасцю адказвае: «Хай сябе і глупый, абы чалавек!» Менавіта дзякуючы гумару драматург дасягае эстэтычнага ўздзеяння вобразам Цярэшкі, сцвярджае праз гэты вобраз думку пра жыццястойкасць беларускага народа. I сапраўды, пакуль чалавек здольны пасмяяцца з сябе, свайго становішча — ён непераможны! Таленавітым праўдаўжальнікам традыцый Макаёнка менавіта ў выкарыстанні фальклорных рэмінісцэнцый, у спалучэнні трагічнага і камічнага ддя выражэння канфліктаў і адлюстравання вельмі вострых праблем у грамадстве з'яўляецца А. Дудараў, творчы дыяпазон якога надзвычай разнастайны. П'есы «Вечар» і «Парог» таксама напісаны паводле народнага лубка. У аснову сюжэта трагікамедыі «Парог» пакладзена папулярная ў народзе гісторыя пра тое, як бацькі хавалі свайго сына-блакунягу і п'яніцу, труп, якога знайнціі вясной, і па знойдзеных у кішэні дакументах міліцыя адшукала яго родных, а сын... з'явіўся на ўласныя памінкі. «Падснежнікам» аказаўся яго дружок-сабутэльнік, што, надзеўшы яго паліто, у якім і былі дакументы «нябожчыка», пайшоў купляць бутэльку, бо было яму мала выпітага. Пайшоў і не вярнуўся. Вось і ўся гісторыя, што выкарыстана таленавітым драматургам, каб з незвычайнай сілай ўздзеяння нагадаць усім нам пра страшэнную бяду нашага грамадства—п'янства. I заслуга пісьменніка нават не ў канстатацыі зла і не ў папярэджанні, што мы ўжо стаім на парозе, пераступаць які нельга, калі хочаш выжыць, а ў даследаванні сацыяльных вытокаў п'янства. Вялікай смеласцю і грамадзянскім подзвігам было такое даследаванне, бо зроблена яно не ўчора і не сёння, а тады, калі рабіць такія смелыя высновы было небяспечна. Як небяспечна было нават біць трывогу пра наступствы п'янства, нельга было нават папярэджваць пра бяду грамадства, як гэта зрабіў А. Петрашкевіч п'есай «Трывога» Таму п'еса аж два гады праляжала ў рэдакцыйным стале тэатра, яе ўпершыню паставілі на^расійскай сцэне. А калі яна з'явілася ў рэпертуары тэатРаУ, трывогу біць было ўжо позна, бо бяда не проста прый шла ў наш дом, а дом запалаў агнём... Да гэтай бяды далучыліся іншыя: наркаманія, СНІД...
Драматычнымі жанрамі наша літаратура асабліва аператыўна, амаль з хуткасцю публіцыстыкі, рэагуе на самыя надзённыя праблемы сучаснасці. I таму менавіта з драматычнымі творамі часцей здараецца, што адны як бы саступаюць у цень, другія з'яўляюцца і жывуць доўга. Самыя ж таленавітыя, напісаныя даўно, зноў вяртаюцца на сцэну і жывуць новым жыццём. Апавяданні Максіма Гарэцкага ранняга перыяду («Роднае карэнне», «Літоўскі хутарок»).
Той чалавек шляхетны, які жывучы на гэтым свеце, слухае адно загады Божыя.
Я. Баршчэўскі
Можна прытварыцца на пэўны час кім заўгодна: добрым, шчырым, нават разумным. I толькі інтэлігентным прытварыцца нельга нават на кароткі момант. Паняцце інтэлігентнасці — неадназначнае, філасофскае паняцце. Нехта ўсведамляе яе як адукаванасць і дасведчанасць у многіх ці хаця б асобных галінах, нехта — як далікатнасць, тактоўнасць і выхаванасць, нехта — як прафесіяналізм і адданасць справе... I кожны мае рацыю, бо элементаў інтэлігентнасці мноства, але ўсе яны аб'яднаны вызначальным — духоўнасцю.
Заслуга Максіма Гарэцкага перад нашым народам найперш у тым, што ён пакінуў пасля сябе духоўную спадчыну, канкрэтызаваць якую можна такім паняццем, як інтэлігентная, інтэлектуальная літаратура.
Галоўны герой апавядання «Роднае карэнне» дзед Яхім даводзіць студэнту-медыку Архіпу Лінкевічу: «Помні, што каб другога вызваляць, трэба самаму крэпкім быць». Вечная ісціна: нельга даць другому таго, чым сам не валодаеш. Інтэлігентную літаратуру здольны стварыць толькі інтэлігентны пісьменнік. Гарэцкі і з'яўляецца інтэлігентам у нашай нацыянальнай літаратуры, чым і вызначаецца яго творчасць.
Адно з ранніх апавяданняў М. Гарэцкага «Роднае карэнне» — праграмны і шмат у чым канцэптуальны твор пісьменніка. Гэта своеасаблівы статут інтэлігентнасці і кодэкс інтэлігента.
Студэнт-медык Архіп Лінкевіч, «які размеркаваў, што доктарам будзе служыць на Беларусі і будзе збіраць матэрыялы аб духоўным жыцці свайго народа» (да ўсяго «за права вучэння» ён зарабляе прыватнымі ўрокамі), пасля размоў з дзедам Яхімам прыйшоў да ўсведамлення, што ён пакуль інтэлігент толькі па сваёй сацыяльнай прыналежнасці, але не па сутнасці. Хто ж ён, сапраўдны інтэлігент?
Парадаксальна, што цэнтральная філасофская праблема твора — праблема інтэлігентнасці — вырашаецца не толькі і не ў першую чаргу праз вобраз інтэлігента Архіпа, а праз вобраз дзеда Яхіма. Менавіта ён з'яўляецца выразнікам аўтарскай пазіцыі. Пісьменнік настойлівы ў сваім перакананні, што толькі той чалавек інтэлігентны, «які жывучы на гэтым свеце», ўвабраў у сябе духоўную спадчыну народа і, як біблейскі герой дадзеныя яму строгім гаспадаром таланты, таксама памножыў гэты скарб.
Галоўныя прыёмы рэалізацыі філасофіі твора — дыялог паміж маладым і старым і маналогі Яхіма, які здзіўляе Архіпа сваёй мудрасцю: «чаго ён ні раскажа, ні нагаворыць, а ўсё разумна, к толку», «лішняга не нагаворыць».
Яхім дакляруе Архіпу (а праз яго — і нам) сакрэты вечнасці і неўміручасці, сакрэты памнажэння скарбу, дадзенага строгім гаспадаром і кожнаму з нас.
Першы, самы галоўны і вызначальны, без якога «і навука ніякая не дапаможа, а зможа», калі «карэння нашага роднага» не мець у сабе. Каб «карэнне роднае» не страціць, даводзіць захавальнік вечнасці дзед Яхім, трэба «ў кніжках і ў разумных людзей» пытацца, «як жылі даўней нашы тутэйшыя людзі», — і будзеш «ведаць, што рабіць трэба». Мудрасць тоесная мудрасці шляхціца Завальні: «Мінулае вучыць нас, як жыць сёння»
«Ніякія думы чорныя не змогуць», даводзіць мудрэц, калі будзе моцнай сувязь з родным карэннем, калі «часцей У роднае гняздзечка» залятаць і чэрпаць там, у гэтай святой прошчы сілы, што дапамогуць выстаяць у любыя буры і віхуры. Запаветы дзеда Яхіма не дэкларатыўныя. На яркіх запамінальных і ўражлівых прыкладах ён даводзіць неабвержнасць вечных ісцін, так трапна, мудра і хораша ім сфармуляваных. «Мінуўшчына, як у люстры, праходзіла прад вачамі студэнта ў час Яхімавых апавяданняў аб старыне».
Толькі той можа лічыцца інтэлігентам, даводзіць пісьменнік праз маналогі Яхіма, хто служыць народу, вучыцца ў яго, на якую б вяршыню вучонасці ён ні ўзышоў. Яхім расказвае пра свайго знаёмага пана Беляеўскага з Пецярбурга, які «вучаны многа, кніжкі сам складае, друкуе», а не грэбуе мудрасцю народа. Не лішне, на думку дзеда Яхіма, павучыцца людскаму і ў суседзяў: «у палякоў і латышоў» палюдску, бо «радні не адракаюцца, братнюю руку заўсёды дзержаць».
Любоў інтэлігента да Бацькаўшчыны і народа, сцвярджае пісьменнік, павінна быць дзейснаю. Інтэлігентны не той, хто абураецца непарадкам, а хто наводзіць парадак. «I ведай тады, што адным енкам ды стагнаннямі людскай бядзе не дапаможаш. Помні, што каб другога вызваляць, трэба самаму крэпкім быць».
Надзвычай прывабны і эстэтычны ў апавяданні і вобраз юнака Архіпа. Ён пакуль што ў той «апаслівай пары», як трапна вызначыў Яхім маладосць, бо на парозе маладых будзе не толькі шмат камянёў (з імі якраз лягчэй справіцца!), але і спакусаў, будзе абавязкова на іх шляху і балотная вада... Аднак пісьменнік здолеў няхітрым сюжэтам (ён уяўляе апісанне вандроўкі Архіпа дадому, каб разабрацца з гэтай «чартаўнёй» і дапамагчы родным набыць спакой, і вяртанне зноў на вучобу) паказаць гэты вобраз у эвалюцыі. Пакуль што Архіп толькі назапашвае духоўнасць, ён яшчэ нічога канкрэтнага не зрабіў, нават не дапамог бацькам, не разабраўся з «чартаўнёй» — новая хата, пабудаваная на праклятым месцы, згарэла. Аднак удумлівы і чуйны душой чытач заўважыць, што адбылося самае важнае ў душы героя на шляху да інтэлігентнасці. Ехаў ён дадому катэгарычным, нецярпімым, для якога ўсё было ясна і зразумела (як таму «вучыцелю Балазевічу», які здзіўляе Яхіма тым, што «на ўсё адгадкі знайшоў»), а вяртаецца зусім іншым. Ашаломленым, здзіўленым і нават разгубленым вяртаецца ён у горад, але гэта тая разгубленасць, што сведчыць пра працу душы і розуму. Інтэлігентнасць — гэта здольнасць сумнявацца, здольнасць перагледзець свае каштоўнасці і ўбачыць высокае неба ідэала. Катэгарычнасць і інтэлігентнасць—несумяшчальныя. Архіп глядзіць — і бачыць, слухае — і чуе. Душа яго поўніцца і шчымлівым болем за маму, якая вельмі пастарэла, і захапленнем і любоўю да родных мясцін, да роднага карэння, і ўсведамленнем таго, што ёсць у свеце загадка, без якой «не было б чалавечага жыцця».
Адзін з законаў вечнасці, усвядомлены пісьменікам-інтэлігентам Гарэцкім і дакляраваны нам з найбольшай палкасцю і незвычайнай сілай яго таленту, — не забі!
Асноўная тэма ўсёй яго шматграннай і багатай на самыя розныя тэмы творчасці — антываенная. Творчасць яго — праклён вайне, вайна — вайне, заклік спыніцца і адумацца, сцвярджэнне філасофскай думкі, што вайна забівае выключна ўсіх: і таго, хто загінуў, і таго, хто перамог. Чалавек, які па сваёй ці якой іншай злой волі пазбавіў жыцця другога, знішчае і сваю душу.
Трагізм у паказе вайны дасягаецца ў апавяданні «Літоўскі хутарок» тым, што антычалавечая сутнасць вайны паказана праз трагедыю адной мірнай сям'і. Сюжэт апавядання просты: хутарок, дзе жыве сям'я Яна Шымкунаса, за кароткі час некалькі разоў пераходзіць то да немцаў, то да рускіх і з'яўляецца полем бою дзвюх армій. А баі былі такія, што, як казаў палкоўнік па тэлефоне, забітых «няма сілы падабраць»: «Ляжаць цэпкамі, калонамі. Бог іх ведае, ці забіты так, ці параненыя спаўзліся ў адзін груд. Трупаў не менш трох тысячаў на адной маёй пазіцыі». Вайна паказана Гарэцкім не толькі як трагедыя вынішчэння жыцця, яго плоці. Нікому з пісьменнікаў да Гарэцкага не ўдалося з такой пераканаўчасцю і мастацкай сілай паказаць вынішчэнне вайной душы, прычым масавае вынішчэнне душ. Глыбіні філасофскай думкі садзейнічае кампазіцыя апавядання і вобраз Шымкунаса. У пачатку апавядання добры і далікатны, мудры Шымкунас паказаны як чалавек, які перакананы, што і рускія, і кайзераўскія салдаты такія ж людзі, як яго Блажыс, што недзе таксама вымушаны ваяваць і разам з іншымі пайшоў «спраўляць крывяныя хаўтуры». Таму на пытанне феерверкера Сініцы, «куды паненкі схаваюцца, як прыйдзе германец», дачка Шымкунаса адказвае, што не будзе хавацца, бо «прусы — народ дужа прыгожы». Так думае не толькі наіўнае дзяўчо, але і мудры Шымкунас, лічачы, што пагроза лёсу можа прыйсці толькі ад шалёнага снарада. Мудры Шымкунас не ведаў, што калі «два ворагіасілкі» сыходзяцца, то перастаюць дзейнічаць, руйнуюцца і ўсе векавыя законы людскасці. Сапраўды, няма добрых ці кепскіх народаў, ёсць людзі, якіх вайна справакавала на нялюдскасць. Той, хто, як Шымкунас, не толькі пабачыў «ашклянелыя вочы, рукі са сціснутымі кіпцямі і ўзнятыя ўгору, кроў», але сам прайшоў праз пекла вайны і не раз зазіраў смерці ў вочы, адцае ёй спачатку сваю душу, хаця плоць яго пакуль яшчэ жыве.
I сапраўды, і рускія, і кайзераўскія салдаты да блізкай сустрэчы са смерцю — яшчэ людзі, нават «добрыя людзі». Шчыра супакойвае Шымкунаса рускі салдат, што «мірных жыхароў чапаць забараняецца» і што за ўсе панесеныя страты ім заплацяць. А нямецкі салдат праз перакладчыка Глюкмана прапануе Шымкунасу пакаштаваць іхняга хлеба. У пятым раздзеле апавядання пераканаўча паказана, як чалавек на вайне, кіруючыся яе законамі, пераступае парог, за якім ужо перастае быць чалавекам. Ні баяцца, ні саромецца больш няма чаго — вайна ўсё спіша. «Ці магу я саромецца гэтых дзікароў», — кажа адзін. А другі свае брыдкія, жывёльныя намеры апраўдвае наваттым, што гэта будзе садзейнічаць «паляпшэнню заняпалых народаў» і прывіццю «высшай культуры фізічным шляхам». I наладжваюць пір у час чумы: «танцуюць немцы ў Марыампалі пад грамафоны, мірным людзям за ўсё-усякае штых да грудзей, а дзяўчын ды маладзіц крыўдзяць».
Вобраз прыгажуні Монці, дачкі Шымкунаса, у апавяданні не толькі трагічна-канкрэтны, але і сімвалічны. Як прыгажосць — тая сіла, што здольна ўратаваць чалавецтва, так і вайна — сіла, што здольна яго знішчыць. Асаблівага трагізму дасягае пісьменнік у апошнім раздзеле апісаннем «раскіданага гнязда» Шымкунаса і зруйнаваных людскіх душ. Самае страшнае, даводзіць у фінале апавядання Гарэцкі, калі жывыя не хочуць жыць. «Не магу я маліцца і жыць не хачу», — вось вынік страшнай трагедыі, што нясе любая вайна.
Традыцыі М. Гарэцкага ў паказе вайны прадоўжаны лепшымі майстрамі слова сучаснасці. Асаблівага ўздзеяння на людскія пачуцці ў сцвярджэнні той жа філасофскай думкі, што вайна вынішчае душы, дасягаюць В. Быкаў у аповесці «Пакахай мяне, салдацік» і А. Дудараў у п'есе «Радавыя».
Кожным радком, кожным словам усіх сваіх твораў В. Быкаў папярэджвае і даводзіць, што найвялікшая трагедыя вайны заключаецца ў вынішчэнні духоўнасці і разрыве повязяў паміж вякамі і пакаленнямі, без чаго само існаванне жыцця на зямлі становіцца праблематычным.