Белорусские сочинения - Віктар Карамазаў - Матчына радасць (па твору Віктара Карамазава "Дзяльба кабанчыка")

Матчына радасць (па твору Віктара Карамазава "Дзяльба кабанчыка")

Трэба дома бываць часцей,
     Трэба дома бываць не госцем,
     Каб душою не ачарсцвець,
     Каб не страцiць святое штосьцi.
     Рыгор Барадулiн
     
     Мацi — гэта самы дарагi, самы родны, самы добры i самы ласкавы чалавек ва ўсiм свеце. Кожная мацi вельмi любiць свае дзiця, шкадуе яго i заўсёды хоча, каб яно было добрае, паслухмянае i, самае галоўнае, каб нiколi не хварэла.
     Дзецi вырастаюць i, як птушкi, пакiдаюць роднае гняздо. А мацi застаюцца адны i толькi тым i жывуць, што радасцю новай сустрэчы з iмi. Як было б добра, каб усе дзецi памяталi пра гэта i не пакiдалi надоўга сваiх родных. На жаль, гэта не заўсёды так. Часта дзецi ўспамiнаюць пра мацi толькi тады, калi iм што-небудзь патрэбна.
     Менавiта такiх дачок — Вольгу, Веру i Нiну — паказаў у сваiм творы «Дзяльба кабанчыка» Вiктар Карамазаў. Дзвюх сясцёр (Вольга захварэла) прывёў у родную вёску да мацi толькi кабанчык. Каб не ён — мацi янiчэ не хутка дачакалася б сваiх дзяцей. Жанчына разумев тэта, яе душыць крыўда, i слёзы набягаюць на вочы. Але хiба бывае доўгай матчына крыўда? Як толькi дочкi з'явiлiся на парозе, крыўда ад разу ж знiкла, саступiўшьi месца радасцi.
     З якой асалодай дзелiць жанчына мяса! Яна зусiм забывае пакiнуць што-небудзь сабе. Нi Вера, нi Нiна гэтага як быццам не заўважаюць. Нават пасля заўвагi Сцяпана i адна, i другая маўчаць. iм не хочацца пазбавiцца нi аднаго кавалка.
     Ды толькi мацi застаецца мацi. Яна гатова аддаць дзецям усё, каб толькi чым-небудзь парад аваць iх, дапамагчы iм. Самая большая для яе радасць — адчуваць сябе патрэбнай дзецям. На абурэнне сына, якi адзiны паклапацiўся пра мацi, жанчына шчыра адказвае:
     — Каму ж я, сынок, раблю? Вам i раблю. Мне той кавалак не палезе ў горла, калi вам не ад дам.
     Прачытаўшы твор, я доўга думала пра сваю маму. Няўжо i я некалi магу стаць такой, як Вольга, Вера i Нiна? Не, мая родная, я нiколi не буду такой!