Людзі зямлі беларускай

Наша краiна завецца Беларусь. А людзi, што жывуць у ей, — беларусы.
     Хто ж такiя беларусы i чым яны вылучаюцца сярод iншых нацыянальнасцей? Пра гэта вельмi цiкава i падрабязна расказаў у сваiм нарысе «Людзi зямлi беларускай» Уладзiмiр Караткевiч. А я толькi паспрабавала ўвасобiць усе пералiчаныя пiсьменнiкам рысы i адзнакi беларусаў у адным чалавеку. Вось што ў мяне атрымалася.
     З твару Янка прыгожы. У яго светла-русыя прамыя валасы i вялiкiя блакiтна-шэрыя вочы. Росту Янка невысокага. Постаць у яго на дзiва рухавая. I хоць з выгляду мой герой хударлявы, але моцы ў iм шмат.
     Характар у Янкi сцiплы. Хвалiцца чым-небудзь ён не любiць. Гаворыць павольна, абдумваючы кожнае слова.
     На працы Янку паважаюць, бо ён знатны цясляр. Дома ў яго таксама ўсюды парадак i лад. I хоць зямля каля хаты не вельмi ўрадлiвая, Янку яна не крыўдзiць, бо i ён яе шануе.
     У Янкi ёсць жонка. Завуць яе Алеся. Другой такой прыгажунi, як Алеся, няма ва ўсёй акрузе. Янка i Алеся вельмi кахаюць адно аднаго, шмат працуюць i прывучаюць да працы сваiх дзетак. А калi здараецца якое свята, хата Янкi i Алесi поўнiцца гасцямi. На стале тады — самыя смачныя стравы. I ўсiм у гэтай хаце ўтульна i весела.
     Вось i ўсё. Не ведаю, як вам, а мне ўсе беларусы здаюцца такiмi, як мой Янка.