Белорусские сочинения - Якуб Колас - Карцiны роднай прыроды ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля" (3)

Карцiны роднай прыроды ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля" (3)

Цудоўным, шматфарбавым святлом ззяе намаляваная ў "Новай зямлi" беларуская прырода. Па сiле майстэрства пейзажнага жывапiсу няма ў беларускай лiтаратуры паэта, роўнага Коласу. Яго адухоўленыя, то ўзнесла-фiласофскiя, рамантычныя, то па-чалавечы пранiкненна-мяккiя пейзажныя карцiны i малюнкi чаруюць нас сваiм багаццем, дакладнасцю, высокай паэтычнай гармонiяй.

Прырода ў паэме паўстае ў розных iдэйна-эстэтычных функцыях. Яна, па-першае, тыповыя абставiны, у якiх жывуць, дзейнiчаюць героi. Лес, поле, луг, рэчка (зiмой, вясной, летам i восенню) - гэта не проста малюнкi, а тое звычайнае асяродзе, без якога мы не можам уявiць Мiхала, Антося i астатнiх герояў "Новай зямлi". Прырода ўздзейнiчае на iх характары, паводзiны, фармiруе iх светаадчуванне.

З другога боку, прырода ў "Новай зямлi" як бы выконвае iдэйна-мастацкую, патрыятычную задачу. Пра Беларусь, яе клiмат, прыроду, краявiды склалася думка як пра край убогi, бедны прыгажосцю, славуты хiба толькi гнiлымi балотамi ды туманамi. Паэт нашчэнт разбiвае такi пагляд.

Багацце, шматфарбнасць беларускай прыроды з'яўляецца таксама як бы антытэзай да асноўнай сацыяльнай тэмы твора. Паглядзiце, якi цудоўны, багаты наш край, нiбы гаворыць паэт, i як цяжка жывуць у iм людзi, якiя раздольныя лясы, палi, сенажацi i як не хапае ўсяго гэтага чалавеку зямлi, селянiну.

Паэт малюе лес, тыповае асяроддзе жыцця i працы леснiка ("А знiзу гэты лес кашлаты меў зелянюсенькiя шаты лазы, чаромкi цi крушыны, алешын лiпкiх, верабiны"; "Дубы, дзе дружнай чарадою стаяць, як вежы, над вадою"). Гэткi ж дакладны вобраз будзе дадзен лугу, полю, рэчцы, самой сядзiбе леснiка, прычым малюнак будзе мяняцца ў залежнасцi ад змены пораў года, бо, скажам, лес зiмой зусiм не такi, як вясной i восенню, ен мае адметны настрой i характар.

I не толькi жывым здзiўляецца, захапляецца паэт, а i не жывым, бо гранiцы мiж iмi не такiя строгiя, канчаткова не выяўлены, таксама выклiкаюць паэтычнае пачуцце. Над зямлей грымяць навальнiцы, шумяць вятры плюскочуць хвалямi ручай, рэчка. Музыка нежывой прыроды вельмi многа гаворыць чалавечаму сэрцу. У гэтай сцiхii дзiвосных гукаў, фарбаў, колераў, бясконцых праяў жывой i нежывой прыроды фармiруецца духоўны свет Костуся, надзвычай дапытлiвага хлапчука, надзеленага чулай, уражлiвай душой.