Белорусские сочинения - Якуб Колас - Водгук на трылогію Якуба Коласа "На росстанях". Вобраз Лабаноіча. Духоўны свет, маральная высакародносць героя (2)

Водгук на трылогію Якуба Коласа "На росстанях". Вобраз Лабаноіча. Духоўны свет, маральная высакародносць героя (2)

Трылогія Якуба Коласа «На ростанях» адыграла значную ролю ў станаўленні раманнага жанру ў беларускай прозе 20-х гг. (аповесці «У палескай глушы» і «У глыбі Палесся» былі напісаны на працягу 1921—1929 гг.).

Па сутнасці, Я. Колас — класік беларускай літаратуры — і з'явіўся стваральнікам жанру рамана ў беларускай прозе. Як і кожны вялікі пісьменнік, Я. Колас змог не толькі адчуць праблемы свайго часу, але і глыбока зазірнуць у сутнасць таго, што адбывалася. Не толькі паставіць праблемы, але і сродкамі мастацкай літаратуры раскрыць іх, убачыць сапраўднага героя свайго часу.

Згодна з задумай твора, у цэнтры трылогіі — вобраз Андрэя Лабановіча. Прычым раскрываецца эвалюцыя светапогляду героя, пошук ім актыўных шляхоў служэння народу.

Задума напісаць празаічны твор узнікла ў пісьменніка ў той час, калі перад савецкай літаратурай востра паўстала задача мастацкага раскрыцця сэнсу рэвалюцыйнай эпохі і характеру яе героя.

Сёння мы разглядаем вобраз Андрэя Лабановіча праз іншую прызму. Мы гаворым пра лепшага прадстаўніка самабытнай беларускай інтэлігенцыі. I гэта сапраўды так. У гэтым вобразе знайшлі праўдзівае адлюстраванне шматлікія пытанні таго часу, філасофскія, маральна-этычныя погляды самога Я. Коласа на свет і чалавека. Невыпадкова Андрэй Лабановіч — настаўнік. Дзейнасць педагога ўсведамлялася Я. Коласам як грамадзянскае служэнне народу.

У вусны галоўнага героя пісьменнік укладвае ўласныя погляды на школьнае навучанне. Не трэба забываць, што К. М. Міцкевіч, аўтар «Методыкі роднае мовы», сам шмат год працаваў настаўнікам у школе, затым у педагагічным тэхнікуме, у Белдзяржуніверсітэце і ўсё жыццё лічыў сябе настаўнікам.

У адным з лістоў пісьменніка чытаем, што Лабановіч — яго двайнік. Аднак было б вельмі наіўна і спрошчана атаясамліваць вялікага мастака, філосафа, якім быў Я. Колас, з яго героем. Герой паказаны пісьменнікам канкрэтна-гістарычна, з усімі памылковымі поглядамі, характэрнымі для перадавой беларускай інтэлігенцыі ў пачатку стагоддзя. Пісьменнік вобразам Андрэя Лабановіча нібы сцвярджае: галоўнае, каб у чалавеку жыла прага праўды. Каб у яго было моцнае пачуццё адказнасці перад народам, каб ён не спыняўся на шляхах жыцця, а ішоў наперад, а ўжо сама логіка грамадскага жыцця зможа вывесці яго на правільны шлях.

Спецыфіка кампазіцыі твора заключаецца ў тым, што шматлікія вобразы-персанажы самі па сабе, без сустрэч з Лабановічам не жывуць. У адпаведнасці з задумай твора адны героі намаляваны ярка, іншыя з'яўляюцца эпізадычнымі. I толькі вобраз Андрэя Лабановіча ў рамане цэльны і паўнакроўны.

Ужо на першых старонках рамана Я. Колас паказвае, як герой рамана пераўзыходзіць маральна мяшчанскую інтэлігенцыю, якая жыве сваімі эгаістычнымі мэтамі. Андрэй Лабановіч — сапраўдны чалавек, падзвіжнік, настаўнік з вялікай літары. У педагагічным прынцыпе настаўніка Лабановіча заключана ідэалагічная пазіцыя героя. I хоць Андрэй яшчэ толькі шукае сваю дарогу, якая прывядзе яго ў лагер барацьбітоў за свабоду і шчасце працоўнага народа, ён адчувае сваю адказнасць перад сялянамі. Так узнікае ў маладога настаўніка думка пра асветніцкія лекцыі для сялян. У асвеце народа Андрэй Лабановіч бачыць свой абавязак грамадзяніна. Аднак лекцыі Лабановіча не мелі поспеху ў цельшьгацаў. Парадокс, але Лабановіч, які вырас у сялянскай сям'і, павінен шмат перадумаць і перажыць, пакуль ён з разумев, чаму селянін абыякавы да пытанняў асветы і, як здаецца маладому настаўніку, да свайго лёсу.

Герой у творы паказаны ў самых шырокіх узаемасувязях з акаляючым асяроддзем, прадстаўнікамі розных класаў. Найбольш поўна раскрываецца характер галоўнага героя ў каханні д.. Ядвісі.

Лабановічу трэба зрабіць выбар паміж каханнем і абавязкам перад народам, новымі шляхамі, якія выведуць яго на шырокі прастор грамадскай дзейнасці. Герой жыве будучым, асабістыя праблемы адыходзяць на другі план.

Я. Колас пераканальна раскрывав ў рамане складаны працэс фармавання свядомага нацыянальнага інтэлігента, не спрашчае шлях свайго героя, апавядаючы пра памылкі і знаходкі Лабановіча і яго аднадумцаў на шляху служэння народу.

Галоўны герой трылогіі праходзіць праз цэлы шэраг выпрабаванняў у сваім жыцці, адстойваючы свае марал ьныя прынцыпы.

Удзел у нелегальным з'ездзе настаўнікаў, звальненне, суд, астрог — этапы палітычнага і маральнага станаўлення героя. Выпрабаванні робяць яго яшчэ мацнейшым. Болып упэўнена глядзіць у будучыню Андрэй Лабановіч, выйшаўшы з астрога. Ён ужо не на ростанях, а ясна бачыць далейшы шлях служэння працоўнаму народу.