Белорусские сочинения - Кандрат Крапіва - Кандрат Крапiва - байкапiсец. (2)

Кандрат Крапiва - байкапiсец. (2)

Асаблiва праявiўся талент К.-сатырыка ў жанры байкi. Яго байкi - сама бытная з'яба ў бел. лiтаратуры. Многiя з iх выраслi з народных прыказак i прымавак, на прыкладзе якiх аўтар вучыўся выказваць свае думкi вобразна, сцiсла, запамiнальна.

Байкi К., "населеныя" мясцовымi жывеламi i птушкамi (свiннямi,парсюкамi, сабакамi, совамi, зайцамi), бiчуюць адсталыя людскiя звычаi, п'янства, пляткарства, асуджаюць бюракратаў, раскрадальнiкаў народных здабыткаў, падхалiмаў. Падзеi ў байках не алегарычныя, а канкрэтныя. Яны з сялянскага жыцця, з вясковага побыту. Выхадзец з вескi К. добра ведаў погляды i псiхалогiю людзей.

У байцы "Дыпламаваны баран" сатырык расказвае пра Барана, якi быў настолькi дурны, што нават не пазнаваў сваiх варот. Ганарыўся ж Баран сваiм трывалым лбом.

Каб лягчэй было ўбачыць Барана i вылучыць з гурту, на шыю яму прывязалi мэту, жартам назваўшы яе "дыпломам". Баран настолькi заганарыуся гэтым "дыпломам", што вырашыў паказаць сваю вучонасць перад Кошкай. Добра ведаючы тупасць Барана, Кошка растлумачыла, што свой "дыплом" ен заслужыў "не галавой, а лбом".

Маральна-бытавыя праблемы асвятляе пiсьменнiк у байцы "Махальнiк Iваноў". Яна гнеўна выкрывае падхалiмства. Сюжэт байкi даволi просты: ваенком, здаволены вынiкамi стральбы сваiх падначаленых, вырашыў пастраляць. Стpэлiў 5 разоў - i нi адна куля не закранула мiшэнi. Салдаты ж, якiя сачылi за стральбой, далажылi, што ўсе кулi трапiлi ў цэль. Западозрыўшы падман, ваенком пайшоў на хiтрасць: пачаў страляць халастымi патронамi. Але i пасля гэтага махальнiк Iваноў далажыў, што "у цэнтру самую ўсе 5 загналi зноў". Шэф "пахвалiў" Iванова, назваўшы яго сапраўдным падхалiмам. Высмеяўчы аднаго падхалiма, К. паказвае, што ў падхалiмстве вiнаваты не толькi асобныя людзi, але i грамадства ў цэлым.

Падзеям мiжнароднга палiтычнга жыцця прысвечаны байкi "Сава, Асел ды Сонца", "Сука ў збане", "Жаба ў каляiне", напiсаныя ў сярэдзiне 20-ых гг. У iх з'едлiва высмейваюцца замежныя ворагi i iх агрэсiўныя намеры, буржуазныя нацыяналiсты, паклепнiкi-аслы, фашысцкiя совы, якiя спрабавалi хлусней, паклепамi i ваеннай сiлай знiшчыць новыя парадкi ў краiне.

Байкi К., нацыянальна-самабытныя па характару, былi народжаны надзённымi патрэбамi часу. Яны з'явiлiся дзейсным сродкам выкрыцця таго, што перашкаджала рухацца наперад. Увабраўшы ў сябе невычэрпныя багаццi жывой народнай мовы, народнай мудрасцi, яны i ў наш час захавалi сваю дзейсную сiлу i моц.