Белорусские сочинения - Кандрат Крапіва - Супярэчлiвасць характару Тулягi ў камедыi Кандрата Крапiвы "Хто смяецца апошнiм" (2)

Супярэчлiвасць характару Тулягi ў камедыi Кандрата Крапiвы "Хто смяецца апошнiм" (2)

Дзеянне камедыi разгортваецца ў навукова-даследчым iнстытуце геалогii, дзе дырэктарам з'яўляецца Гарлахвацкi. Да навукi дырэктар не мае нiякага дачынення, на пасаду кiраўнiка iнстытута яму дапамаглi уладкавацца "сябры", выдаўшы фальшывую даведку. Гарлахвацкi адчувае сябе ў iнстытуце, як шчупак у сажалцы. Паказвае сябе буйным вучоным-палеантолагам, хоць на самой справе не можа адрознiць костку свiннi ад мамантавай. Адчуваючы сябе гаспадаром становiшча, Гарлахвацкi тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы iх мертвай хваткай за горла (зусiм невыпадкова драматург дае яму прозвiшча Гарлахвацкi). Асаблiва актыўнай стала яго дзейнасць пасля таго, як у iнстытут прыйшла папера з патрабаваннем прадставiць спiс навуковых прац дырэктара. Нямаючы нiводнай, Гарлахвацкi прабуе выратаваць сваю шкуру шляхам шантажу, подкупу, пагроз, паклепаў. I вось з яго легкай рукi былы настаўнiк Варонежскай гiмназii Туляга раптам становiцца дзянiкiнскiм палкоўнiкам, асiстэнтка Вера Мiхайлаўна-распутнiцай i амаральнай жанчынай, прафесар Чарнавус - здраднiкам, ворагам народа, за што ен адхiляецца ад чытання лекцый, кнiга яго здымаецца з выдавецкага плана, а над дачкой-студэнткай навiсла пагроза выключэння з iнстытута. Запалоханага Тулягу Гарлахвацкi прымушае напiсаць за яго навуковы даклад.

Туляга сумленны, працавiты i сцiплы чалавек. Вызначальнай рысай яго характара з'яуляецца баязлiвасць. Магчыма, каранi яе ў былым жыццi Тулягi, прывучанага слухацца начальства, нiкому не пярэчыць, быць пакорлiвым. Страх Тулягi, безумоўна, абумоўлены i грамадскай атмасферай таго часу, калi iснавалi ўсеагульная падазронасць i недавер, калi чалавека без усякай прычыны маглi арыштаваць. Баючыся нават уласнага ценю, запуганы прайдзiсветам Гарлахвацкiм, Туляга згаджаецца напiсаць навуковую працу свайму дырэктару. Востра перажываючы свае становiшча вучонага-парабка, Туляга паступова пазбаўляецца ўласцiвага яму страху. Нерашучы i баязлiвы, ен у канцы камедыi з'яўляецца самым актыўным у барацьбе з Гарлахвацкiм, у качатковым яго выкрыццi. Ен не толькi пiша даклад, якi паказаў невуцтва лжэвучонага, але i з горда паднятай галавой, з выглядам пераможцы праходзiць паўз Гарлахвацкага. Бязмоўна шлях героя да перамогi быў нялегкiм. Пераадолiць сваю баязлiвасць i нерашучасць яму памаглi чулыя адносiны калег па працы - Чарнавуса, Веры, Левановiча. Дзякуючы iх намаганням зрываецца маска вучонага з невука i паклепнiка, высмейваецца падхалiмства i прыставальнiцтва, кар'ерызм i двурушнiцтва. Апошнiмi, на шчасце, смяюцца сумленныя.