Белорусские сочинения - Янка Купала - Чыя праўда: разважанні пра паводзіны герояў і пазіцыю аўтара драмы «Раскіданае гняздо»

Чыя праўда: разважанні пра паводзіны герояў і пазіцыю аўтара драмы «Раскіданае гняздо»

Чыя праўда: разважанні пра паводзіны герояў і пазіцыю аўтара драмы «Раскіданае гняздо»
Янка Купала, як і многія іншыя таленавітыя пісьменнікі, не навязваў адкрыта героям і чытачам сваю пазіцыю. Наконт гэтага маюцца выказванні і А. С Пушкіна, і Л. М. Талстога,і многіх іншых аўтараў накшталг таго, што героі іх твораў нечакана не падпарадкоўваліся іх волі, рабілі непрадбачаныя ўчынкі. «Нейтралбнасць» пазіцыі аўтара «Раскіданага гнязда» не выклікае ў мяне ніякага сумнення. I ў першую чаргу таму, што ён пакідае нас сам-насам з выбарам сваёй асабістай пазіцыі ў адносінах да лініі паводзін Сымона Зябліка, яго бацькі Лявона, маці Марылі, сястры Зоські. Данілку ў разлік не бяром: ён яшчэ малы і будзе рабіць тоё, што скажа яму маці.

Шлях Лявона Зябліка, самагубцы, даведзенага да адчаю тым, што нельга адсудзіць у пана ўласны кавалак зямлі, відаць, драматург не прымае, як і мы, чытачы, як і Сымон - сын ахвяры царызму, ладу жыцця, які апраўдвае драпежнікаў і не бароніць пакрыўджаных. 3 чаго гэта відаць? А хоць бы вось з гэтых слоў сына ахвяры несправядліваеці: «Але цяпер... цяпер ніяк к ім не пайду, хіба вяроўкамі пацягнуць, калі ёсць на свеце такія вяроўкі моцныя. Таму над бацькавай магілай зарок сабе даў жывым не сысці з гэтага месца... I не сыду, і не ўступлю, хай б’юць, рэжуць, катуюць!..» А таксама з дзеянняў сына-бунтаўніка, пратэстанта, якога, думаецца, мы дарэмна часам запісваем у рэвалюцыянеры. Рэвалюцыянер Павел Уласаў — герой рамана М.Горкага «Маці», які ідзе на Першамайскай дэманстрацыі з чырвоным сцягам у руцэ наперадзе калоны, кінуты царскім рэжымам ў засценак, як і яго таварышы па барацьбе. Шлях Сымона — гэта шлях свядомага беларуса, які ідзе на Вялікі Сход, па Бацькаўшчыну, а знайшоўшы яё, будзе бараніць падобна іншым адраджэнцам-дэмакратам. Тоё, што ён бярэцца за сякеру, яшчэ не значыць, што перамог Незнаёмы і сагітаваў яго быць узброеным паўстанцам. Янка Купала свядома ўнікае такога просталінейнага вываду. Хто ж такі Сымон? Пратэстант? Канечне! Змагар за зямлю

і свабоду? Бясспрэчна! Машэка? Безумоўна, не: ён жа ідзе на Сход, да людзей, такіх, як ён, а не супроць іх, як тое робіць змагар-адзіночка. Рэвалюцыянер? Паўторымся: не! Яго шлях - шлях самога Купалы, які, не стаўшы рэвалюцыянерам, прысвяціў сваё жыццё адраджэнню і аба-роне (ахове, абярогу) Беларусі.
Яшчэ адзін шлях выхаду з трагедыйнага становішча прапануе маўклівая (многія гераіні твораў беларускіх аўтараў менавіта такія) ахоўніца сямейнага ачага Марыля. Яна рыхтуецца стаць жабрачкай, шые торбы сабе, меньшым дзецям, усім сямейнікам, сыночку Данілку, а затым ідзе з дзецьмі ў людзі са Старцам. Яе спадзяванне — на разуменне і падтрымку свайго шматпакутнага народа. Часта ў той час, калі жылі героі Купалавай драмы, людзі такім чынам выжывалі: хадзілі з хаты ў хату, харчаваліся тым, што падавалі, начавалі там, дзе не зачынялі дзверы. Беларусы (ды і рускія, украінцы) ніколі не крыўдзілі такіх вандроўнікаў-пакутнікаў, а таксама пакрыўджаных Богам калек

i недалужных, і нават лічылі ганаровым, пачэсным абавязкам падтрымаць іх у суровы час. Заступніцтва за пакрыўджаных здаўна лічылася ў народзе святым абавязкам. Таму я не асуджаю Марылю і лічу, што ў той сітуацыі, якая здарылася, яна выбрала не горшы шлях. Як і Сымон, яна ідзе да людзей, шукае ў іх паратунку ў бядзе.

Шлях Зосі таксама вымушаны. Гэта шлях прымірэння з панічом,

выбаўлення з трагедыйных абставін з дапамогай кахання. Яна ахвяруе сабой, каб дапамагчы сям’і. Што ж, і такое выйсце магло быць на той час: не абавязкова было станавіцца ўсім на рэвалюцыйны шлях, брацца за зброю. Шлях прымірэння — эвалюцыйны шлях. Усе мы людзі: багатыя, бедныя, проста заможныя. Жывём адной сям’ёй на планеце Зямля, у нашай роднай краіне. Нават сёння неаднолькава: хтосьці бяднейшы, а нехта у дастатку і сытасці. Зоська пад уплывам сямейнікаў (і аўтара?) страчвае розум. Хто ў гэтым вінаваты? Гэта філасофскае пытанне, і адказаць на яго цяжка. Аднак я паспрабую, адштурхоўваючыся ад тэксту, даказаць, што, калі б паніч адчуў светлаць і далікатнасць натуры Зоські, ніколі б не адштурхнуў яе ад сябе. Яе спадзяванне — на прымірэнне, на ўзаемнае разуменне «Не думайце, мамачка, што я такая, як табе і Сымону здаецца. Але што ж? У вас свая праўда, у мяне свая. Жыццё свае кросны жалобныя тчэ і будзе ткаць, пакуль яму самі людзі не дадуць асновы з вечнай праўды і братняга мілавання, а ўтоку - з вечнай шчаслівасці і радасці».

Надзвычай паэтычная натура, Зоська востра адчувае, што чалавек нараджаецца для шчасця і радасці, глыбока перажывае трагедыю раскіданага сямейнага гнязда і прыносіць сябе ў ахвяру дзеля сваіх блізкіх. Яна хоча дабром, ласкай, а не нянавісцю, помстай зрабіць жыццё гарманічным і светлым, як гэта робіць яе брат: «Непераменны ты, братка! Спапяліць гэта гордасць табе душу і сэрца, ў попел аберне. А злосць людская апаганіць тваю добрую славу, і нічога ты не дакажашь праціўленнем цэламу свету!» Пасля паведамлення Данілкі, што нібыта не мара і спадзяванне — паніч збіраецца з'ехаць за мяжу пасля суда

за зямлю з Зяблікамі, яна пераацэньвае сваю пазіцыю, шкадуе, што яе « залаты сон» «павінен развеяцца», а «чары туманныя» скончацца, што ночы і «чорныя птушкі» звядуць яе няшчаснае жыцце «ў цьму непраглядную». Пазней яна страціць розум. У фінале п’есы прыйдзе ў свядомасць і пойдзе з Сымонам «на вялікі сход», «па Бацькаўшчыну» Янка Купала, такім чынам, прапануе шлях змагання за Бацькоўшчыну і яе свабоду.