Белорусские сочинения - Янка Купала - Тэмы i вобразы лiрыкi Янкi Купалы паслякастрычнiцкага часу.

Тэмы i вобразы лiрыкi Янкi Купалы паслякастрычнiцкага часу.

Кастрыцнiцкая рэвалюцыя застала Я.Купалу ў Смаленску. Многае ў ходзе i характару рэвалюцыi засталося для паэта неразумелым. Магчыма, таму ў вершах першых гадоў савецкай улады пераважаюць змрочныя фарбы, "пануюць матывы трагiзму i нявер'я ў чалавека". Так, у вершах "Паязджанне", "Сон", "На прызбе", "Буслы" выказваецца думка аб трывожным, няясным будучым жыццi, якое ўяуляецца то густым сасоннiкам, пакрытым цемрай i населеным рознымi пачварамi-зводамi, то завiрухай: усе кудысьцi iмкнуцца, хочуць чагосьцi дасягнуць, а чаго - не разумеюць i не ведаюць.

Болем за Бацькаўшчыну, якую рвалi на кавалкi iншаземныя захопнiкi, прасякнуты вершы "У лесе", "Па Даўгiнаўскiм гасцiнцы".

Вялiкай любоўю да ўсяго, што звязвае паэта з радзiмай, прасякнуты верш "Спадчына" (1918). Я.Купала з хваляваннем успамiнае "вясеннiя праталiны, i лесу шэлест верасны, i ў полi дуб апалены". "стары амшалы тын".

Паэт, iмкнучыся вытлумачыць многiя пытаннi далейшага жыцця народа, вялiкую надзею ўскладаў на сход - справядлiвы суд гiсторыi на усiм старым, здрадлiвым, што перашкаджала рухацца наперад. Гэтыя думкi пясняр выказаў у вершах "На сход!" i "Час!".

На пачатку 30-х гг. асноўным у творчасцi Я.Купалы становiцца ўсхвален не савецкай рэчаiснасцi. У яго паэзiю шырока ўваходзiць тэма сацыялiстычных пераўтварэнняў, калектыўнай працы, новай маралi i этыкi. Сення, калi вядома праўда аб падзеях 30-х гг., цяжка паверыць, што Я.Купала мог шчыра ўслаўляць калгасы, Сталiна i ўвесь сацыялiстычны лад жыцця, тым больш што пiсьменнiк добра ведаў аб падзеях у краiне. Прыкладам можа служыць "ляўкоўскi" цыкл вершаў Я.Купалы. З аднаго боку, вершы гэтага цыкла маюць рэальную жыццевую аснову, бо многiя прыватныя факты паэт iмкнуўся засведчыць паэтычным, узнеслым словам, хацеў праславiць ляўкоўцаў, людзей калгаснай вескi. Але не ўсе з дваццацi вершаў дасканалыя ў мастацкiх адносiнах. У iх амаль адсутнiчае тая фiласофская заглыбленасць, якая была ўласцiва творам дарэвалюцыйнай паэзii Я.Купалы. Наватарскiм для 30-х гг. лiчыўся верш "Лен", у якiм паэт праслаўляе перадавую калгаснiцу, закаханую ў брыгадзiра. Сення, праўда, з усмешкай успрымаецца прызнанне льнаводк у каханнi.

У гады Вялiкай Айчыйнай вайны Я.Купала жыў i працаваў недалека ад Казанi. Асаблiвай папулярнасцю ў народзе карыстаўся яго верш ваеннай пары "Беларускiм партызанам". У iм аўтар пасылаў праклен Гiтлеру-вампiру, фашысцкiм псам, заклiкаў партызан i ўвесь народ да барацьбы з лютым ворагам.

Але паэт не дачакаўся радасных дзен перамогi.