Белорусские сочинения - Янка Купала - Асноўныя матывы і вобразы паэзіі Янкі Купалы. Тэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці паэта.

Асноўныя матывы і вобразы паэзіі Янкі Купалы. Тэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці паэта.

/ з усіх песняроў мне мілей і бліжэй Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала.
Н. Гілевіч
Ніхто лепш за Паэта пра яго самую запаветную мару, жыццёвае і пісьменніцкае крэда не сказаў, як ён сам:
3 цэлым народам гутарку весці, Сэрца мільёнаў падслухаць біцця...
Народ і Бацькаўшчына — найвялікшы для яго скарб, а любоў да іх — пачуццё, што вызначыла і жыццё Янкі Купалы, і яго паэзію.
«У народ і край свой толькі веру і веру ў самаго сябе», — так па-максімалісцку катэгарычна акрэсліў для сябе паэт тыя абсягі, на якіх ён быў уладаром.
Першы купалаўскі верш «Мужык», надрукаваны ў 1905 годзе ў газеце «Северо-Западный край», стаў адначасова і праграмным творам паэта, бо вызначыў усю яго творчасць.
Заслуга Янкі Купалы перад нашай нацыяй і народам у тым, што ён, здолеўшы ўвабраць у сябе лепшыя дасягненні і традыцыі сваіх таленавітых папярэднікаў Багушэвыча і Цёткі, пайшоў далей за іх. Ён першы, хто з незвычайнай сілай, «на свет цэлы», сказаў і аб нашай мары, і аб нашым праве «людзьмі звацца».
У вершы «Мужык» пра такое права гаворыць сам мужык: верш напісаны ў форме маналога, чым- дасягаецца рэалізм і выключная пераканаўчасць, а значыць і ўздзеянне на чытача. Сапраўды, ніхто лепш пра пакуты чалавека не раскажа, чым ён сам. I ўсё ж наватарства і мастацкая вартасць верша заключаецца найперш у сіле, з якой паэт здолеў сказаць пра дагэтага нікім нязнанае — годнасць і гонар беларуса. Менавіта другая кампазіцыйная частка верша з'яўляецца сімвалічнай і вызначальнай для ўсёй творчасці Янкі Купалы:
Але хоць колькі жыць тут буду, Як будзе век тут мой вялік, Ніколі, браткі, не забуду,
Што чалавек я, хоць мужык. I кожны, хто мяне спытае, Пачуе толькі адзін крык: Што хоць мной кожны пагарджае,
Я буду жыць! — бо я мужык!
Сцвярджэнне думкі пра годнасць, жывучасць і непераможнасць свойго народа будзе лейтматывам гучаць у многіх творах паэта:
Жыў беларус— і будзе жыць!
Верш «А хто там ідзе?», які М.Горкі справядліва назваў «гімнам беларусаў», напісаны ўжо дыялогам, каб узмацніць эфект уздзеяння «на свет цэлы». Пытаецца нехта, быццам ідзе голас з неба. I гэты «Нехта» вядзе размову з «цэлым народам», імя якому — беларусы:
А хто там ідзе, а хто там ідзе Ў агромністай такой грамадзе? — Беларусы.
Ідэя верша афарыстычна сфармулявана ў апошняй страфе:
А чаго ж, чаго захацелась ім, Пагарджаным век, ім,
Сляпым, глухім?
— Людзьмі звацца.
Марачы «з цэлым народам гутарку весці», паэт здолеў «на свет цэлы» ад імя свайго народа заявіць пра яго годнасць і гонар, яго мары і памкненні. Якуб Колас назваў гэты верш праграмай і лозунгам беларускай паэзіі. Будзе справядліва назваць яго і праграмай нацыянальнага адраджэння.
Захапленне прыгажасцю і веліччу працоўнага чалавека вызначае рамантычную ўзнёсласць, урачыстасць і вобразнасць верша «Жняя». Прыгажуня-працаўніца параўноўваецца з сонцам («уся сама — як сонца»), з царыцай («як сама царыца ў залатой кароне»). Метафарычнасцю пейзажнай замалёўкі ўслаўляецца гармонія чалавека і прыроды, выяўляецца пачуццё захаплення сапраўднай прыгажосцю, якой і з'яўляецца зямля і на ёй — чалавек.
Вецер абнімае Стан яе дзявочы, Сонца ёй цалуе Шыю, твар і вочы. Каласкі хінуцца Перад ёй паклонна, Дзівіцца ігруша На мяжы зялёнай.
У эпічным вершы «Сын і маці», напісаным у форме дыялога, паэт быццам вызначыў для сябе і для нас тры святыні, якія павінны быць у душы кожнага з нас, калі хочам «людзьмі звацца». Гэтыя святыні — Радзіма, народ і мова. Усімі сваімі творамі ён заклікае і вучыць нас «любіць свабоду, родны край і мову». Некаторыя яго вершы напісаны ў форме звароту непасрэдна да нас, радкі такіх вершаў гучаць і як мудрая парада, і як наказ, і як запавет:
Не шукай ты шчасця, долі На чужым далёкім полі, Гэт, за шумным лесам-борам, За шырокім сінім морам Не шукай ты шчасця, долі!
Ты ўсё знойдзеш гэта блізка,
Там, дзе маці над калыскай
Табе песні напявала,
Як малога калыхала,
Толькі ўмей шукаці блізка!
Настойлівы і непахісны Купала і ў сваім перакананні, што пакуль жыве мова — жыве і народ. Любоў да мовы, ва ўсведамленні Купалы, ёсць адно з праяўленняў любові да Радзімы і народа, залог неўміручасці народа і ўмова яго нацыянальнага адраджэння. Гэтая думка з'яўляецца матывам патрыятычнага верша «Роднае слова», напісанага ў форме звароту да святыні, якой для ўладара «беларускай песні» з'яўляеццародная мова:
Бяссмертнае слова ты, роднае слова!
Ты крыўды, няпраўды змагло; Хоць гналі цябе, накладалі аковы,
Дый дарма: жывеш, як жыло!
Радзіма—гэта святыня, дадзеная нам Богам, бо яе не выбіраюць, яна нам засталася «ад прадзедаў спакон вякоў», яе любяць як маці, яе не выбіраюць, не мяняюць. У вершы «Спадчына», якім адкрываецца аднайменны зборнік, выдадзены ў 1922 годзе, няма характэрных для Купалы-рамантыка высокіх эпітэтаў. I гэта тлумачыцца не толькі трагічным для Радзімы часам, калі быў напісаны верш: Беларусь была акупавана, яе зрабілі арэнай ваенных дзеянняў; адступаючы, нямецкія войскі перадавалі яе белапалякам, над ёю — «крык вароніных грамад на могілкавым кладзьбішчы». Лёс нашай Бацькаўшчыны рэдка калі быў шчаслівым, аднак паэт знаходзіў у сабе сілы складаць «гімн пабедны сярод крыжоў, магіл», знаходзіў ддя выяўлення сваёй любові і захаплення красой роднага краю і прыгожа-квяцістыя эпітэты. У гэтым жа вершы — «стары амшалы тын», «дуб апалены». Эфект уздзеяння на нашы душы дасягаецца менавіта гэтай адсутнасцю «прыгожа-квяцістага», рамантычнага, яркага, узвышанага. Быццам бы ўсё дзеля таго, каб не зацьміць галоўны вобраз — вобраз спадчыны як найвялікшага скарбу для чалавска: тое мілае, дарагое і прыгожае, што роднае.

Жыве з ім дум маіх сям 'я
I сніць з ім сны нязводныя.
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.

Філасофія верша, сцвярджэнне таго, што любоў да спадчыны павінна быць дзейснаю, заключана ў страфе:

I ў белы дзень, і ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзіны,
Ці гэты скарб не збрыў дзе проч,
Ці трутнем ён не з 'едзены.

Радзіма і свобода, незалежнасць — для паэта паняцці непадзельныя. Ніхто з беларускіх паэтаў пачатку стагоддзя з такім запалам, мужнасцю, таленавітасцю і так паслядоўна не адстойваў, не бараніў ідэю нацыянальнага адраджэння і незалежнасці, як Янка Купала. Усведамленне волі і незалежнасці як найвялікшай каштоўнасці нацыі было вызначальным у яго светапоглядзе, а значыць і ў творчасці:

Хай Беларусь, мая старонка,
Ўваскрэсне к вольнаму жыццю.

Заклікаючы свой народ «на вялікую нараду, на вялікі сход», паэт дакляруе яму вырашыць самае галоўнае пытанне:

Як жыць мае, пажываці
Ў родным краю, ў роднай хаце, —
Як заводзіць лад:
Ці жыць далей у няволі,
Ці разжыцца новай доляй,
Новы ўзнесць пасад.