Белорусские сочинения - Аркадзь Куляшоў - Паэзiя Аркадзя Куляшова, яe тэматыка, публiцыстычная накiраванасць, фiласофскiя i маральна-этычныя праблемы (2)

Паэзiя Аркадзя Куляшова, яe тэматыка, публiцыстычная накiраванасць, фiласофскiя i маральна-этычныя праблемы (2)

А. Куляшоу пачау друкавацца з 1926 года. Першы зборнiк "Росквiт зямлi" быу прыхiльна сустрэты у той час. У iм выяуляцца эмацыянальнае светаадчуванне рамантычнага юнака.

Новы крок у творчым развiццi А. Куляшова пазначаны 30-мi гадамi. У вершах "Воблака", "Ранак", "Плыла, цалавалася хмара с зямлёю", "Мая Бесядзь", А. Куляшоу па-сапрауднаму звярнууся да чалавечай душы, прыйшоу да арыгiнальнай, самабытнай творчасцi, да прастаты i глыбокага фiласофскага роздуму, да шырокага абагульнення, у якiм моцна аб'яднаны думка i пачуццё паэта.

У гады Вялiкай Айчыннай вайны А. Куляшоу стварыу цэлы баладны цыкл пра подзвiг беларускага народа у гады лiхалецця, у рамках якога вылучаюцца вершы-балады "Млынар", "Над брацкай магiлай", "Лiст з палону", "Мацi", "Балада аб чатырох заложнiках", "Балада аб знойдзенай падкове" i iнш.

У вершах А. Куляшова ваеннага часу гучыць светлы, пранiкнёны, узнёсла-балючы голас чалавека, грамадзянiна, байца. Героi творау А. Куляшова - фiгуры рэальныя i легендарныя, драматычныя i бессмяротныя. Яны аддаюць сваё жыццё за маральныя каштоунасцi усяго чалавецтва.

У пасляваенны час творчасць А. Куляшова вызначаецца сталасцю, глыбокiм фiласофскiм зместам, патрыятызмам. У гэтым сэнсе вельмi паказальным з'яуляецца верш "Спакойнага шчасця не зычу нiкому...". Гэта верш-споведзь. Усё, што акружае чалавека, вартае яго увагi, бо гэта i ёсць жыццё, неспакойнае, нялёгкае, складанае. Паэт не прымае лёгкага шчасця, таго уяунага дабрабыту, якiм жыве абывацель. Ён жадае усе свае пачуццi перадаць людзям, захапiць iмi чалавечыя сэрцы.

У 1965 годзе А. Куляшоу напiсау цыкл вершау, аб'яднаных агульнай назвай "Маналог". У вершах "Маналога" - роздум паэта аб маральным абавязку людзей прерад памяццю, аб непераможнай сiле прауды i справядлiвасцi, аб значэннi творчасцi у жыццi грамадства, аб адазнасцi творцау перад часам i людзьмi.

У лiрыцы А. Куляшова 60 - 70-х гадоу выявiлiся вялiкiя духоуныя мажлiвасцi чалавека - прага дзейнасцi, адчуванне сваёй асабiстай велiчы i вартасцi, адказнасць за "цяжкую пасаду паэта", за лёс Айчыны, разуменне сутнасцi гiстарычных падзей i агульнай сувязi з'яу.

Аутар пiша паэмы "Цунамi", "Варшаускi тракт", "Хамуцiус", у якiх перадае самаадчуванне чалавека у наш трывожны, навальнiчны век, яго барацьбу за будучае без вайны, за чытае паветра i ваду, за ачалавечанне свету, за усеагульнае шчасце.