Белорусские сочинения - Янка Лучына - Янка Лучына - пейзажыст

Янка Лучына - пейзажыст

Янка Лучына — недаацэнены беларускі пісьменнік, паслядоўнік Ф. Багушэвіча. Нарадзіўся ў Мінску. Сапраўднае прозвішча — Неслухоўскі. Скончыў Пецярбургскі тахналагічпы інстытут з дыпломам інжынера-чыгуначніка і доўгі час працаваў начальнікам чыгуначных майстэрняў у Тыфлісе. Калі вярнуўся ў 1886 годзе ў Мінск, яго разбіў параліч. 11 гадоў быў прыкуты да ложка. Пісаў на польскай мове (зборнік «Паэзія», 1989 г., выйшаў у Варшаве)і на беларускай (зборнік «Вязанка», 1903 г.) мовах. Думаецца, што гэты паэт пераўзышоў Ф. Багушэвіча перш за ўсё ў пейзажнай лірыцы. Гэта яму ўдалося наперш таму, што ён адмовіўся ад выканання місіі паэта-прарока, а заняў пазіцыю паэта-друга, таварыша народа, заглыбіўся ў адлюстраванне не сацыяльных канфліктаў і з’яў, а ў паказ прыгажосці павакольнага свету і ўнутраных, духоўных перажыванняў герояў, раскрываў маральна-этычную праблематыку.

Мне асабліва падабаецца верш «Роднай старонцы». Пабудаваны ён на параўнанні прыроды — скупой на ўраджай, беднай - і лёсу беларускага селяніна. Прырода, родная зямля - гэта лес, балоты, выспы, неўраджайныя, пясчаныя. Гэта «поле скупое, выган без пашы». I сярод такой шэрай і аднастайнай карціпы пракідаюцца «непрыглядныя хаты з пажыткамі». Такі ж самы шэры і беларускі селянін, апранены ў бедную сярмягу, абуты ў «з лыка пляцёныя лапці», якога акружаюць «драбіны, калымагі», побач з якім стаіць конь-небарака. Самая выразная рыса, якой характарызуе аўтар селяніна, акрэслена выразным эпітэтам: твар яго залівае «крывавы пот».

Падобныя карціны стваралі і Дунін-Марцінкёвіч, і Багушэвіч. Але ў канцы твора гучыць урачыстая мелодыя, якую падхопіць і далей разаўе Янка Купала: з’яўляецца вобраз будучыні, асвечанай «сонцам навукі», якая падорыць «дзеткам патомным» беларусаў «добрую долю — долю шчаслівую».

Твор гэты ў цэлым лірычны, але вобразы - партрэты краіны і се-ляніна — выразна эпічныя.

Аднак асабліва выразна майстэрства Лучыны-пейзажыста выяўляецца ў радках з верша «Вясновай парой», якімі і хочацца закончыць сачыненне. Яны — лёгкія, светлыя, празрыстыя, што дасягаецца не апошнюю чаргу алітэрацыяй свісцячых і шыпячых (ц, з, с, ш) і асанансам галосных (а, о, у, і) гукаў:

Гараць лучы ранняй зоркі,

Свецяць былы служкі,

Блішчаць расой усе пагоркі,

Заспявалі птушкі.

Ціха ў полі, на балоце,

Спяць паўсюды вёскі,

Толькі вецер ў пералёце

Калыша бярозкі.