▲ Вверх
рефераты
сочинения
Решебники (ГДЗ)
топики
краткие содержания
биографии
заработок
Белорусские сочинения - Пімен Панчанка - Прырода — наш дом (верш Пімена Панчанкі "Сармацкае кадзіла")

Прырода — наш дом (верш Пімена Панчанкі "Сармацкае кадзіла")


Аберагаючы прыроду — аберагаем і народ.
     Сяргей Панізнік
     
     Я прачытаў верш П.Панчанкі «Сармацкае кадзіла» і моцна задумаўся. Аказваецца, так добра знаёмыя кветкі ў небяспецы — занесены ў Чырвоную кнігу. Я ніколі не думаў, калі зрываў кветкі ў букет для маці, ці можна іх рваць. Пімен Панчанка папярэджвае нас аб тым, што прыродзе пагражае знішчэнне. А вінаватыя ў гэтым мы самі — абыякавыя, бяздумныя. Нельга бяздумна карыстацца дарамі прыроды, трэба задумацца над тым, што застанецца ў спадчыну будучым пакаленням: жывая прырода ці малюнкі ў кнізе.
     Прырода — наш дом. А ці заўсёды мы сочым за чысцінёй у сваім зялёным доме? Колькі ўсялякага бруду і смецця ў лесе, якія брудныя сталі рэчкі і азёры! I ўсё гэта мы — людзі. Як слушна заўважае П.Панчанка:
     
     Душна ад жалезнага прагрэсу:
     Дружна падразаем жылы лесу,
     Траў і кветак топчам карані,
     Ад зялёнай адракаемся радні.

     
     Кожнаму трэба задумацца над сваімі ўчынкамі, бо аберагаючы прыроду — мы аберагаем саміх сябе. Я люблю прыроду, мне падабаецца ездзіць у лес, назіраць за птушкамі, жывёламі, разглядаць розных жучкоў, расліны. Але проста любіць прыроду мала, трэба беражліва і па-гаспадарску да яе адносіцца!
Работы, похожие на: Прырода — наш дом (верш Пімена Панчанкі "Сармацкае кадзіла")
Празорлівасць Пімена Панчанкі (паводле верша "Развітанне")
Водгук на верш Пімена Панчанкі "Белыя яблыні"
Водгук на верш Пімена Панчанкі "Не люблю я слова "пакарыцель"
Водгук на верш Пімена Панчанкі "Той дзень прапаў..."
Цэласны аналіз верша Пімена Панчанкі "Краіна мая"
Аналіз верша Пімена Панчанкі "Краіна мая"
Духоўны свет лірычнага героя ў паэзіі Пімена Панчанкі (2)
Сучасныя праблемы у творчасці Пімена Панчанкі
Асноўныя матывы паэзіі Пімена Панчанкі
Аналіз творчасці Пімена Панчанкі

комментариев еще никто не писал, будьте первым