Белорусские сочинения - Пімен Панчанка - Духоўны свет лірычнага героя ў паэзіі Пімена Панчанкі (2)

Духоўны свет лірычнага героя ў паэзіі Пімена Панчанкі (2)

Без чалавечнасці не будзе вечнасці. П. Панчанка
Настаўнікі не паміраюць, А аддаляюцца ад нас I зверху строга назіраюць, Як мы вядзём свой рэй і час.
Г. Бураўкін
Лірычны герой — асноўны мастацкі прыём, з дапамогай якога і праз які Панчанка-патрыёт, Панчанка-філосаф выяўляе сваё светаўспрыманне, прапануе нам сваё вырашэнне праблем, што хвалююць нас усіх.
Багаты духоўны свет лірычнага героя паэзіі П.Панчанкі, але вызначальная якасць яго душы, матыў усіх яго ўчынкаў — чалавечнасць. Ён глыбока перакананы, што «без чалавечнасці не будзе вечнасці», што «лечыцца трава ад спёкі ліўнямі — Людзі ласкай лечацца людской».
Што б ні рабіў, якія б учынкі ні здзяйсняў лірычны герой Панчанкі, — усе яны ў імя чалавечнасці, у імя таго, каб вечным быў няспынны рух жыцця, каб перамагла праўда, дабро і святло.
У лірычных вершах перыяду вайны «Краіна мая», «Сінія касачы» П. Панчанка сцвярджае, што любоў да Радзімы павінна быць дзейснаю. Абодва вершы напісаны ў форме лірычнага маналога, у якім боль сына за пакуты маці-зямлі і прысяга:
Я кроў да апошняе кроплі пралью, Каб толькі табе палягчэла.
Адметнасць стылю, творчай манеры паэта — асацыятыўнасць, вобразнасць яго паэзіі. Менавіта асацыятыўнасцю паэт дасягае асаблівага ўздзеяння на чытача і пераканаўчасці створаных ім вобразаў.
У вершы «Сінія касачы» створаныя ім карціны мірнага жыцця ўзмацняюцца сімвалічным вобразам сініх касачоў, чанне. Валадарства гумару вялікае, і ў тым пераконваешся, чытаючы таленавіты верш П. Панчанкі. Спалучыўшы, на першы погляд, неспалучальнае, паэт дасягае найбольшага эстэтычнага і эмацыйнага ўздзеяння на чытача.
Панчанка пасляваеннага перыяду, асабліва 70—80-х га-доў, — гэта паэт-максімаліст.
Ці піша ён пра высакароднае і чалавечнае, ці пра мярзотнае і вычварнае, — для яго няма паўтонаў: толькі белае ці толькі чорнае.
Верш «Сэрца і крыж», у якім дзівосна спалучаецца рэалістычнае і фантастычнае для ўслаўлення чалавечнага ў чалавеку, і пачынаецца катэгарычным сцверджаннем:
Жыў доктар у нашай мясцінв — Няма ўжо такіх дактароў: Паставіць ён банкі ці п 'яўкі — заўтра ты жыў і здароў.
А вось прыклад максімалізму і катэгарычнасці з другім знакам. У вершы «Ратуйце нашы душы» таксама гіпербалізавана, праз павелічальнае шкло, па-максімалісцку паказана бездухоўнасць і самая страшная, на думку паэта, яе выява — разбэшчванне моладзі і яе дэградацыя. У вершы з публіцыстычнай палкасцю паказана поўнае бязладдзе і поўная перад ім капітуляцыя, адсутнасць сіл, здольных процістаяць злу:
Але, каб выбраць лепшую з дарог,
Патрэбна мудрасць працы,
Нашых сэрцаў;
Патрэбны маці, бацька, педагог.
А іх няма.
Альбо ў мізэрнай дозе.
Разлад.
Развод.
Сіроцтва ўсё часцей.
ходзяць беспрытульна па дарозе
Мільёны нашых страчаных дзяцей...
Эфект катэгарычнасці дасягаецца спалучэннем гіпербалы і парцэляцыі: «А іх няма».
Безумоўна, у жыцці такія якасці чалавечага характару, як катэгарычнасць, максімалізм, бескампраміснасць, непажаданыя, а часам і заганныя, бо вядуць да канфліктаў у людской супольнасці. У жыцці якраз патрэбна вучыцца бесканфліктнаму існаванню, што, вядома, не мае нічога агульнага з капітуляцыяй перад злом.
Але ў мастацтва свае законы, як пра тое не раз даводзіць В. Быкаў. Гіпербалізаванае адлюстраванне зла — гэта мастацкі прыём «павелічальнага шкла», сродак уздзеяння на чытача, жаданне Прарока папярэдзіць усіх, «дзе патоп, дзе пажар, дзе вораг на межах».
«Ратуйце нашы душы!» — б'е ва ўсе званы Панчанка-прарок. — Прачынайцеся! Пажар ужо шугае ў вашым доме!»
Публіцыстычная накіраванасць — таксама адметнасць творчасці П. Панчанкі, асабліва апошніх яе гадоў. Здавалася б, публіцыстычнасць зніжае мастацкія вартасці паэзіі. I гэта правіла. Але ў кожным правіле ёсць выключэнні. Публіцыстыка П. Панчанкі не проста мяжуе з мастацкасцю, а перарастае ў яе, становіцца сапраўды вечавым звонам.
Публіцыстыка ў паэзіі П. Панчанкі найперш філасофская, а не інфармацыйна-павучальная. У выяўленні філа-софскіх думак Панчанка дасягае афарыстычнасці:
Той дзень прапаў і страчаны навекі, Калі ты не зрабіў таго, што мог; Калі не паспрыяў ты чалавеку, Няшчыры быў, зманіў, не дапамог.
Лірычны герой Панчанкі асабліва прываблівае нас сваёй здольнасцю да пераасэнсавання свайго жыцця, учынкаў, да ўсведамлення найперш уласнага граху, гатоўнасці дапакаяння:
Я не святы, хоць і не сквапны злыдзень. Даруйце, калі часам быў глухі Ці чалавет грубасцю пакрыўдзіў... Грахі мае, бясконцыя грахі. У вершы «Гнеў і літасць» паэт сцвярджае глыбока чалавечную думку пра тое, што ўсе мы павінны быць больш цярплівымі і даравальнымі адзін да аднаго:
Пакаўзнецца Нехта незнарок, Наламае дроў 3 малога розуму, Будзе хай урок, А не курок, I не трэба Прыгавору грознага.
Але ж ёсць і тое, што для сябе лірычны герой вызначыў як несумяшчальнае з воблікам чалавека: «п'янае дзікунства і паклёп, гвалтаванне, цёмнае грабежніцтва, падхалімства подлае ўзахлёб — ім заўсёды кара непазбежная». Актыўная пазіцыя лірычнага героя, яго асноўная жыццёвае крэда выяўлена ў радках, што таксама сталі афарыстычнымі:
Мала стзаць: ненавіджу,
Мала сказаць: прызнаю.
Біцца за праўду і выжыць,
Нібы салдат у баю.
Аднак асноўная філасофская думка верша заключаецца не ў сцвярджэнні неабходнасці змагання са злом. Паэт папярэджвае, што зло «хітра маскіравацца вучыцца спрытна штодня», што той жа дэвіз дабра «біцца за праўду і выжыць, нібы салдат у баю» бярэ на ўзбраенне і зло і кіруецца ім у барацьбе з праўдай, святлом, якія для зла найпершыя ворагі.
Зборнікі апошніх гадоў жыцця («I вера, і вернасць, і вечнасць», «Горкі жолуд», перадсмяротны зборнік «Высокі бераг») прасякнуты шчымлівым болем паэта за нашу сучаснасць, трывогай за будучыню. Змагаючыся са злом, ён здзейсніў сапраўдны подзвіг і тым увекавечыў сваё імя.