Белорусские сочинения - Цётка (Элаіза Пашкевіч) - Творчая спадчына Цеткi. Асноўныя матывы яе лiрыкi (2)

Творчая спадчына Цеткi. Асноўныя матывы яе лiрыкi (2)

На золаку XX ст., калi Расiю ўскалыхнулi хвалi першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыi, на Беларусi цверда i ўпэўнена, паэтычна-натхнена загучаў голас Цеткi. Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветнiца, рэдактар, настаўнiца, публiцыст, вучоны, медыцынскi работнiк - такую жанчыну падарыла беларускаму народу эпоха рэвалюцыйных бiтваў. Цетка быццам знарок была народжана для такога бурлiвага часу, якi стаў для яе творчасцi зорным. Паэтэса адкрывае новую старонку ў беларускай лiтаратуры - старонку мужнасцi i барацьбы.

Бурлiвы, кiпучы 1905 год цалкам захапiў Цетку. "Люблю ўраганы... У буры я адчуваю рай", - прызнаецца паэтэса. Раз'юшанай марской стыхiяй здаецца ей рэвалюцыя ў вершы "Мора".

Паэзiя Цеткi, якую можна ўпэўнена назваць летапiсам рэвалюцыi 1905 г., уздымала рэвалюцыйны дух народа, паказвала сiлу i моц працоўнага чалавека, якi яшчэ так нядаўна пакорлiва цярпеў прынiжэнне i прыгнет. У вершы "Вера беларуса" паэтэса сцвярджае, што беларускi народ стаiць на парозе сваей свабоды, што яшчэ адзiн нацiск - i падуць ланцугi.

Магутнасць народа яна параўновывае з каменем, з жалезам, а душу яго - з дынамiтам, якому дастаткова iскрынкi, каб узарваць i знiшчыць ненавiсны лад жыцця. Верш, поўны аптымiзму i веры ў народную сiлу, напiсаны ў канцы 1905 г., калi рэвалюцыйны дух быў на уздыме, i Цетка кiдала свае вершы ў полымя рэвалюцыi, каб вышэй i ярчэй яно разгаралася.

Асаблiвым рэвалюцыйным запалам вызначаецца верш "Хрэст на свабоду", якi апявае саму рэвалюцыю i адлюстроўвае падзеi крывавай нядзелi 9 студзеня.

Расстрэл мiрнай дэманстрацыi паказаў, што цар i самадзяржаўе з'яўляюцца галоўнымi ворагамi народа.

Сваей палiтычнай накiраванасцю, выкрывальным пафасам верш "Хрэст на свабоду" нагадвае паэтычную лiстоўку (пракламацыю), што заклiкала да ўсенароднага паўстання супраць цара i самадзяржаўя.

Пасля паражэння рэвалюцыi 1905-1907 гг. Цетка не губляе надзеi на перамогу, верыць у непазбежнасць новай рэвалюцыi. Праўда, у новых творах не адчуваецца былога рэвалюцыйнага хвалявання, але паэтэса верыць, што яе песня ажыве "з стотысячнай сiлай". Сваю веру ў будучую рэвалюцыю яна выказала ў алегарычным вершы "Бура iдзе". У творчасцi пазнейшага перыяду адлюстроуваюцца горкiя пачуццi i перажываннi паэтэсы, якiя яна зведала ў эмiграцыi.

12 гадоў пiсала Цетка, пакiнуўшы нам каля чатырох дзясяткаў вершаў i не калькi апавяданняў. Здавалася б, нямнога. Але гэтыя творы, у якiх сплавiлася жыцце творцы з жыццем народа, заклiкалi беларусаў да змагання, паказвалi шлях да лепшай долi.