Белорусские сочинения - Барыс Сачанка - Водгук на апавяданне Барыса Сачанкі "Хлеб"

Водгук на апавяданне Барыса Сачанкі "Хлеб"

Голад... Нам зараз цяжка зразумець, што гэта такое. Бо мы яго ў сваім жыцці не бачылі і не адчулі. Не бачылі мы ні вайны, ні таго, што яна пакінула пасля сябе. Мы не ведаем, як цяжка было пераходзіць ад вайны да мірнага жыцця, ад бадзяння па свеце пад дах роднай хаты.
     Маленькі акрайчык хлеба... Некалькі разоў паўтарае аўтар гэтае слова. Святое слова! I, мабыць, нездарма, бо сам перажыў у дні свайго маленства, адчуў на сабе, што значыць кавалачак хлеба для згаладалага дзіцяці. Хоць я не бачыла вайны, не галадала, але разумею героя апавядання, якому так моцна хацелася есці, якому мала было таго акрайчыка, што выдзеліла маці, каб пад'есці, каб заглушыць голад, што даймаў каторы дзень. Мы бачым, адчуваем усёй істотай, як пасля свайго кавалачка хлопчык, як бы пасвядома, па кропельцы, па малюсенькай крошачцы з'еў і братаў кавалачак. А брат лёг спаць галодны, не пад'еўшы, хоць працаваў цэлы дзень. Але ні маці, ні брат ні ў чым не папракнулі хлопчыка, бо ён быў меншы.
     Хлопчык вырас, стаў дарослы і, успамінаючы той вечар, ён адчувае нейкі душэўны цяжар, яму робіцца не па сабе. I гэта зразумела: як часта, зрабіўшы нешта нават незнарок для сваей выгады, потым успамінаем гэта і шкадуем. Таму і баліць душа, не супакойваецца сэрца, сорам трывожыць і непакоіць істоту. Герою цяжка, ён гатовы аддаць усё, каб не мець такога ўспаміну:
     «Ды не! Таго, што было, не вернеш, не пераробіш. I з памяці сваей... не выкінеш!»
     Калі я прачытала гэтае апавяданне-навелу, мне захацелася неяк дапамагчы герою. Некаторым можа здацца, што нічога дрэннага ён не зрабіў, што суровая рэчаіснасць прымусіла яго да такога ўчынку, бо голад — з'ява страшная. Але ж хлопчык пазбавіў брата вячэры, а той працаваў, каб пракарміць сям'ю, иадтрымаць і маці, і яго, меншанькага. Таму гэты ўспамін і праз столькі гадоў працінае пакутным болем: «Лепей бы не я, а брат з'еў мой хлеб». Герой разумев немагчымасць вяртання назад, безвыходнасць свайго становішча. У яго словах чуецца боль і, разам з тым, сорам за свой учынак, дзесьці нават крык аб дапамозе, бо гэты боль застаецца назаўсёды. Як казаў паэт: «Грахі мае, бясконцыя грахі...»
     Каб паказаць напружанасць сітуацыі, драматызм дзеяння, аўтар ашчаджае словы. Дзе пачуцці, там многа слоў не трэба: «Маці прынесла аднекуль акрайчык хлеба. Доўга-доўга разглядела яго, нюхала, паварочвала і так, і гэтак, нібыта не верыла вачам сваім, што на далоні ў яе ляжыць хлеб, — сапраўдны жытні хлеб». А як потым аўтар смакуе словы «хлеб», «акрайчык», «кавалачак», «скарыначка», «крошачка»... А як апісвае момант, калі хлопчык, узяўшы братаў кавалачак, «адшчыпнуў крошачку. Толькі крошачку. Адну маленечкую, малюпасенькую крошачку». Тут як бы змагаюцца жаданне хлопчыка наесціся з разумением таго, што праз яго застанецца галодным брат. «З'есці хлеб увесь, каб яго і духу не было ў хаце, каб ім і не пахла нават». Здаецца, аўтар нібы знаходзіць апраўданне свайму герою: «каб ім і не пахла...»
     Магчыма, хлопчык спачатку і не зразумеў, які учынак ён зрабіў, не ўсвядоміў, не задумаўся. Тэта прыйдзе пазней, праз многа гадоў: «Хай бы не я, а брат з'еў мой хлеб!»
     Гэта не проста — рабіць дабро другім, трацячы нешта свае. Але гэта мудры закон. Калі б ім кіравалася большасць людзей, тады і свет быў бы лепшы, і людзі шчас лівейшыя.