Белорусские сочинения - Янка Сіпакоў - “Веча славянскіх балад” Я. Сіпакова

“Веча славянскіх балад” Я. Сіпакова

Уражвае...
Засяроджвае...
Увасабляе...
І гэта сапраўды так!
Прачытаўшы кнігу Я. Сіпакова “Веча славянскіх балад” , я была вельмі уражана яе зместам, творчым падыходам да апісання гістарычных падзей. Узмацніла драматычная напружанасць, якую адчуваешь у час прачытання. Падзея за падзеяй!
Гераічнасць!
Гістарычнасць!
Легендарнасць!
Кніга дае нам жывую гісторыю пра славянскія народы. Сваімі баладамі Я. Сіпакоў ахоплівае некалькі эпох, пачынаючы з I і да XX стст.. Гэта дае нам падставу параўнаць падзеі з нядаўняга жыцця з тым, што было ў старажытнасці, паглядзець на колькі змянілася сітуацыя ў свеце, параўнаць сучаснае жыццё славянскіх народаў з мінулым.
Перш чым перайсці да характарыстыкі балад, на мой погляд, трэба спачатку раскрыць сэнс назвы кнігі, растлумачыць значэнне кожнага слова, бо гэта дае падставу для найлепшага ўспрыняцця матэрыялу.
"Веча"- сімвал адзінства, духоўнасці, узаемадапамогі, гармоніі.
"Славянскія"- указвае нам на тое, што балады будуць прысвечаны падзеям і абставінам, якія звязаны са славянскімі народамі.
"Балада"- гэтва твор лірычнага роду з напружаным, незвычайным сюжэтам.
Балады складаліся на аснове народных паданняў, гераічных паддзей.
Балады Сіпакова сапраўды складзены па гістарычных фактах і фальклорных крыніцах.Паэт ахоплівае сваёй лірыкай увесь славянскі свет.
Пісьменнік праз паэзію апеў гісторыю славянства.
Лірычнасць!
Мілагучнасць!
Меладычнасць!
І гэта можна адчуць у час прачытання балад. Усе яны вельмі разнастайныя па форме, па рытмічнаму малюнку, па рыфмоўцы.
Змест балад прасякнуты духам барацьбы славянскіх народаў за сваё сацыяльнае і нацыяналльнае становішча. Услаўляўляецца гераізм і мужнасць, чалавечнасць і сумленнасць, самаахвярнасць і гатоўнасць адстойваць сваю радзіму.
У кнізе апісваецца цяжкае паднявольнае жыццё славян на працягу многіх стагоддзяў, якое дало адбітак на культуру і мову славянскіх народаў.
У зборніку апісваюцца лёсы такіх народаў як чэхаў, македонцаў, палякаў, балгар, сербаў,славенцаў, рускіх, украінцаў, беларусаў і іншых. Усе гэтыя народы аб'ядноўвае паходжанне, гісторыя, мінулае, карані.
Значную увагу да сябе прыцягваюць балады "Урок ", "Пытанне", "Сяўба", "Мячык", прысвечаныя падзеям другой сусветнай вайны.
Вайна, яе жорсткасць, у гэтых баладах паказана даволі змястоўна і пераканальна.
Асаблівай увагі патрабуе балада "Урок ", прысвечаная настаўніку і трохстам вучням, якія былі расстраляны фашыстамі.Яны правялі апошні свой урок у жыцці.
Жахлівасць!
Усхваляванасць!
Няўцешнасць!
Усё гэта мы адчуваем у час прачытання балады.
Час панавання фашыстаў прынёс шмат матэрыяльных, маральных, чалавечых страт.
Пасля прачытання балад, звязаныя з падзеямі першай і другой сусветнай вайны у памяці застаюцца жудасныя карціны жыцця, сцэны, падеі, якія нясуць негатыў.І мы пачынаем думаць аб сваім жыцці, аб нашым будучым і будучым нашых дзяцей. Такой бяды не павінна быць у нашай гісторыі! Чалавецтва павінна пачаць вучыццца на сваіх памылках, на памылках сваіх правадыроў. І мы павінны весці барацьбу за сваю долю і за свой лёс.

Жанчына- герой,
Жанчына- партызан,
Жанчына- маці!
Сіпакоў вялікую увагу аддае жанчыне. І гэты вобраз сапраўды ўражвае.
Жанчыны паўстаюць гераічнымі асобамі, але яны гэта не ўвасабляюць,калі так робяць, яны лічаць, што выконваюць абавязак.
У баладзе "Збуйніца" апісваецца як жанчына гатова аддаць апошні кавалак хлеба каб накарміць партызан, бо можа там дзе знаходзіцца яе сын, другая матка зробіць тое самае.
Жанчына ахвяруе самой сабой за сваю радзіму, за сваіх дзяцей, за свой кавалак зямлі.
Але ж Сіпакоў пісаў не толькі балады на тэмы, пра якія можна разважаць і гаварыць бясконца.
Ёсць у Сіпакова балады і з сатырычным зместам. Напрыклад, балада "Кукіш".Аўтар апісвае той самы кукіш як істоту, істоту вікаватую ў зняволенні свайго ўладальніка.
Я. Сіпакоў расказаў у сваіх баладах і пра гістарычных асоб, такіх як Капернік, Францыск Скарына, Кірыла і Мяфодзій, Пётр I, Сцяпан Разін і Ян Гус,У. Ленін. Пра гэта сведчаць балады "Кузня","Кантрабанда" і іншыя.
Сіпакоў па-майстэрску раскывае тэму вечнага чалавечага пачуцця – тэму кахання("Вадзянік","Ростань", "Рэха", "Лазня").У наш час дзяўчыны маюць права самі выбіраць сабе жаніха і выходзіць замуж. У мінулым жа такога шчасця не было! Закону: за нялюбага не пойду!- не было. Дзяўчыны былі наложніцамі ў паноў. Толькі пан мог аддаваць прыказы, якія ўсе павінны былі бездакорна выконваць!
Балады Я. Сіпакова пакінулі вялікі адбітак у маім сэрцы, маёй душы і памяці.
P.S.: За зборнік “Вечы славянскіх балад” паэту прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Купалы.