Белорусские сочинения - Максім Танк - Водгукі на вершы Максіма Танка

Водгукі на вершы Максіма Танка

М. Танк задумваецца над сваёй творчасцю, прызначэннем паэзіі, яе сутнасцю. У вершах «Паэзія» і «Трактат аб паэзіі» аўтар лічыць, што паэзія можа вызваліць з «няволі і пекла», можа прабіць кветкай вясновай «камень магільны», дапамагае ў дружбе і каханні. Па вобразным выказванні М. Танка, паэзія параўноўваецца з бліскавіцай, з вясвовай кветкай, следам разведчыка, з сокам вінаграду. Але ўсё гэта не ахоплівае значэння паэзіі, якая для творчага чалавека — нешта большае:

А ты аказалася большым:
Ты — кроў, што пульсуе па жылах,
Ты — сонца, якое
Прасторы святлом азарыла,
I беэ чаго, як беэ маці
Або без радзімы,
Ні нараджацца, ні жыць
На зямлі немагчыма!
(Паэзія)

Максім Танк — прынцыповы гуманіст. Для яго вялікая барацьба за лепшыя ідэалы чалавецтва — гэта барацьба не толькі за сацыяльную справядлівасць, але і за паэзію супраць антыпаэзіі, за гармонію супраць дэструктыўнасці, за розум супраць бясплоднага самагубнага крыўляння.

У вершы-верлібры «Перапіска з зямлёй», які адкрывае аднайменны зборнік, сцвярджаецца веліч працы чалавека, які ўсё жыццё прысвяціў зямлі і плугу. Лірычны герой пісаў да зямлі лісты пяром, «смыкамі ўсіх скрыпак», «пісаў спіцамі дрогкіх калёс, якарамі і мачтамі караблёў, штыком і сапёрнай лапатай», «кубкамі, з якіх п'юць»...

Сэнс сваёй паэзіі М. Танк бачыць у цеснай еднасці з жыццём людзей працы, з сённяшнім жыццём, трывожным і неспакойным.

У вершах М. Танка ёсць прастата, высокая духоўнасць і неаслабная ўвага да людзей, да свету, да таго, пра што ён піша. Верш «Рукі маці» — гімн працавітым матчыным рукам, якія ніколі не ведалі адпачынку:

Іх цалавала эямля
Сваімі лясчанымі-вуснамі
I каласамі;
Неба спякотай, вятрамі, дажджамі
Іх цалавала.