Белорусские сочинения - Анатоль Вярцінскі - Жыцце даецца каб жыцце тварыць (па творах А.Вярцiнскага)

Жыцце даецца каб жыцце тварыць (па творах А.Вярцiнскага)

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць…
На першы погляд, што можна сказаць, зыходзячы з гэтых радкоў? Здавалася б, простыя словы. Але, калі задумацца, усё ж такі знойдзецца ў іх шмат сэнсу...

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць…
На першы погляд, што можна сказаць, зыходзячы з гэтых радкоў? Здавалася б, простыя словы. Але, калі задумацца, усё ж такі знойдзецца ў іх шмат сэнсу...
Многія радкі вершаў А. Вярцінскага створаны пад уплывам вуснай народнай творчасці і ўспрымаюцца як афарызмы. Напрыклад: «Нашто бяссрэбранікам серабро — пасрэдных людзей пасрэднік», «Не ўсе хочуць быць добрымі, ды хочуць усе дабраты», «Расстаёмся з самімі сабою — нехта з боем, а нехта без бою», «Самае лепшае свята на зямлі, калі яго спраўляюць двое»...
Але хацелася б усё ж такі завастрыць увагу на верш са зборніка «Ветрана» і разгадаць сэнс яго выказвання.
Аўтар заклікае нас, чытачоў, да натхнёнага стварэння нашага жыццёвага шляху! Так, сапраўды. Жыццё нам даецца ўсяго адзін раз. І кожны з нас жыве менавіта так, як сам задаволіць, бо наш шлях залежыць ад нас саміх:
«….Каб светла-залатую яго ніць
Віць і далей - любоўю, справай дзейнай
Ды словам, што ад справы неаддзелена…».
Прытым, імкнучыся да чагосьцi, трэба ісці акуратна, дробнымі крокамi, не робячы няправільных рухаў. Часам з-за сваіх мэтаў мы не заўважаем нікога, робячы камусьці балюча.
Але Вярцінскі заклікае нас тварыць жыццё з любоўю. Думаю, любоў гэтая павінна праяўляцца не да самога сябе, але і ў адносінах да навакольных. Таксама і справы, і словы павінны быць прыемнымі для навакольных.
На добрай глебе вырасце добрае насенне. І тады мір будзе квітнець, дзякуючы табе!
І, калі жыццё будзе пражыта, пра цябе абавязкова ўспомняць. І будуць памятаць калі не заўсёды, то доўга. Менавіта гэта хацеў сказаць аўтар, зыходзячы з радкоў: «... Што потым Зоркай ў вяках гарыць ...».
А пачатак нашага шляху - самы галоўны этап. Бо ад яго залежыць наша будучыня. Што абярэм мы ў пачатку - так будзем жыць далей:
"Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Найлепшы самы, самы натуральны
Пачатак гэты Вось жыццестваральны ».
І самыя галоўныя словы, якія з'яўляюцца высновай, кажуць пра тое, як важна для нас саміх жыццё і яго стварэнне:
"Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Ці не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, -
Тварыць! »

Хіба не? Задумайцеся ..