Белорусские сочинения - Канстанцін Вераніцын - Водгук на паэму Канстанціна Вераніцына "Тарас на Парнасе"

Водгук на паэму Канстанціна Вераніцына "Тарас на Парнасе"

«Тарас на Парнасе» — паэма, якая стаяла яя вытокаў новай бедарускай літаратуры, закладвала яе падмурак і была першай з пдгдін у гэтым напрамку.

М. Лазарук

Паэма «Тарас на Парнасе» напісана ў сярэдзіне XIX ст. Аўтарства яе прыпісвалася В. Равінскаму, Т. Манькоўскаму, В. Дуніну-Марцінкевічу, А. Вярыгу-Дарэўскаму, студэнтам Горы-Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. Г. Кісялёў лічыць, што паэму напісаў Канстанцін Вераніцын. Але хто б ні быў аўтарам паэмы, адно несумненна, што гэты чалавек добра ведаў літаратуру і тыя працэсы, якія праходзілі ў ёй, добра ведаў жыццё селяніна, яго характар і душэўны склад. Паэма з'яўляецца глыбока нацыянальным творам. Невыпадкова Г. Кісялёў назваў яе «першай літаратурнай любоўю Беларусі».

Вобраз палясоўшчыка Тараса ў паэме «Тарас на Парнасе»

Галоўны герой паэмы — палясоўшчык Тарас. Гэта чалавек дасціпны, кемлівы, сумленны ў адносінах да сваёй працы. Ён па-свойму, крыху смешна, успрымае жыццё і тлумачыць яго на свой сялянска-практычны лад.

Аднойчы, стомлены нялёгкай працай, Тарас прысеў адпачыць і заснуў. У сне з ім здараюцца неверагодныя прыгоды: уцякаючы ад мядзведзя, Тарас трапляе ў яму і аказваецца на тым свеце пры дарозе, што вяла на гару Парнас. Падымаючыся на гару, ён сустракаецца з вядомымі пісьменнікамі Пушкіным, Лермантавым, Жукоўскім, Гогалем, якія выступалі за дэмакратызацыю літаратуры, яе народнасць і гуманізм. Тут жа, ля падножжа гары, Тарас бачыць пісьменнікаў-рэакцыянераў Грэча і Булгарына, да якіх адносіцца з іроніяй, сарказмам. Так, партрэтная замалёўка Булгарына носіць з'едлівы, выкрывальны характар:

Гляджу сабе — аж гэты сівы,
Кароткі, тоўсты, як чурбан,
Плюгавы, дужа некрасівы,
Крычыць, як ашалелы, пан.

Аўтар твора, як бачым, добра ведаў літаратурнаграмадскую барацьбу таго часу, выступаў супраць афіцыйных ідэй класіцызму, супраць ідэалізаванага паказу жыцця беларускага сялянства, псеўданароднасці.

На Парнасе Тарас трапляе ў палац, дзе жывуць багі. Гэта звычайны сялянскі двор, на якім «свінні ходзяць, сабакі, козы, бараны». Багі, адкрывае для сябе Тарас, жывуць як звычайныя сяляне, падобныя да іх. Яны вядуць гаспадарку, носяць звычайнае адзенне, ядуць традыцыйныя сялянскія стравы (кулеш, капусту, крупнік), танцуюць народныя танцы, мыюць у начоўках кашулі і порткі. Венера нагадвае герою паэмы сялянскую дзяўчыну. Яна «чырвона, тоўста, круглаліца», што адпавядае сялянскаму ідэалу жаночай прыгажосці. Праўда, не зусім падабаецца яна Тарасу, бо ўвесь час круціцца перад люстэркам, дбаючы толькі пра сваю прыгажосць. Не даспадобы палясоўшчыку разбэшчаныя, схільныя да п'янства, уладалюбівыя Зеўс, Бахус, Амур. I толькі да Гебы, якая вядзе ўсю гаспадарку, Тарас ставіцца з сімпатыяй і спачуваннем.

3 багамі Тарас трымае сябе ўпэўнена, з пачуццём уласнай годнасці. Яму ўласцівы народны гумар, уменне адчуваць прыгожае і захапляцца ім. Сваім танцам герой паэмы зачараваў, здзівіў багоў:

Як стаў прыстуківаць атопкам,
Аж рот раэявілі багі:
То ён прысвісне, то прытопне,
То шпарка пойдае у кругі.

Калі ўжо багі захапіліся танцам селяніна, то, мусіць, неабходна звярнуць увагу на народнае мастацтва, на таленавітасць простага чалавека. Гэта прагрэсіўная думка і выказваецца ў паэме. Просты беларус, лічыць аўтар, мае поўнае права заняць месца сярод багоў, міфічных герояў і людзей самага высокага рангу. На Парнас (і ў літаратуру) прыйшоў кемлівы, разважлівы, дасціпны, разумны чалавек.

Паэма «Тарас на Парнасе» спалучае ў сабе два моманты: рэальны і казачны. Рэальным з'яўляецца паляванне і служба Тараса, адносіны да яго пана і войта, апісанне заняткаў простых людзей (як яны «хазяйства водзяць», як лапці падплятаюць, робяць рыбалоўныя сеці, як апранаюцца, што ядуць, як праводзяць вольны час). Казачным (умоўным) з'яўляецца сцэна пад гарой і на гары Парнас, дзе Тарас сустракаецца з вядомымі і невядомымі пісьменнікамі, літаратурнымі персанажамі, антычнымі багамі (дзеянне адбываецца ў сне). Такая кампазіцыя твора, дзе пераплятаецца рэальнае і казачнае, дазволіла аўтару смела выразіць свае адносіны да пісьменнікаў і літаратурнага працэсу, да жыцця багатых і бедных людзей. Сам жа твор нагадвае вясёлую казку: ёсць у ёй падземнае царства, незвычайныя прыгоды, здарэнні і шчаслівы канец. I гэтаб казцы з слаўным палясоўшчыкам Тарасам суджана доўгае жыццё і нязменны поспех у чытачоў.

Паэма з'явілася крыніцай натхнення для сучасных беларускіх пісьменнікаў. Зусім нядаўна была апублікавана паэма Ф. Ведзьмака-Лысагорскага «Сказ пра Лысую гару», у якой таксама ў форме дасціпнага жарта паказана жыццё нашых сённяшніх пісьменнікаў.

* * *

Да «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе» даволі блізка стаяць ананімныя гутаркі. Яны ўзніклі ў народным асяроддзі напярэдадні адмены прыгоннага права. У аснову такіх твораў было пакладзена звычайнае бытавое паведамленне ці апавяданне. Напісаны яны пераважна вершаванай мовай у форме размовы (дыялога) дзвюх ці больш асоб. У гутарках уздымаліся праблемы грамадска-палітычнага жыцця, выказваліся спрадвечныя мары беларускага сялянства аб зямлі і волі, вострай крытыцы падвяргаўся існуючы лад і прыгоннае права.

Горкая праўда аб жыцці сялян і іх настроях знайшла сваё адлюстраванне ў «Гутарцы Данілы са Сцяпанам», «Гутарцы двух суседаў», «Вось цяпер які люд стаў» і інш. Невядомы аўтар «Гутаркі Данілы са Сцяпанам» (упершыню апублікавана П. В. Шэйнам у 1886 г.) расказвае пра пакуты і нягоды простага селяніна. Рашучы пратэст выклікаюць у герояў твора (Данілы і Сцяпана) здзекі і знявагі памешчыкаў, бясконцыя павіннасці, бяспраўе. Аднак ілюзорнай з'яўляецца іх вера ў заступніцтва цара, надзея на яго як на збавіцеля:

...Каб быў мужык волсн, ды цар яго панам,
Каб не смеў ніколі зваць пан яго хаман.
Будзе тое, браце, дажджом, мой Сцялане,
Што пан на нас скажа: мой каханы пане.

Вобразная мова, праўдзівасць, даходлівасць выказванвя рабілі гутаркі «голасам народа» ў яго змаганні за лепшае будучае. Уяўляючы пераходную ступень ад фальклору да літаратуры, гутаркі знаходзіліся ля вытокаў новай беларускай літаратуры, падрыхтоўвалі яе адраджэнне.