Белорусские сочинения - Міхась Зарэцкі - Пакуты сумлення: апавяданне М. Зарэцкага «Кветка пажоўклая»

Пакуты сумлення: апавяданне М. Зарэцкага «Кветка пажоўклая»

на ўроку мы абмёньваліся думкамі пра выдатнае (так палічылі ўсе мы) апавяданне Міхася Зарэцкага «Кветка пажоўклая», разабріліся у яго тэматыцы—жыццё ўдзельнікаў рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны ў мірны час, ідэйным пафасе — аўтар сцвярджаё заканамернасць лёсу «кветак пажоўклых» — спадарожніц рэвалюцыйных падзей, што, як гэтаяя кветка, адляцелі, адпалі «ад дрэва жыцця» і «зволілі месца здароваму, свежаму». А здарылася так таму, што яны глыбока ўраслі каранямі «ў атрутна-гнілую тглебу, набраклую лёкам смяртэльным». Твор заканчваецца двума кароткімі сказамі - вывадамі пра лёс людзей, падобных да Марыны Гарновай:«І не вытрымалі палкага сойца. Пажоўклі...» Без сумнення, у апавяданні задзейнічана сімвалічная апазіцыя: з аднаго боку — Сонца Кастрычніка, з другога — кветкі пажоўклыя, якія спачатку цягнуцца да святла, сонечных промняў — чыстай, новай, Кастрычніцкай праўды, а пасля, не вытрымаўшы выпрабаванняў мірпым часам, гінуць. Гарнова стала выхавальніцай у дзіцячым садку, але для яе гэтая справа была неймаверным выпрабаваннем. Калі Алесь Булановіч запытаўся пры першай сустрэчы, ці задаволена яна сваім іноным «амплуа», уся яе зграбная постаць памянялася, зніклі з вачэй «вясёлыя, гарэзлівыя агеньчыкі», яны «працяліся холадам, пустатой», напоўніліся «нейкай палкай, балючай журбой». Новае месца ў жыцці як не задавальняла, больш за тое — нават страшыла. Гераіня адчувала вакол сябе пустату. Каханне да Булановіча стала для яе апошнім дарункам лёсу, якое яна зберагла ў сэрцы, не хочучы нават азмрочыць яго вузамі сямейнага жыцця з любым чалавекам.

Такім чынам, паводле логікі аўтарскай устаноўкі, смерць (самагубства пад коламі цягніка) — заканамерны вынік «гнілой глебы», мінулага гераіні, вынік яе слабасці, няўмення «ўрасці» ў новае жыццё, ісці ў нагу са зменамі. Невыпадкова яна гаварыла свайму каханаму, калі сядзела побач з ім на сходзе, што жыве ўспамінамі пра мінулае, калі ў натоўпе, масе мацавалася воля, не было месца суму: «...моц толькі ў грамадзе, калі так зліешся з усімі, калі гарыш захапленнем магутным».

Аднак ёсць і іншая логіка — логіка тэксту, яго самаруху да развязвання ідэі, якая супраціўляецца аўтарскай устаноўцы: смерць гераіні — вынік яе прасвятлення, прызнання ёю віны перад бацькам і маці родам з памешчыкаў, якіх адцуралася і пайшла камісарыць, перад братам, звязаным з ворагамі рэвалюцыі, які атрымаў не выратаванне, а смерць ад кулі. Хоць і дрыжалі рукі, але Гарнова падпісала роднаму чалавеку смяротны прысуд («Яго расстралялі. Так. Я сама падпісала смяротны прыгавор...»). Яна адчула віну за злачынствы, зробленыя ў імя перамогі абстрактных ідэалаў, адказнасць перад Богам. Пакуты сумлення, чуццё віны, жаданне паставіць кропку ў сувязі з гэтым у канцы шляху на зямлі (бо далей будзе шлях незямны, сустрэча з роднымі!) і прывяло пажоўклую кветку да смяротнага фіналу. У фінале яна паказала сябе моцнай натурай, перамагла слабасць, часткова рэабілітавалася перад гісторыяй. Прыгадваецца ў сувязі з гэтым купалаўскае: «А суд гісторыі цяжкі». Для Марыны Гарновай ён аказаўся цяжкі ўдвая.

А вось паводзіны Булановіча выклікаюць у мяне негатыныя адносіны да яго: хіба можна радавацца смерці каханай жанчыны Успомнім яго словы з унутранага маналогу пад канец апавядання: «А мо так лепей? Для яго лепей, бо разарвала тыя ліпучыя путы, павуцінне тое атрутнае, што хмелем спавівала волю яго, што цягнула ў прыгожую, яле друзкую, дрыгвяную багну». Так можа думаць толькі здраднік, эгаіст, чалавек, для якога ўласная рэпутацыя вышэйшая за каханне.

Я думаю, што ходам сюжэта, логікай развіцця характару Гарновай Міхась Зарэцкі абвяргае канцэпцыю, паводле якой рэвалюцыя - Сонца. Сонца пячэ ў яго творы надта горача. Не пячэ, а спапяляе.