▲ Вверх
рефераты
сочинения
Решебники (ГДЗ)
топики
краткие содержания
биографии

Анісковіч Уладзімір


Анісковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.10.1932 г. у вёсцы Гасцілавічы Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў рамесную навучальню ў Менску (1950). Працаваў токарам і наладчыкам на Менскім трактарным заводзе (1950-1958). Служыў на Балтыйскім ваенна-марскім флоце (1952-1956), пасля працаваў вадзіцелем тралейбуса ў Менску (1958-1969). Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё (1969-1971). У 1971-1975 гг. - літсупрацоўнік аддзела мастацтва і крытыкі часопіса «Неман», у 1975-1982 гг. - загадчык аддзела крытыкі і бібліяграфіі газеты «Літаратура і мастацтва», у 1982-1984 гг. - супрацоўнік часопіса «Родная прырода». З 1985 г. - рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1979 г.

Узнагароджаны медалём.

У 1965 г. апублікаваў першы нарыс. Пераклаў з балгарскай мовы на беларускую раманы І.Давыдкава «Белы конь за акном» (1981) і А.Гуляшкі «Вандроўнік блукае па свеце» (1988), аповесці С.Страціева «Кароткае сонца» («Далягляды», 1979), Г.Мішава «Зроблена ў правінцыі» («Далягляды», 1981), П.Вежынава «Вышэй за ўсё» і «Бар'ер» (1983), П.Незнакомава «Таямнічы карабель» (зборнік «Такая любоў», 1987), паасобныя творы іншых аўтараў. Выйшлі таксама ў перакладзе з балгарскай мовы творы для дзяцей «Жыў-быў хлопчык» А.Стаянава (1970), «Незвычайныя прыгоды Ліска» Б.Апрылава (1977), «Цмок» Н.Хайтава (1978), «Неверагодныя прыгоды Жыўкі» М.Лакатніка (1981), «Маленькі вадалаз» Д.Цончава (1982), «Мы, верабейкі» І.Радзічкава (1983), «Пан Трымай Мой Парасон» І.Мілева (1986).


комментариев еще никто не писал, будьте первым