▲ Вверх
рефераты
сочинения
Решебники (ГДЗ)
топики
краткие содержания
биографии

Аношкін Іван


Аношкін Іван, нарадзіўся 21.01.1928 г. у вёсцы Антонаўка Чавускага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Суражскую педагагічную навучальню Бранскай вобласці (1947). Працаваў выхавацелем Далісіцкага дзіцячага дома на Браншчыне, адказным сакратаром рэдакцыі суражскай раённай газеты «Маяк коммуны». У 1948 г. пераехаў на Берасцейшчыну, дзе працаваў загадчыкам Мышчыцкай пачатковай школы Жабінкаўскага раёна, адказным сакратаром рэдакцыі жабінкаўскай раённай газеты «Ленинский путь», карэспандэнтам абласной газеты «Заря». У 1956 г. скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, у 1964 г. - завочна гістарычны факультэт Магілеўскага педінстытута. Рэдагаваў чэрыкаўскую раённую газету «Сацыялістычная перамога». З 1959 г. - літсупрацоўнік, з 1968 г. - загадчык аддзела абласной газеты «Магілёўская праўда», а з 1981 г. - сакратар Магілеўскага абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1965 г.

Узнагароджаны медалём.

Літаратурнай працай займаецца з 1951 г. Першую кніжку апавяданняў і гумарэсак «Лішні мінус» выдаў у 1959 г. Затым выйшлі зборнікі аповесцей і апавяданняў «Старыя знаёмыя» (1963), «Брантазаўр» (1973), «Компас паказвае на захад» (1976), «Землякі» (1979), «Херувім з чорнымі крыламі» (апавяданні і гумарэскі, 1984), «Курам не да смеху» (апавяданні і гумарэскі, 1985), «Чырвоная каліна стаяла...» (1985). Аўтар кніг для дзяцей «Навічок» (1966), «Алёнчын сакрэт» (1969), «Антонаў ясень» (1981).


комментариев еще никто не писал, будьте первым