Биография : Чарнушэвіч Нічыпар вариант 1 - twidler.ru ▲ Вверх
рефераты
сочинения
Решебники (ГДЗ)
топики
краткие содержания
биографии

Чарнушэвіч Нічыпар


Чарнушэвіч Нічыпар (таксама Чарнышэвіч Нічыпар), нарадзіўся 14.11.1900 г. у гарадскім пасёлку Капыль Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1917-1920 гг. настаўнічаў у Траянаўскай земскай народнай навучальні на Капыльшчыне. У 1920-1922 гг. служыў у Чырвонай Арміі. У 1928 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучобу сумяшчаў з працай у газеце «Савецкая Беларусь» (1924-1929). Сябра літаратурнага аб'яднання «Маладняк». У 1929-1930 гг. - слухач Вышэйшых навукова-педагагічных курсаў пры 2-м Маскоўскім універсітэце. Улетку 1930 г. быў арыштаваны. 10.04.1931 г. прыгавораны да 5 гадоў ссылкі ў г. Вятку. У 1931-1935 гг. - супрацоўнік газеты «Вятская правда» (пазней - «Кировская правда»). У жніўні 1935 г. абвінавачванні былі зняты. У 1935-1941 гг. выкладаў гісторыю ў сярэдніх школах №– 379, 395 Масквы. У кастрычніку 1941 г. эвакуіраваўся ў Цюмень, дзе працаваў загадчыкам аддзела рэдакцыі газеты «Тюменская правда». З 1947 г. жыў у Менску.

Працаваў у Беларускім дзяржаўным выдавецтве, начальнікам планавага аддзела Белсельгасзабеспячэння, выкладчыкам гісторыі ў Менскай афіцэрскай школе, старшым інжынерам трэста папяровай прамысловасці, на Беларускім тэлебачанні.

Канчаткова рэабілітаваны 19.09.1960 г. Сябра СП СССР з 1957 г.

Памёр 18.02.1967 г.

Першыя творы надрукаваў у 1923 г. (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў вершаў «Дзіва» (1927), «Нясу надзею» (1962), «Гаворка дум» (1966), «Выбраныя вершы» (1975), п'ес «Шукальнікі вышыні» (прэмія на рэспубліканскім конкурсе, 1947), «Сям'я доктара Чыверса», кінасцэнарыя «Арсенал пачуццяў» (прэміраваны на ўсесаюзным конкурсе на лепшы кінасцэнарый, 1957).

Перакладаў на беларускую мову творы расейскіх, украінскіх, жыдоўскіх паэтаў.


комментариев еще никто не писал, будьте первым