Биография : Чарот Міхась вариант 1 - twidler.ru ▲ Вверх
рефераты
сочинения
Решебники (ГДЗ)
топики
краткие содержания
биографии

Чарот Міхась


Чарот Міхась (сапр. Кудзелька Міхаіл), нарадзіўся 07.11.1896 г. у гарадскім пасёлку Рудзенск Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Маладэчанскую настаўніцкую семінарыю (1917). У 1917 г. мабілізаваны ў армію. У 1918 г. вярнуўся на Беларусь, удзельнічаў у партызанскім руху ў час акупацыі Беларусі буржуазнай Польшчай. З 1920 г. - супрацоўнік, у 1925-1929 гг. - рэдактар газеты «Савецкая Беларусь». Ініцыятар стварэння і кіраўнік першай у рэспубліцы літаратурнай арганізацыі «Маладняк» (з 1923). Быў сябрам ЦВ К БССР (1924-1931). У 1937 г. рэпрэсіраваны, асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 08.02.1956 г. Сябра СП СССР з 1934 г.

Расстраляны 20.10.1937 г.

Друкавацца пачаў у 1919 г. Аўтар кніжак паэзіі «Завіруха» (1922), «Босыя на вогнішчы» (паэма, 1922), «Выбраныя вершы» (1925), «Карчма», «Ленін», «Марына» (паэмы, усе ў 1926), «Беларусь лапцюжная» (паэма, 1927), «Чырванакрылы вяшчун» (паэма-фантазія, 1927), «Паэмы» (1928), «Сонечны паход» (1929), «У сонечным паходзе» (вершы і паэмы, 1986), «Выбраныя вершы і паэмы» (1935), Збору твораў у 3 тамах (1933-1936), у 2 тамах (1958), «Выбраныя вершы і паэма» (1967), «Выбранае» (1982).

Выдаў зборнік апавяданняў «Веснаход» (1924) і «Выбраныя апавяданні» (1926).

Апублікаваў п'есы «Мікітаў лапаць» (апублікавана і пастаўлена ў 1923), «Дажынкі» і аднаактоўку «Сон на балоце» (1924), дзіцячыя п'есы «Пастушкі. Данілка і Алеська» (Клімавічы, 1925). Напісаў музычную драму «На Купалле» (адноўлены тэкст апублікаваны ў 1982, пастаўлена ў 1921, кампазітар А.Туранкоў стварыў на тэкст п'есы оперу «Кветка шчасця»).

Па аповесці «Свінапас» стварыў з Ю.Тарычам сцэнарый першага мастацкага фільма «Лясная быль» (пастаўлены ў 1926).


комментариев еще никто не писал, будьте первым