Биографии белорусскиx писателей - Чарота Іван - Вариант 1

Вариант 1

Чарота Іван, нарадзіўся 16.09.1952 г. у вёсцы Лышчыкі Кобрынскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1974). Працаваў настаўнікам у Палецкішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна Гарадзенскай вобласці. З 1977 г. - выкладчык БДУ, з 1988 г. - дацэнт кафедры расейскай савецкай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1985 г.

У друку як крытык, літаратуразнавец і перакладчык выступае з 1978 г.

Сааўтар кнігі «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (з Г.Адамовіч, Л.Казырам, У.Сакалоўскім, 1988).

Перакладае з сербскахарвацкай, славенскай, македонскай, украінскай моў. У яго перакладзе выйшлі кнігі Б.Зупанчыча «Памінкі» (1983), Б.Нушыча «Аўтабіяграфія» (1985), Ё.Юрчыча «Як аднойчы казла судзілі» (1986), П.Воранца «Падарункі» (1986), Д.Янчара «Галернік» (1990), пераклаў п'есу Д.Янчара «Дэдал». Укладальнік, адзін з перакладчыкаў анталогіі «Сербская паэзія» (1989).