Биография : Дорскі Сямён вариант 1 - twidler.ru ▲ Вверх
рефераты
сочинения
Решебники (ГДЗ)
топики
краткие содержания
биографии

Дорскі Сямён


Дорскі Сямён, нарадзіўся 20.10.1920 г. у горадзе Менску ў сям'і служачага.

Займаючыся ў беларускай школе, адначасова вучыўся завочна на Маскоўскіх курсах замежных моў, якія скончыў у 1939 г. з пасведчаннем перакладчыка. Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў тры курсы гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У чэрвені 1941 г. эвакуіраваўся ў Куйбышаўскую вобласць, дзе працаваў у калгасе. У верасні пераехаў ва Ўральск, у якім працаваў брат - тэатральны дзеяч і драматург І.Дорскі. Выкладаў гісторыю ў сярэдняй школе №– 1. У 1942-1943 гг. - курсант Ленінградскай ваеннай навучальні сувязі (г. Уральск). У 1943-1946 гг. - у Савецкай Арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Менск, у 1946-1947 гг. працаваў перакладчыкам ва Ўпраўленні па пастаўках ЮНРРА (Адміністрацыя дапамогі і ўзнаўлення Аб'яднаных Нацый) пры Савеце Міністраў БССР. У 1947 г. без адрыву ад вытворчасці скончыў факультэт замежных моў Менскага педагагічнага інстытута. Працаваў выкладчыкам (1947-1955), загадчыкам (1955-1962) кафедры ангельскай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1962-1983 гг. дацэнт кафедры лексікалогіі (пазней стылістыкі) ангельскай мовы Менскага дзяржаўнага педінстытута замежных моў. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1980 г.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны і медалямі.

Памёр 14.01.92 г.

Літаратурную дзейнасць пачаў з вершаў (газета «Уральская правда», 1941-1942 гг.). З 1957 г. займаецца перакладчыцкай працай з ангельскай, нямецкай, французскай і гішпанскай моў на беларускую. Пераклаў раман П.Абрахамса «Вянок для Удома» (1959), аповесці Л.Рэна «Негр Нобі» (1962), П.Джойса «Цікі» (1977), кнігу казак Г.Прокапа «Пятае кола» (1980), аповесць Д.Алонса «У пошуках чорнай чайкі» (1982), раман І.Кардэнаса Акуньі «Загадка адной нядзелі» (1986), раман К.Маккалаў «Птушкі на цернях» (1983), п'есу Э.Заля «Наследнікі Рабурдэна» (пастаўлена ў 1960). У перыядычным друку апублікаваны аповесці Э.Лёста «Аперацыя «Бумеранг» (газета «Чырвоная змена», 1969), Г. дэ Бройна «Рэната» (часопіс «Полымя», 1971), В.Ланге «Дванаццаць вінаватых» (часопіс «Маладосць», 1971).


комментариев еще никто не писал, будьте первым