Биографии белорусскиx писателей - Федарэнка Андрэй - Вариант 1

Вариант 1

Федарэнка Андрэй, нарадзіўся 17.01.1964 г. у вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1983 г. скончыў Мазырскі політэхнікум. Працаваў мулярам будаўнічага ўпраўлення №– 63 у пасёлку Мікашэвічы Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1983-1984). Працаваў транспартным рабочым у Калінкавічах. Скончыў бібліятэчны факультэт Менскага інстытута культуры (1990). Працуе загадчыкам аддзела культуры і навукі часопіса «Полымя». Сябра СП СССР з 1990 г.

Першыя апавяданні надрукаваў у 1987 г. (часопіс «Маладосць»). У 1989 г. у «Бібліятэцы часопіса «Маладосць» выйшла кніжка прозы «Гісторыя хваробы».