Биографии белорусскиx писателей - Галубовіч Леанід - Вариант 1

Вариант 1

Галубовіч Леанід, нарадзіўся 12.08.1950 г. у вёсцы Вароніна Клецкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Грыцэвіцкай сярэдняй школы Клецкага раёна (1967), затым слуцкай прафесійна-тэхнічнай навучальні №– 97 (1969) працаваў электрыкам на Жабінкаўскім цукровым заводзе. Служыў у Савецкай Арміі (1970-1972). Працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцка, Жабінкі, Клецка. У 1989 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1989 г. - рэдактар літаратурна-драматычных праграм на Беларускім тэлебачанні. Сябра СП СССР з 1984 г.

У друку выступае з 1967 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Таемнасць агню» (1984) і «Споведзь бяссоннай душы» (1989).